
У Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі завяршыўся першы з адборачных тураў для ўдзелу ў Адкрытых дзіцячых Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД. Гульні пройдуць з 30 верасня па 5 кастрычніка ў Бішкеку. Далей..
Выстава "Слоўнікавы запас" будзе працаваць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 3 жніўня па 6 кастрычніка. Далей..

Кінарэжысёру і сцэнарысту, заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР Валерыю Рыбараву — 85! Успомнім найбольш значныя старонкі біяграфіі і этапныя работы творцы. Далей..

“Рамэа і Джульета” — тая п’еса Шэкспіра, змест якой ведаюць нават тыя, хто яе ніколі не чытаў і не глядзеў адпаведных спектакляў. А іх у сталіцы, між іншым, паболела: да балета Валянціна Елізар’ева ў Вялікім і спектакля Данііла Філіповіча ў Купалаўскім дадалася пастаноўка “Джульета. Рамэа. Шэкспір” Ганны Джамілашвілі ў ТЮГу. Далей..

Сёлета Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы святкуе 80-годдзе. Да юбілею прымеркавана тэматычная выстава “Купалаў дом — 80!”. Далей..

У межах праекта "Традыцыі і сучаснасць" у мастацкай галерэі "Цэнтр" Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці з 31 ліпеня па 15 верасня будзе працаваць выстава "Посцілкі+". Далей..

Выстава Гомельскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў "Род Гомельскі" будзе працаваць з 30 ліпеня па 25 жніўня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва). Далей..

Рэспубліканская прэм’ера анімацыйна-дакументальнага альманаха “Мемарыяльныя комплексы Беларусі” адбылася 27 чэрвеня. Зборнік прэзентавалі ў айчынных кінатэатрах, а таксама ў дзіцячых лагерах. Далей..

Адкрыты рахунак для падтрымкі правядзення ММКФ "Лістапад"! Далей..

Некаторым яшчэ нядаўна былі фізічна недаступнымі такія простыя рэчы, як паход у краму, бібліятэку ці музей. Дзяржава зрабіла шмат, каб розныя людзі атрымалі аднолькавыя магчымасці. Зрабіць жыццё асоб з інваліднасцю больш якасным і насычаным імкнуцца і супрацоўнікі нашай галіны. Прыклад таму — праект “Музей навобмацак”, які за кошт гранта Прэзідэнта ў сферы культуры рэалізуе намеснік дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Марыя Казакевіч. Далей..

Плошча фондасховішчаў музеяў рэспубліканскага падпарадкавання мусіць вырасці да 20 тысяч м2. Далей..

Патрыятычных спектакляў становіцца ўсё больш: у Тэатры-студыі кінаакцёра з’явіліся “Радавыя” Аляксея Дударава ў рэжысёрскім прачытанні мастацкага кіраўніка калектыву, народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава. Далей..

Музей "Лошыцкая сядзіба" запрашае на канцэрт "Музычны салон у Лошыцкай сядзібе. Саксафон і не толькі", які прагучыць 24 жніўня ў 16.00. Далей..
Выстава "Сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве Беларусі XVII–XIX стст." будзе працаваць у Мастацкім музеі з 27 ліпеня да 13 кастрычніка. Далей..

Адны — маленечкія, як мезенчык, іншыя — вялізныя, у чалавечы рост.Апранутыя ў высакародны лён, у яркія ўборы. З крылцамі, без вуснаў, начыненыя духмянай травой або туга набітыя саломай. Розныя, але ўсе прыгожыя — народныя лялькі, якія вырабляе рамесніца з Барысава Таісія Дзямідчык. Далей..

Квартэт Girls on fire з Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў ужо з’яўляўся на старонках “Культуры”. Але сёння — новая нагода: удзельніца гурта Вераніка Высоцкая ўзяла Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Таксама на ХХIII Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” яна атрымала спецыяльны прыз імя Уладзіміра Мулявіна “Крыштальная гітара”. Далей..

Форум патрыятычных сіл, прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, аб'яднаў краіну: 20 ліпеня ў сталічным Палацы спорту сабралася каля васьмі тысяч чалавек — прадстаўнікоў розных слаёў грамадства. Далей..

