
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе выстава “Дарагая мая Надзя…”. Часовая экспазіцыя створана сумесна з Белгарадскім дзяржаўным літаратурным музеем і прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..

Уступная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі скончылася. Таленавітая моладзь з усёй краіны штурмавала Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Каб трапіць на большасць спецыяльнасцей у гэтую ўстанову, акрамя цэнтралізаванага экзамену неабходна здаць унутраныя творчыя іспыты. На выпрабаваннях пабывалі і карэспандэнты “К”. Далей..
Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” скончыла здымкі карціны “Культурны код”. Стужка прысвечана дзяржаўным сімвалам нашай краіны. Далей..

Да Дня народнага адзінства маладая каманда "Беларусфільма" на чале з рэжысёрам Кірылам Халецкім рыхтуе прэм'еру "Культурны код". Далей..

Больш за сотню жывапісных палотнаў і акварэляў Міколы Бушчыка дэманструецца на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Назва рэтраспектывы — “Жарсць колеру” — трапна адлюстроўвае галоўную адметнасць манеры аўтара. Творца з выдатнай акадэмічнай базай зрабіўся мэтрам абстракцыі, чыёй візітоўкай лічыцца віртуознае дырыжыраванне колерам. Далей..

Да дзвюх знамянальных дат — 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — у студзені мы далі старт праекту “Векапомнае праз кінакадр”. Падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно — філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і айчыннымі кіназнаўцамі, ён расказвае аб знакавых ваенных стужках “Беларусьфільма”. Далей..

На малой сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек з’явіўся новы бэбі-спектакль — “Ківі”, дзе дзятва месціцца на падушках у выглядзе каменьчыкаў. Але ж ён не пра ўсім вядомую заморскую садавіну, а пра птушку, у гонар якой тая і была названая. Далей..

З непаўторнай спадчынай Татарстана знаёміць выстава “Жывая нітка традыцый” у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыйны праект стаў чарговым крокам да ўмацавання культурнага дыялогу з гэтым суб’ектам Расійскай Федэрацыі. Далей..

У Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі завяршыўся першы з адборачных тураў для ўдзелу ў Адкрытых дзіцячых Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД. Гульні пройдуць з 30 верасня па 5 кастрычніка ў Бішкеку. Далей..
Выстава "Слоўнікавы запас" будзе працаваць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 3 жніўня па 6 кастрычніка. Далей..

Кінарэжысёру і сцэнарысту, заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР Валерыю Рыбараву — 85! Успомнім найбольш значныя старонкі біяграфіі і этапныя работы творцы. Далей..

“Рамэа і Джульета” — тая п’еса Шэкспіра, змест якой ведаюць нават тыя, хто яе ніколі не чытаў і не глядзеў адпаведных спектакляў. А іх у сталіцы, між іншым, паболела: да балета Валянціна Елізар’ева ў Вялікім і спектакля Данііла Філіповіча ў Купалаўскім дадалася пастаноўка “Джульета. Рамэа. Шэкспір” Ганны Джамілашвілі ў ТЮГу. Далей..

Сёлета Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы святкуе 80-годдзе. Да юбілею прымеркавана тэматычная выстава “Купалаў дом — 80!”. Далей..

У межах праекта "Традыцыі і сучаснасць" у мастацкай галерэі "Цэнтр" Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці з 31 ліпеня па 15 верасня будзе працаваць выстава "Посцілкі+". Далей..

Выстава Гомельскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў "Род Гомельскі" будзе працаваць з 30 ліпеня па 25 жніўня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва). Далей..

Рэспубліканская прэм’ера анімацыйна-дакументальнага альманаха “Мемарыяльныя комплексы Беларусі” адбылася 27 чэрвеня. Зборнік прэзентавалі ў айчынных кінатэатрах, а таксама ў дзіцячых лагерах. Далей..

Адкрыты рахунак для падтрымкі правядзення ММКФ "Лістапад"! Далей..

Плошча фондасховішчаў музеяў рэспубліканскага падпарадкавання мусіць вырасці да 20 тысяч м2. Далей..

Некаторым яшчэ нядаўна былі фізічна недаступнымі такія простыя рэчы, як паход у краму, бібліятэку ці музей. Дзяржава зрабіла шмат, каб розныя людзі атрымалі аднолькавыя магчымасці. Зрабіць жыццё асоб з інваліднасцю больш якасным і насычаным імкнуцца і супрацоўнікі нашай галіны. Прыклад таму — праект “Музей навобмацак”, які за кошт гранта Прэзідэнта ў сферы культуры рэалізуе намеснік дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Марыя Казакевіч. Далей..

Патрыятычных спектакляў становіцца ўсё больш: у Тэатры-студыі кінаакцёра з’явіліся “Радавыя” Аляксея Дударава ў рэжысёрскім прачытанні мастацкага кіраўніка калектыву, народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава. Далей..

Музей "Лошыцкая сядзіба" запрашае на канцэрт "Музычны салон у Лошыцкай сядзібе. Саксафон і не толькі", які прагучыць 24 жніўня ў 16.00. Далей..

Адны — маленечкія, як мезенчык, іншыя — вялізныя, у чалавечы рост.Апранутыя ў высакародны лён, у яркія ўборы. З крылцамі, без вуснаў, начыненыя духмянай травой або туга набітыя саломай. Розныя, але ўсе прыгожыя — народныя лялькі, якія вырабляе рамесніца з Барысава Таісія Дзямідчык. Далей..
Выстава "Сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве Беларусі XVII–XIX стст." будзе працаваць у Мастацкім музеі з 27 ліпеня да 13 кастрычніка. Далей..

Квартэт Girls on fire з Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў ужо з’яўляўся на старонках “Культуры”. Але сёння — новая нагода: удзельніца гурта Вераніка Высоцкая ўзяла Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Таксама на ХХIII Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” яна атрымала спецыяльны прыз імя Уладзіміра Мулявіна “Крыштальная гітара”. Далей..

Форум патрыятычных сіл, прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, аб'яднаў краіну: 20 ліпеня ў сталічным Палацы спорту сабралася каля васьмі тысяч чалавек — прадстаўнікоў розных слаёў грамадства. Далей..

Колькі ўжо гадоў хаджу па мастацкіх выставах і проста дзеля цікаўнасці, і дзеля таго, каб потым падзяліцца ўражаннямі ад убачанага з чытачамі, ды ўсё не магу прызвычаіцца да адной акалічнасці: часам замест таго, каб праўдзіва інфармаваць гледача аб канцэпцыі і змесце экспазіцыі, назва ніякім чынам з імі не стасуецца. Далей..

У гады Вялікай Айчыннай нашы дакументалісты ў ліку першых здымалі рэпартажы з партызанскіх атрадаў, з месцаў баёў. Дзейнасці ваенных аператараў прысвечана выстава “Па той бок кінахронікі”, што разгарнулася ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Далей..
Амаль 2 000 сваіх палоцен ён падарыў Радзіме. Выстава народнага мастака СССР Аляксандра Шылава працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 10 да 29 ліпеня. Далей..

Новы драматычны тэатр прапанаваў сваё прачытанне знакамітай “Камедыі” Уладзіміра Рудава, што больш за 30 гадоў з поспехам ставіцца ў розных тэатрах і радуе гледачоў. Далей..

Выстава "Яўген Чырыкаў. На шляхах жыцця і творчасці" будзе працаваць у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча з 18 ліпеня па 31 жніўня. Далей..