
Фестываль моладзевых субкультур "маладзёжная хваля" адбыўся ў Лідзе ў рамках святкавання Дня моладзі. Далей..

Музыка злучае людзей мацней за любую мову. Менавіта з такім пасылам у верасні на “Інтэрбачанні-2025” выступіць Насця Краўчанка — першая прадстаўніца нашай краіны на гэтым міжнародным творчым форуме. Спявачка, тэлевядучая і суперфіналістка шоу “X-Factor Беларусь”, яна ўвасабляе новую хвалю сучаснай сцэны. Уладальніца плацінавага дыска, трохразовая лаўрэатка прэміі “Песня года Беларусі” летась выпусціла дэбютны альбом, а першы сольны канцэрт выканаўцы прайшоў з аншлагам. Але за ззяннем публічнасці — руплівая штодзённасць, у якой прафесійная дысцыпліна і чалавечая шчырасць становяцца асновай росту. Далей..

“Маладзечна-2025” цешыць багаццем айчыннай культуры: галоўныя мерапрыемствы XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі прыпадаюць на 13 і 14 чэрвеня. Далей..

Мерапрыемствы XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” пачнуцца 10 чэрвеня. Што ў праграме? Далей..

Ранішні Мінск яшчэ ў тумане, а за кулісамі канцэртнай залы ўжо гучаць першыя ўдары барабана — “музычная мафія” пачынае дзень. Cosa Nostra (since 2010) рыхтуецца да чарговага выступлення — аднаго з тых, што прывялі артыстаў да перамогі на “Песні года Беларусі — 2024”. Далей..

Да старту XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025” — два тыдні. Як ідзе падрыхтоўка і чым сёння заняты адзін з яго галоўных арганізатараў — заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга”? Далей..

Браслаў — Баранавічы — Клімавічы. Гэта найлепшы маршрут для вандроўкі ў канцы мая. Святы, што ладзяцца ў названых гарадах, прывабліваюць шмат гасцей: слава пра фэсты ў Віцебскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцях грыміць на ўсю краіну і далёка за яе межамі. Далей..

Мудрасць і душэўная глыбіня аўтэнтычнага гучання: ансамбль “Асалода” ўжо амаль 20 гадоў дорыць эстэтычнае задавальненне прыхільнікам беларускай спадчыны. Сёння гэты калектыў — неад’емная частка творчага жыцця Іванаўшчыны і сапраўдны гонар Палесся. Як жыве і развіваецца спеўны гурт з культурнай сталіцы — 2025, расказаў яго мастацкі кіраўнік Васіль Гарох. Далей..

На працягу амаль 70 гадоў народная харавая капэла Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў вядзе актыўную мастацка-асветніцкую дзейнасць, услаўляе найлепшыя ўзоры сусветнай музыкі, нязменна радуе спеўным хараством гасцей маштабных фестываляў ды святочных канцэртаў. Пра творчыя дасягненні і планы заслужанага аматарскага калектыву распавядае яго кіраўнік Людміла Куцэлай. Далей..

Яе голас захоплівае з першых нот, а шчырасць і майстэрства прымушаюць залу замерці. Амаліі Сухан усяго 12, але яна ўпэўнена крочыць па вялікай сцэне. Дзясяткі перамог на прэстыжных конкурсах, удзел у тэлешоу і — новы выклік. Юная спявачка прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе “Славянскага базару ў Віцебску”. Далей..

Міждзяржаўнай прэміяй “Зоркі Садружнасці” 14 мая ў Душанбэ ўзнагароджана старшыня Беларускага саюза кампазітараў, стваральніца і нязменны кіраўнік цыклавой камісіі “Мастацтва эстрады (спевы)” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч. Наша размова з гераіняй — пра яе ўражанні ад паездкі і новыя далягляды. Далей..

Адсвяткуем лета ў Аляксандраўскім скверы: канцэрты выхаднога дня разгорнуцца ў самым цэнтры Мінска з 31 мая па 30 жніўня. Далей..

Творчая акцыя, сямейныя канцэрты, тэатралізаваныя прадстаўленні — 1 чэрвеня маленькіх беларусаў чакае багатая святочная праграма. Да Міжнароднага дня абароны дзяцей установы культуры падрыхтавалі безліч цікавінак. Далей..
.jpg)
У Браславе 24 мая прайшоў адкрыты конкурс "Браслаўская харавая асамблея" ў рамках Міжнароднага свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы". Сёлета фестывалю спаўняецца 58 год. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт. Далей..

Саракавы дзень нараджэння адзначае хор ветэранаў Полацкага гарадскога Палаца культуры. Заснаваны ў 1985-м на базе клуба “Ветэран”, ён з першых дзён стаў месцам яднання франтавікоў, для якіх песня была жывым напамінам пра гераічнае мінулае. Сёння традыцыю працягваюць дзеці вайны, пенсіянеры, людзі з гарачым сэрцам і шчырай душой. Далей..