Колькі ўжо гадоў хаджу па мастацкіх выставах і проста дзеля цікаўнасці, і дзеля таго, каб потым падзяліцца ўражаннямі ад убачанага з чытачамі, ды ўсё не магу прызвычаіцца да адной акалічнасці: часам замест таго, каб праўдзіва інфармаваць гледача аб канцэпцыі і змесце экспазіцыі, назва ніякім чынам з імі не стасуецца. Далей..

У гады Вялікай Айчыннай нашы дакументалісты ў ліку першых здымалі рэпартажы з партызанскіх атрадаў, з месцаў баёў. Дзейнасці ваенных аператараў прысвечана выстава “Па той бок кінахронікі”, што разгарнулася ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Далей..
Амаль 2 000 сваіх палоцен ён падарыў Радзіме. Выстава народнага мастака СССР Аляксандра Шылава працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 10 да 29 ліпеня. Далей..

Новы драматычны тэатр прапанаваў сваё прачытанне знакамітай “Камедыі” Уладзіміра Рудава, што больш за 30 гадоў з поспехам ставіцца ў розных тэатрах і радуе гледачоў. Далей..

Выстава "Яўген Чырыкаў. На шляхах жыцця і творчасці" будзе працаваць у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча з 18 ліпеня па 31 жніўня. Далей..

Да 170-годдзя з дня нараджэння Юдаля Пэна і 155-годдзя з дня нараджэння Якава Кругера ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава. Далей..

Напрыканцы чэрвеня на айчынныя экраны выйдзе новы праект Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” — анімацыйны альманах “Мемарыяльныя комплексы Беларусі”. Пяць яго выпускаў правядуць гледачоў па незнаёмых сцяжынках нашай краіны і раскажуць аб мясцінах, што захоўваюць памяць пра Вялікую Айчынную. Далей..

Беларускі дзяржаўны цырк ярка ўварваўся ў новы сезон з праграмай “Цыркалета”. У ёй удзельнічаюць любімыя айчынныя артысты і запрошаныя госці з Расіі і Манголіі. На арэне дэманструюць складаныя акрабатычныя нумары і атракцыёны з дзікімі жывёламі. Чым яшчэ будуць здзіўляць публіку? Далей..

Тэма Вялікай Айчыннай вайны вось ужо каторае дзесяцігоддзе з’яўляецца для беларускага выяўленчага мастацтва асабліва важнай — што парадзіла мноства шэдэўраў, якія назаўсёды ўрэзаліся ў памяць гледачу. Аднак на выставе “Голас ваеннага пакалення”, якая працуе ў сталічным Палацы мастацтва, культавыя работы Волкава, Савіцкага, Грамыкі ў чарговы раз не пабачыш. Тут прадстаўленыя пераважна тыя аўтары, чые імёны “не на слыху”, а карціны не пазнаюцца з першага позірку. Але ж ліхалецце пакінула адчувальны след не толькі ў іх творчых біяграфіях… Далей..
У юбілейны год беларускага кіно айчынныя майстры працягваюць радаваць гледачоў навінкамі. На пачатку мая адбылася прэм’ера мастацкага фільма “Час вярнуцца”, а таксама на экраны выйшаў анімацыйны праект “Мемарыяльныя комплексы Беларусі”. Далей..

На беларускай эстрадзе няшмат яркіх жаночых калектываў. Пакуль што. Два гады таму ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў быў заснаваны квартэт Girls on Fire, які аб’яднаў чатырох амбіцыйных дзяўчат з моцнымі галасамі. Ансамбль ужо дабіўся перамог у рэспубліканскіх конкурсах і прызнання слухачоў, а летась здабыў прэмію спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Як дамагчыся сугучча, распавядаюць кіраўнік калектыву Ірына Кулагіна і яе падапечныя. Далей..

Да дзвюх знамянальных дат — 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — у студзені мы распачалі праект “Векапомнае праз кінакадр”. Ён, падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно — філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея — і айчыннымі знаўцамі, расказвае аб знакавых ваенных стужках “Беларусьфільма”. Далей..

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі па 8 верасня даступная экспазіцыя «Міншчына ў XXI стагоддзі. Упэўненыя крокі ў будучыню». Далей..