
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і парк Народнага адзінства плануецца пабудаваць ў 2025—2027 гадах. Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў адпаведны дакумент. Далей..

Шчырыя пажаданні і творчыя падарункі: народная артыстка Беларусі Тамара Міронава адзначыла 75-гадовы юбілей. З днём нараджэння легендарную купалаўку павіншаваў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Далей..

Пад такім лозунгам прайшоў чарговы хатні матч хакейнага клуба “ДынамаМінск” у Кантынентальнай хакейнай лізе. У перадматчавых актыўнасцях прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры і творчыя калектывы. Далей..

Традыцыйныя абменныя гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і Тульскага акадэмічнага тэатра драмы адбыліся 15—19 студзеня. Даты невыпадковыя: праект, што ладзіцца з 2012-га, прымеркаваны да старога Новага года. Далей..

Сярод лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Калектыў узнагароджаны за актыўную дзейнасць у патрыятычным выхаванні моладзі і рэалізацыю праекта “Лінія памяці. Код вайны”. Аб плённай працы распавяла рэктар установы Наталля Карчэўская. Далей..

Ведаем, дзе іх шмат! Ужо 35 гадоў філіял № 2 “Глыбоцкі дом рамёстваў” Глыбоцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы плённа працуе над захаваннем беларускіх народных традыцый. Для Віцебшчыны ў 1980-х арганізацыя падобнай установы была новаўвядзеннем. Час паказаў: першапраходцы дасягнулі выдатных вынікаў і сталі прыкладам для многіх. Далей..

У шырокі пракат выйшла карціна “Птушка фенікс Аляксея Талая”. Над ёй працавала каманда Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм” на чале з рэжысёрам Уладзімірам Луцкім. Далей..

Вялікі тэатр Беларусі 16-ы раз правёў Баль на стары Новы год. Традыцыйна было шмат цікаўнасцей і крыху змяніўся фармат. Далей..

Такі надпіс упрыгожыў Нацыянальную бібліятэку Беларусі ў дні, калі мы святкуем агульны поспех: за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 86,82 % выбаршчыкаў. Далей..

“Полацкая набіванка”, “Спадчына”, “Памяць”… Што яшчэ ў спісе праектаў, на якія выдзелены гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры? Далей..

Падводзячы вынікі 2024-га, многія ўдзельнікі арт-працэсу згадвалі Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва. Па-першае, яе ўручэнне адбываецца раз на тры гады – што надае падзеі значнасці. А па-другое, з’явілася выдатная традыцыя: у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва прайшлі персаналкі чатырох лаўрэатаў. Таму на пачатку 2025-га варта перагартаць натхняльныя старонкі каталога пераможцаў прэміі. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава, прысвечаная Льву Альпяровічу. Са з’яўлення на свет прызнанага класіка беларускага выяўленчага мастацтва мяжы XIX і XX стагоддзяў мінула 150 гадоў. Якім быў жыццёвы шлях знакамітага творцы? Далей..

Шанц драматурга-пачаткоўца ўбачыць свой твор на сцэне абмежаваны праз шэраг мастацкіх і немастацкіх прычын. Аднак у Цэнтры беларускай драматургіі дапамагаюць аўтарам зарыентавацца ў тэатральнай прасторы. Тут можна прадставіць свае п’есы публіцы і атрымаць каштоўныя водгукі ад экспертаў і гледачоў. Далей..

Такі лейтматыў у чарговай анлайн-сустрэчы прэс-клуба, зладжанай рэдакцыйнавыдавецкай установай “Культура і мастацтва”. У гэты раз наша госця — генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, старшыня савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Кацярына Дулава. Далей..

Тэму “Адзінства нацыі праз культуру і мастацтва: нацыянальныя мастацкія праекты” абмеркавалі адмыслоўцы 14 студзеня ў Мінску. Далей..

Выставу, прымеркаваную да выбараў Прэзідэнта, зладзіў Беларускі саюз мастакоў. Далей..

Прэзентацыя дакументальна-біяграфічнага нарыса “Наш Прэзідэнт” адбылася 20 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У складзе аўтарскага калектыву выдання — Наталля Эйсмант, Аляксандр Карлюкевіч, Уладзімір Пярцоў і Аляксандр Радзькоў. Далей..

У рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства” ў Мінску разгарнулася экспазіцыя “Стагоддзе беларускага кіно”. Далей..

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі прагаласаваў на Прэзідэнцкіх выбарах на ўчастку для галасавання №47, які знаходзіцца ў сталічнай гімназіі №56. Далей..

У мэтах далейшага паляпшэння якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў, развіцця эканамічнага патэнцыялу краіны, удасканалення сацыяльных адносін. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 31, які дае старт пяцігодцы якасці. Далей..

Яскравыя выставы і канцэрты, пазнавальныя майстаркласы і лекцыі, запамінальныя і шчырыя сустрэчы — больш за тры месяцы падарожнічаў па Беларусі “Марафон адзінства”. У гэтыя дні маштабную падзею прымае Мінск. Далей..

Ангеліна Самалётава заваявала сярэбраны медаль III Адкрытых маладзёжных Арктычных Дэльфійскіх гульняў у намінацыі “Эстрадныя спевы”. Гэта далёка не першая перамога маладой спявачкі, якая яскрава праявіла сябе ў рэспубліканскім радыёконкурсе “Маладыя таленты Беларусi”, міжнародным фестывалі-конкурсе “Залатая пчолка”, рэспубліканскім конкурсе “Агонь маладзёжных талентаў”, фестывалі “Моладзь за Саюзную дзяржаву”. У апошнім, дарэчы, атрымала званне лаўрэата. Далей..

Прэзентацыя кніг "Сімвалы суверэннай Беларусі" і "Выбары ў Беларусі. Коратка аб галоўным", напісаных шрыфтам Брайля, адбылася ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" ў рамках акцыі "Беларусь выбірае". Далей..

Трэці сезон запар навагодні тэатралізаваны паказ Гарадскога палаца культуры “Орша” збірае сяброў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Гэтым разам на свяце “Алімпійская Ёлка” аршанцы прадставілі ў сталіцы праграму “Навагодняя алімпіяда Дзеда Мароза, або Космас наш!”. Далей..

Ці ёсць свая апякунка ў нашай музыкі? Пэўна, з’явілася-адрадзілася. Прэм’ер, аўтарскіх вечарын беларускіх кампазітараў і проста выкананняў айчынных твораў розных часоў становіцца ўсё больш. Далей..

Выстава “Дарога да міру”, даступная ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, падрыхтавана ў межах міжнароднага супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У. І. Даля. Праект, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, увосень ужо распачаў сімвалічнае падарожжа па мясцінах памяці: перадусім ён быў прадстаўлены ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”. Далей..

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ўрачыстае адкрыццё выставы падарункаў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь ад працоўных калектываў і прэзентацыя кнігі "Наш Прэзідэнт", якія прайшлі ў рамках грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства". Далей..

Урачыстае мерапрыемства Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, прымеркаванае да ўключэння беларускай выцінанкі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, адбылося ў Мастацкім музеі напрыканцы года. Далей..

З фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва будзе выдзелена 6 мільёнаў рублёў на рэалізацыю культурна значных праектаў. Далей..

Зручнае, бяспечнае, сучаснае і эстэтычнае. Такое, згодна з Указам № 1, павінна быць наша асяроддзе. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент, у якім 2025-ы - Год добраўпарадкавання. Далей..