Не кожны можа пахваліцца, што здолеў вызначыцца з прафесіяй у раннім узросце. Гэта не тычыцца Валерыі Клінцовай, якая заўсёды востра адчувала сваё прызванне: яна павінна прысвяціць сябе танцу. Куды прывяла дзяўчыну любоў да харэаграфіі і чаго не бачыў “Дэнс Кангрэс”? Адказы — у інтэрв’ю з гераіняй рубрыкі “Максіма маладых”. Далей..
Чытайце з 22 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
У самым сэрцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — у галерэі “Атрыум” — 13 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра”, прымеркаванай да 500-гадовага юбілею першага выдання знакамітай паэмы. Арганізатарамі праекта выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі саюз мастакоў і гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Далей..
Каля трох мільёнаў беларусаў выйшлі сёння на Рэспубліканскі суботнік. Далей..
Не паспела зарасці народная сцежка да “Чабурашкі”, як у айчынным кінапракаце з'явілася новая “сямейная казка” ад Дзмітрыя Дзячэнкі – “Шаленства”. Вядомае імя рэжысёра і эфектныя трэйлеры з першых дзён паказу прыцягнулі ўвагу гледачоў і крытыкаў. Якое кіно патрэбнае сёння і чаму не заўсёды варта мудраваць з сюжэтам, паспрабуем разабрацца разам. Далей..
Спектаклі паводле Чэхава ставяць шмат і паўсюль. І калі еўрапейскую ці азіяцкую інтэрпрэтацыю рускага класіка большасць з нас бачыла толькі на экране, то работу народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава можна ацаніць “жыўцом” — у Тэатры-студыі кінаакцёра. Далей..
Пытанні камп’ютарызацыі і інфарматызацыі бібліятэк Беларусі рэгулярна разглядаюцца як на рэгіянальным, так і на рэспубліканскім узроўнях. І новая статыстыка, якой з намі падзяліліся ў галоўнай кніжнай скарбніцы краіны, сведчыць, што маштабныя зрухі ў гэтым аспекце бібліятэчнага жыцця — ужо рэальнасць і, можна сказаць, сапраўдная будзённасць. Далей..
“Лягу-прылягу”, “Малінаўка”, “Завіруха” — у Дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбыўся творчы вечар народнага артыста Беларусі, кампазітара Эдуарда Ханка. Далей..
Вясна традыцыйна асацыіруецца з самымі яркімі падзеямі ў свеце харэаграфіі. Перад Днём танца, які адзначаецца 29 красавіка, у Мінску адбудзецца “Дэнс Кангрэс”. Далей..
Чытайце з 15 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
Першы намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Грамада і міністр культуры Татарстана Ірада Аюпава падпісалі дарожную карту па супрацоўніцтве ў сферы культуры. Цырымонія адбылася 12 красавіка ў Мінску ў межах пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Татарстана. Далей..
VI Міжнародны Велікодны фестываль “У імя міру і стварэння. Натхненне. Бязмежнасць. Музыка” пройдзе 17—21 красавіка. Далей..
Дні культуры Узбекістана праходзяць у Беларусі. Далей..
Архіў у нашым уяўленні —крыніца неабвержных дакладных ведаў.Аднак сховішчы змяшчаюць і нямала фальшывак. Як дазнацца,што гістарычны дакумент,датаваны XVI стагоддзем,насамрэч стварылі ў ХІХ-м —прычым з канкрэтнымі карыслівымі мэтамі? Для намесніка загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь Яўгена Глінскага выяўленне такіх падробак —справа тэхнікі. Мы гутарым з адмыслоўцам,чаму 80 % беларускіх шляхецкіх родаў не грэбавалі фальсіфікацыяй і паводле якіх прыкмет сёння можна вывесці старадаўніх махляроў на чыстую ваду. Натуральна, закранаем і культурны аспект падобных злачынстваў. Далей..
Адзін з праспектаў вялікага горада. На ходніках — людскі вір. Кожны спяшаецца. Твары засяроджаныя і заклапочаныя. Раптам адзін з мінакоў выцягвае з-пад курткі… валторну. На супрацьлеглым баку вуліцы купка дзяўчат выхопліваюць скрыпкі і альты. Дзесьці паблізу прачынаюцца саксафон з трамбонам. Праз хвілю на праспекце зладжана ды натхнёна гучыць сімфанічны аркестр. Людзі запавольваюць хаду, на вуснах з’яўляюцца ўсмешкі. Дзеля гэтага флэшмоб і ладзіцца. Рознакаляровая жывая карцінка на фоне застылых шэрых шматпавярховікаў. Далей..
