Першая / Рэгіёны – Мінск

Павысіць якасць паслуг

19 верасня 2023 года прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №608 “Аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў”. З таго часу прайшоў амаль год, але ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь працягваюць паступаць пытанні, звязаныя з практычным прымяненнем заканадаўства. У складанай тэме разбіраемся разам з начальнікам галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Кацярынай Усавай. Далей..

Канцэрт "Карыфеі"

Апублiкавана: 22 верасня 2024 Стужка Музыка Мінск

Адкрыццё 56-га канцэртнага сезона Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь прымеркавана да юбілеяў двух выдатных людзей, якія ўпісалі выдатныя старонкі ў летапіс музычнай гісторыі Беларусі! Далей..

Палеская готыка ў чаканні росквіту

Апублiкавана: 17 верасня 2024 Стужка Архітэктура Мінск Спадчына

Яшчэ колькі гадоў таму лёс капліцы- пахавальні Ажэшкаў у вёсцы Закозель выклікаў не абы-якую трывогу. Камерны шэдэўр неаготыкі раставаў літаральна на вачах. Сёння турбавацца пра “палескі Нотр-Дам” ужо не выпадае, бо ён у надзейных руках рэстаўратараў. Далей..

Попел і птушкі Хатыні

Апублiкавана: 17 верасня 2024 Арт-блог Тэатры Мінск

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі спектакляў патрыятычнай тэматыкі больш, чым у якім іншым. А нядаўна рэпертуар папоўніўся яшчэ адным — пастаноўкай “Хатыня” пра трагедыю гэтага і іншых паселішчаў, спаленых у вайну. Далей..

Бачыць, чуць і падтрымліваць

Апублiкавана: 15 верасня 2024 Стужка Афіцыйна Мінск Падзеі

Надзённыя пытанні сістэмы адукацыі і планы на новы навучальны год: традыцыйны педагагічны форум у сферы культуры адбыўся 30 жніўня. Далей..

“Код” беларускай душы

Апублiкавана: 14 верасня 2024 Стужка Кіно Мінск Кінасправа

Агульнанацыянальная прэм’ера кіно “Культурны код” студыі“Беларусьфільм” адбылася 5 верасня. Выхад карціны на вялікія экраны прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Далей..

Нам ёсць чым ганарыцца

Апублiкавана: 14 верасня 2024 Стужка Афіцыйна Мінск Тэма

Выдатны падарунак атрымала сфера культуры да Дня ведаў. Цырымонія адкрыцця новага комплексу Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава адбылася 2 верасня. Далей..

Забыццю не падлягае

Беларускія жывапісцы выказалі свае адносіны да вар’яцтва, імя якому — вайна. Выстава “Жывыя, пакуль памятаем” створана па выніках пленэру, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. У пленэры ўдзельнічалі члены Беларускага саюза мастакоў, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — усяго 12 аўтараў. Жывапісцы наведвалі мемарыяльныя комплексы на месцах канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак, вывучалі гістарычныя факты аб Вялікай Айчыннай вайне. Уражанні ўвасобіліся ў партрэтах і сюжэтна-тэматычных палотнах, прысвечаных падзеям вогненных гадоў. Далей..

На варце памяці

Апублiкавана: 12 верасня 2024 Стужка Афіцыйна Мінск Тэма

Прыцягненне наведвальнікаў, праца з фондамі, рэстаўрацыя і брэндавыя мерапрыемствы. Аб праблемах і перспектывах музейнай сферы гаварылі на чарговым пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры. Далей..

Іко­наг­ра­фіч­ны квэст з ру­сал­кай, быком і папугаем

Апублiкавана: 11 верасня 2024 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Мастыхін

Беларускі іканапіс і шляхецкія партрэты дэманструюцца ў залах Нацыянальнага мастацкага музея далёка не ўпершыню.Аднак гэтым разам акцэнт зроблены не на эстэтычным боку твораў (хаця няма сумневу, што гледачоў ён таксама ўразіць), а на семантычным — на тых сэнсах, якія былі зашыфраваны аўтарамі. Далей..

