
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка падпісаў Указ № 144 “Аб узнагароджанні вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»”. Далей..

Дакументальная карціна “Наш космас” выйшла ў шырокі пракат 10 красавіка. Над стужкай працавала каманда Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” на чале з рэжысёрам Дзмітрыем Лосем. Далей..

Ансамбль танца “Равеснік” — адзін з найстарэйшых дзіцячых калектываў краіны. Амаль за 70 гадоў ён зацікавіў харэаграфічным мастацтвам больш за 12 тысяч юных талентаў і стаў буйным цэнтрам эстэтычнага і духоўнага выхавання беларускай моладзі. Далей..

Сінтэз навуковага і творчага падыходаў — галоўны метад работы Аляксандры Дзятлавай. Выстава-рэтраспектыва вядомай мастачкі, прафесара, загадчыцы кафедры дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прадстаўлена ў Мінску. Далей..

Трэцякурсніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Дар’я Ганчарэвіч увайшла ў топ-10 на сёлетнім конкурсе “Міс Глобал”, апярэдзіўшы наймацнейшых саперніц з розных краін свету. Гэта сведчыць аб высокім узроўні айчыннай школы прыгажосці і цудоўных якасцях нашай гераіні. Далей..

Карціны, скульптуры, фатаграфіі, інтэрактыўныя зоны… Выстава “Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам”, што працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, не пра стыль, а пра жыццё, пра ўсё, што акружае нас. Для кагосьці гэта падасца выклікам і штуршком перагледзець сваё стаўленне да звыклых рэчаў, а для некаторых — складаным мастацтвам. У кожным выпадку… Далей..

Гомельскі абласны цэнтр інклюзіўнай культуры рыхтуецца ў другі раз правесці адкрыты інклюзіўны цыркавы фестываль “ГрымМаса”. Калектыў — лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” — мае намер паказаць гледачу ўласныя дасягненні, а таксама напрацоўкі калег з нашай краіны і Расіі. Аб гэтым і не толькі распавяла дырэктар установы Ірына Цяпугіна. Далей..

Іванава — культурная сталіца Беларусі — распачала насычаны творчы сезон, і сярод галоўных дзейных асоб — народны хор “Агні Ясельды”. Пра яго гісторыю, поспехі і планы распавёў кіраўнік калектыву Віталь Лінік. Далей..

У лютым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім дзяржаўных узнагарод удастоены 45 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Медалём “За працоўныя заслугі” ўганараваная начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Далей..

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага падрыхтаваў да Міжнароднага дня тэатра шыкоўны падарунак: 26 і 27 сакавіка нашумелая рок-опера “Граф Монтэ-Крыста”, уганараваная летась Нацыянальнай тэатральнай прэміяй, атрымала другое нараджэнне — перамясцілася на сцэну Палаца Рэспублікі і прайшла ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. У цэнтральнай ролі выступіў міністр культуры, заслужаны артыст нашай краіны Руслан Чарнецкі. Пра гэтую і іншыя падзеі паразмаўляем з мастацкім кіраўніком тэатра, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Сяргеем Кавальчыкам. Далей..

Больш за 35 гадоў Святлана Лявонцьева працуе галоўным захавальнікам фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. А ўсяго сваёй установе яна прысвяціла амаль паўстагоддзя. Далей..

Прэмію Віцебскага аблвыканкама ў намінацыі “Найлепшы сельскі Дом культуры” надоечы атрымаў Дом культуры аграгарадка Дабрамыслі, філіял Лёзненскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Далей..

Народны майстар Рэспублікі Беларусь Валянціна Сільвановіч саткала кіламетры палатна для адзення, распрацавала складаную вышыўку дэталяў сарочак і фартухоў. Ёй удалося расшыфраваць і дакладна паўтарыць аўтэнтычныя ўзоры. Вынікам карпатлівай работы стала ўнікальная калекцыя белаўзорыстых ручнікоў. Далей..