Свет імкліва лічбавізуецца і сыходзіць у анлайн-прастору. І калі для шматлікіх айцішнікаў ды фрылансераў гэта прыемны паварот, то для работнікаў культуры… Абмяркуем супярэчлівую тэму з маладымі вакалісткамі — студэнткамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Нядаўна Крысціна Арлоўская, Таццяна Ступакова і Ульяна Урбановіч сталі лаўрэатамі V Міжнароднага конкурсу маладых спевакоў памяці народнай артысткі Расіі Галіны Аляксееўны Пісарэнка. Спаборніцтва праходзіла ў Ніжнім Ноўгарадзе, і дзяўчаты ўдзельнічалі дыстанцыйна. Далей..
Чытайце з 8 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
У ГЦ "Сталіца" праходзіць юбілейная экспазіцыя выставы "Яе рук справа". На дзясятай па ліку экспазіцыі прадстаўлены карціны медсястры з Брэста Марыны Чысцяковай. Яна вышывае атласнымі стужкамі на льнопалатне. Далей..
Маладая мастачка Марыя Сыракваш па праве магла б заняць месца побач са сталымі калегамі, бо ўжо назапасіла ў партфоліа шэраг персанальных і калектыўных выстаў, узнагароды рэспубліканскіх і міжнародных арт-форумаў. І самае істотнае, да сваіх 22 гадоў ужо намеціла ўласную праграму і выпрацавала ўпэўнены почырк. Далей..
У Нацыянальным мастацкім музеі пачала працаваць выстава жывапісу Хань Юйчэня "Вобразы Кітая". Далей..
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны рыхтуецца адзначыць 80-годдзе — ён быў заснаваны ўвосень 1943-га ў Маскве, калі яшчэ толькі пачыналася вызваленне Беларусі ад гітлераўцаў. Першыя прадметы і дакументы збіралі ў партызанскіх злучэннях, што дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі. Партызанамі былі і тры першыя дырэктары музея. Далей..
З 8 красавіка 2023 г. у Нацыянальным мастацкім музеі пачне працаваць выстава жывапісу Хань Юйчэня "Вобразы Кітая". Далей..
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Валянціна Іванаўна Кандрацьева — чалавек, вядомы многім сваёй сумленнай, прынцыповай пазіцыяй. Яна стварыла і прывяла да вяршынь майстэрства заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі. У чым сакрэт поспеху і як папулярызаваць народную культуру, мастацкі кіраўнік расказвае ў рубрыцы “Ствараем разам”. Далей..
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі пройдзе майстэрня "Данііл Хармс: Я вынуў з галавы шар". Напярэдадні прэм'еры спектакля "Вось я і прыйшла" даследчыца тэатра Алена Мальчэўская і рэжысёр Аляксандр Бародка паразмаўляюць пра яркую і шматгранную асобу Хармса і пра гульню як жыццёвы і творчы метад. Далей..
У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава жывапісу "Вялікі настаўнік". На выставе, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння Леаніда Шчамялёва, прадстаўлена творчасць двух вучняў народнага мастака Беларусі: Надзеі Лівенцавай і Уладзіміра Крываблоцкага. Далей..
З першымі вясновымі промнямі пачынаюць красаваць не толькі кветкі. Канец сакавіка заўсёды асацыіруецца з правядзеннем самага чаканага конкурсу прыгажосці ў сталіцы. Сёлета, каб пазмагацца за тытул “Міс Мінск — 2023”, на адборачным этапе прыгажуні мусілі адпавядаць дакладным патрабаванням: прывабныя знешнія дадзеныя, узрост ад 18 да 24 гадоў, рост не ніжэйшы за 172 сантыметры. У фінальны тур прайшлі 20 дзяўчат, якія, на думку журы, найлепш прэзентавалі сябе на кастынгу. Газета “Культура” стала сведкай яркага фіналу конкурсу і дзеліцца сваімі ўражаннямі. Далей..
Шаноўнае спадарства,вы чулі, як размаўляюць на вуліцах нашы школьнікі,ад самых малых да выпускнікоў? Так, словы гэтыя далёка не высокага стылю. Больш за тое,ненарматыўную лексіку я пачынаю чуць у вышэйшых навучальных установах. І не сумняваюся,што ўсё — ад непісьменнасці.Яна пануе сёння не толькі ў інтэрнэце, але нават на афіцыйных шыльдах. Прапаведнікамі моўнага густу перасталі быць кіно, тэлебачанне... Шэры колер непазбежна нараджае колер чорны. Далей..
Фестываль музыкі "Мінская вясна" 38-ы раз стартаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. "Мінская вясна" адкрылася канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра ў дзень нараджэння Сяргея Рахманінава. Далей..
Чытайце 1 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
Першае пасяджэнне Савета па культуры пры Міністэрстве культуры прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы 28 сакавіка. На ім разглядаліся пытанні рэалізацыі кадравай палітыкі і падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы культуры. У склад савета ўваходзяць заслужаныя дзеячы сферы культуры Беларусі, дэпутаты, работнікі выканкамаў, кіраўнікі ўстаноў культуры, грамадскіх аб’яднанняў. Далей..