Вы­йсці з “Шы­ня­ля” і не спы­ніц­ца

Апублiкавана: 11 верасня 2024 Арт-блог Тэатры Мінск

Харэаграфічныя спектаклі апошнім часам трывала прапісаліся ў малой зале Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. У ліпені шэраг папоўніўся “Шынялём” Кірыла Балтрукова паводле аднайменнай аповесці Гогаля. Далей..

Кро­кі да лю­бі­май спра­вы

Апублiкавана: 11 верасня 2024 Стужка Музыка Мінск Максіма маладых

Атрымліваць асалоду ад кожнага моманту на сцэне і самааддана служыць музыцы — такімі прынцыпамі кіруецца магістрантка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алёна Кузняцова. Талент і працавітасць прынеслі 23-гадовай вакалістцы шэраг узнагарод на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. Поспехі дзяўчыны адзначаны Гранд-прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Як дасягаць высокіх мэт, маладая артыстка распавяла ў інтэрв’ю. Далей..

Партызанскія песні як... дэтэктыў

Апублiкавана: 10 верасня 2024 Стужка Музыка Мінск

Акадэмія музыкі выпусціла лічбавы альбом “Беларускія партызанскія песні”, што складаецца з двух кампактдыскаў і змястоўнага буклета на беларускай, рускай і англійскай мовах. Ён дапоўнены фотаздымкамі, нотамі і словамі. Выданне стала 15-м у серыі “Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі”, падвёўшы вынікі шматгадовых пошукаў, запісаў і навуковага асэнсавання гэтай важнай часткі нацыянальнай спадчыны. Далей..

Падтрымаць развіццё культур нацыянальных меншасцей

Апублiкавана: 10 верасня 2024 Стужка Традыцыі Мінск Ёсць пытанне!

Сучасная поліканфесійная Беларусь — прыклад мірнага суіснавання розных культурных пластоў у межах адзінай краіны. На агульнай дабратворнай справе — забеспячэнні рэлігійнай згоды — засяроджаны сілы кіраўніцтва дзяржавы, грамадскіх аб’яднанняў і творчых калектываў. Чарговы раз міжканфесійныя адносіны разглядаліся на канферэнцыі “Беларусь шматаблічная: узаемадзеянне культур і рэлігій”, якая адбылася 22 жніўня ў Доме прэсы. У мерапрыемстве паўдзельнічалі прадстаўнікі апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, а таксама старшыні грамадскіх аб’яднанняў. Далей..

Выстава "Безназоўнае"

Апублiкавана: 09 верасня 2024 Стужка Музеі Мінск

З 4 па 30 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы будзе працаваць выстава "Безназоўнае", прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Далей..

Гранты гарантуюць якасць

Апублiкавана: 09 верасня 2024 Стужка Музыка Мінск Гранты

Дзякуючы грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, культуры ладзіцца шмат выбітных праектаў. Сярод іх — “Новае дыханне” брас-квінтэта А.M.A.D.I.S. Brass Вялікага тэатра і “Музыка. Таленты. Сутворчасць” студэнцкага камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Далей..

Беларусь і Кітай— на векі вечныя

Апублiкавана: 09 верасня 2024 Стужка Кіно Мінск Кінасправа

Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” і кампанія “Сычуань Блю Айз Фільм энд Тэлевіжн Калчар Медыя” заключылі пагадненне аб сумеснай вытворчасці стужкі “На векі вечныя”. Карціна стане першым сумесным праектам Беларусі і Кітая. Далей..

“Песнярам” — 55

Апублiкавана: 08 верасня 2024 Стужка Музыка Мінск

Урачыстая сустрэча, прымеркаваная да 55-годдзя з дня заснавання легендарнага ансамбля “Песняры”, адбылася 3 верасня. Далей..

“Па­пя­луш­ка” ад ба­бу­лі

Апублiкавана: 08 верасня 2024 Арт-блог Тэатры Мінск

Вялікі тэатр Беларусі закрыў сезон доўгачаканай прэм’ерай балета “Папялушка” на музыку Сяргея Пракоф’ева. Далей..