Фальклорны ансамбль “Журавінка”, вядомы сваім непаўторным стылем і разнастайным рэпертуарам, сапраўдны сімвал жывой культурнай традыцыі і гонар Іванавай Слабады. Пра самабытны калектыў з Палесся распавядае яго кіраўніца Наталля Забаўка. Далей..

Вышэйшы бал падчас нацыянальнага адбору да “Славянскага базару ў Віцебску” займела Валерыя Бернатовіч. Зараз перад маладым талентам стаіць вялікая і адказная задача — годна прадставіць Беларусь на XXXIV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”. Далей..

Год добраўпарадкавання, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Указам № 1, набірае абароты: на 12 красавіка намечаны адзін з двух запланаваных сёлета рэспубліканскіх суботнікаў. Зрэшты, навядзенне парадку на роднай зямлі — вартая традыцыя беларусаў, якую падтрымлівае Кіраўнік дзяржавы. Далей..

Магіляўчанка Ала Смалякова — народны майстар Рэспублікі Беларусь. Яна займаецца саломапляценнем з дзяцінства. Ала Аляксандраўна — педагог дадатковай адукацыі, працуе з дзецьмі ў гарадскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ўзначальвае грамадскае аб’яднанне магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”. А ўвесь вольны час аддае любімаму хобі — саломапляценню. Далей..

У Крэве Смаргонскага раёна працягваецца кансервацыя муроў аднаго з самых адметных і знакавых помнікаў краіны, якія адраджаюць сёння, — замка канца XIII — пачатку XIV стагоддзя. Далей..

XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” стартуе 10 ліпеня. Адпаведны дакумент Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 красавіка. Далей..

У Міністэрстве культуры раскрылі дэталі XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Далей..

Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь разгледзела стан працы па супрацьдзеянні карупцыі ў сістэме ведамства ў 2024 годзе і задачы на 2025-ы. Далей..

Арына Чырыца — стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, прызёр шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў — распавядае пра шлях у прафесію і сакрэты поспеху. Далей..

У міжнародных конкурсах “Славянскага базару ў Віцебску” нашу краіну прадставяць 19-гадовая Валерыя Бернатовіч і 12-гадовая Амалія Сухан. Гэта вынік фінальных праслухоўванняў 15 сакавіка ў сёлетняй культурнай сталіцы — горадзе Іванава на Брэстчыне. Далей..

Статус культурнай сталіцы Беларусі сёлета мае горад Іванава. Ганаровы тытул не толькі падкрэслівае багатую спадчыну мясцовасці, але і дае новы імпульс развіццю творчых ініцыятыў. Эстрадна-джазавы ансамбль Minimal Groove Band, які дзейнічае пры раённым Цэнтры культуры і народных традыцый, — адзін з яскравых прадстаўнікоў музычнай супольнасці рэгіёна. Аб здабытках і планах калектыву распавёў яго кіраўнік Яўген Шыршоў. Далей..

Доля ўласных сродкаў у агульным аб'ёме фінансавання Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы летась склала амаль 50%. Як калектыву ўдалося дасягнуць такога паказчыка? Станоўчы вопыт быў разгледжаны на выніковай калегіі Міністэрства культуры. Далей..

Зацверджаны лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..

Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры сёлета атрымала Елізавета Пастушэнка — мастак-графік, загадчыца падрыхтоўчага аддзялення і дацэнт кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..

ХХХII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш разгарнулася ў беларускай сталіцы з 12 да 16 сакавіка. Далей..

Працягваем знаёміцца з гісторыяй роду, які пакінуў важкі след у гісторыі нашай краіны. Сёння вяртаем з забыцця імя графіка Міхала Чарноўскага, знаўцу Віленскай мастацкай школы. Далей..

Майстар Мастоўскага цэнтра рамёстваў Вольга Вайтовіч займаецца адраджэннем тэхналогіі спіральнага пляцення з травы. Яе работы разам з іншымі здабыткамі ўмельцаў Гродзеншчыны выклікалі вялікую цікавасць наведвальнікаў выставы дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва “Дыханне часу. Саюз рамёстваў” у Маскве. Экспазіцыя разгарнулася ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі напрыканцы лютага. Далей..