Пачалі з дзіцячых металафонаў, а сталі заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь! Амаль паўстагоддзя “Вясёлыя ноткі” радуюць слухачоў, а нязменны кіраўнік ансамбля Павел Пабягаеў беражліва захоўвае лісты ад першых выхаванцаў. Далей..

Лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Максіміліян Мазоль станавіўся двойчы. Што схавана за гэтым фактам з жыцця маладога акардэаніста? Незвычайная мэтанакіраванасць, вернасць мары і бязмежная любоў да музыкі. Прынамсі, такі адказ прыходзіць на думку пасля размовы з героем рубрыкі. Далей..

Сёлета наша краіна старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза. Сярод прыярытэтаў, пазначаных у звароце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі кіраўнікам дзяржаў — членаў ЕАЭС, — супрацоўніцтва ў галіне культуры. Як справы ў гэтым кірунку? Далей..

У стракатай палітры культурнай сталіцы — горада Іванава — адметнымі яскравымі фарбамі вылучаецца дзіцячы ансамбль “Славяначка-Next”. Сакрэтам поспеху пеўчага калектыву падзялілася яго кіраўнік Святлана Ксёнда. Далей..

Некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў, якія адлюстроўваюць багацце традыцый і сучасныя здабыткі ў сферы культуры нашай краіны, абяцае прадставіць XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”. Форум пройдзе 13 і 14 чэрвеня. Далей..

Ілья Берднікаў — уладальнік грандпрэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Прыярытэт выканаўцы — праца на карысць Радзімы, удасканаленне вакальнага майстэрства і рэалізацыя ў якасці опернага спевака. Як удаецца дасягаць амбіцыйных мэт — у інтэрв’ю з героем рубрыкі. Далей..

Народны духавы аркестр Цэнтра культуры “Перамога” ў Оршы — жывы голас горада, які дзесяцігоддзямі напаўняе яго гукамі музыкі. Калектыў захоўвае традыцыі, здзіўляе слухачоў новай манерай выканання, натхняе энергіяй і майстэрствам. Як гэта ўдаецца, расказаў мастацкі кіраўнік Андрэй Сіверын. Далей..

Ансамбль народных інструментаў “Свая ігра” Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа — унікальны сінтэз традыцыйнай музычнай культуры і сучасных творчых ідэй. Калектыў вядомы як у родным рэгіёне, так і далёка за яго межамі. Пра самабытны шлях распавёў кіраўнік гурта — кампазітар і дырыжор Леанід Маліноўскі. Далей..

Чым парадуе і здзівіць XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, асказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры “Віцебск” Глеб Лапіцкі. Далей..

Заслужаны аматарскі калектыў “Радзейка” — адзін з яркіх прадстаўнікоў харавой культуры Гомельшчыны — сёлета адзначае 40-гадовы юбілей. Артысты беражліва захоўваюць народнае мастацтва і адкрываюць новыя музычныя гарызонты. Пра гэта і не толькі распавяла кіраўнік хору Аксана Баруценка. Далей..

Палац культуры горада Ліды чарговы раз стаў цэнтрам яркіх падзей. Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці "Хрустальны чаравічак-2025" зноў аб'яднаў юных танцораў з розных гарадоў Беларусі і даў удзельнікам і гледачам унікальную магчымасць пазнаёміцца бліжэй са разнастайнасцю форм і жанраў харэаграфічнага мастацтва. Далей..

Бабруйская эстрадная студыя “Росы” сёлета адзначае 25-годдзе. Галоўны крытэрый паспяховасці і нагода для гонару — выхаванцы, якія ярка праяўляюць сябе на шматлікіх міжнародных конкурсах і фестывалях, тэатральных і здымачных пляцоўках Беларусі і замежжа. Пра творчыя будні, дасягненні і планы заслужанага калектыву распавяла яго кіраўнік Святлана Аўрамчык. Далей..

“Аношкаўскія музыкі” ўжо больш за 25 гадоў уражваюць публіку майстэрскай ігрой, захоўваючы і перадаючы ўнікальную музычную спадчыну. Гэты выключна мужчынскі калектыў стаў сапраўднай кузняй талентаў, выхоўваючы новыя пакаленні віртуозаў. Пра творчы шлях ансамбля гарманістаў, поспехі і выклікі распавёў яго кіраўнік Аляксей Андросік. Далей..

Паказы канцэрта-рэквіема “Кожны трэці” з аншлагам праходзяць у Палацы Рэспублікі: з 6 па 12 красавіка іх наведваюць дэлегацыі працоўных калектываў з усіх рэгіёнаў краіны. Далей..

Іванава — культурная сталіца Беларусі — распачала насычаны творчы сезон, і сярод галоўных дзейных асоб — народны хор “Агні Ясельды”. Пра яго гісторыю, поспехі і планы распавёў кіраўнік калектыву Віталь Лінік. Далей..