Рамесніцтва: новыя правілы

Апублiкавана: 07 верасня 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Урад вызначыў пералік відаў рамеснай дзейнасці — у спісе пяць пунктаў. Каго можна называць рамеснікам? Новыя правілы і падыходы да працы гэтых майстроў — у пастанове Савета Міністраў ад 30 жніўня 2024 г. № 637. Дакументам скарэкціраваны пастановы Урада па пытаннях прадпрымальніцтва, у тым ліку ад 28 чэрвеня 2024 г. № 457 “Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці”. Далей..

Праграма "Трыумф"

Апублiкавана: 06 верасня 2024 Стужка Цырк Мінск

Новая праграма "Трыумф" – у Белдзяржцырку з 28 верасня! Далей..

На кантролі ў міністэрства

Апублiкавана: 05 верасня 2024 Стужка Афіцыйна Мінск Падзеі

Напрыканцы жніўня па ўсёй краіне праходзяць планавыя праверкі гатоўнасці ўстаноў адукацыі да навучальнага года. Як падрыхтаваўся да сустрэчы са студэнтамі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў? У рэйд разам з прадстаўнікамі галіновага міністэрства выправілася “К”. Далей..

Далягляды паспяховай кар’еры

Апублiкавана: 04 верасня 2024 Стужка Афіцыйна Мінск Соцыум

Адзін са спосабаў трапіць у ВНУ ці ў каледж мары — мэтавае паступленне. У чым перавагі такога варыянта? Далей..

“Жаніцьба”: шлюб ад д’ябла?

Апублiкавана: 04 верасня 2024 Арт-блог Тэатры Мінск

Гогалеўская “Жаніцьба”— п’еса запатрабаваная. Да спектакляў у Купалаўскім тэатры, у Брэсце, а таксама ў Магілёве (тамтэйшая версія перамагла на ХVII Міжнародным форуме М.@rt.кантакт) далучылася прэм’ера ў ТЮГу — у прачытанні маладога расійскага рэжысёра, уладальніка прэміі“Залатая маска”Цімура Кулава. Далей..

Слова маладых патрыётаў

Апублiкавана: 03 верасня 2024 Стужка Кіно Мінск Кінасправа

Засталося некалькі дзён да прэм’еры стужкі Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм” — “Культурны код”. Карціна, якая раскажа пра дзяржаўныя сімвалы, прысвечана Дню народнага адзінства. Далей..

Адкрыццё новага корпуса Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава

Апублiкавана: 03 верасня 2024 Фотарэпартаж Афіцыйна Мінск

Урачыстае адкрыццё новага корпуса Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава адбылося 2 верасня! У ім прынялі ўдзел Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка і міністр культуры Анатолій Маркевіч. Далей..

Мост паміж пакаленнямі

Апублiкавана: 01 верасня 2024 Стужка Музыка Мінск Максіма маладых

Спявачка Дар’я Дзянісава — прызёр XV Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў — удзельніц СНД, радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” і іншых буйных спаборніцтваў. Дзяўчына ўпэўнена, што сучасныя артысты здольныя зрабіць народныя мелодыі прывабнымі для новых генерацый. Далей..

Падарункі — глебаўцам

Апублiкавана: 31 жнiўня 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Дзень ведаў навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава сустрэнуць у новым будынку. Урачыстае адкрыццё комплексу па вуліцы Б. Хмяльніцкага, 5, адбудзецца 2 верасня. Далей..

Культурная дыпламатыя

Новыя кантакты і пагадненні аб супрацоўніцтве: з 26 па 28 жніўня Ташкент прымаў Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум. Далей..

Форум педагагічных работнікаў — 2024

Апублiкавана: 30 жнiўня 2024 Фотарэпартаж Афіцыйна Мінск

Традыцыйна перад пачаткам навучальнага года ў сталіцы прайшоў жнівеньскі форум педагагічных работнікаў у сферы культуры. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Далей..