Выставу "За дзень наступны ўсяе зямлі" прадставілі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы

Апублiкавана: 25 красавiка 2025 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

У сценах Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шыпула працягваецца экспанаванне інтэрактыўнай выставы "За дзень наступны ўсяе зямлі", арганізаванай РВУ "Культура і мастацтва".

Сёння ў рамках экскурсіі для дэлегацыі настаўнікаў Актябрьскай базавай школы Салігорскага раёна адбылася прэзентацыя праекта. Дырэктар медыяхолдынга Наталля Кузняцова пазнаёміла гасцей з ідэяй выставы і паказала, як з дапамогай сучасных тэхналогій карціны "ажываюць", пераносячы гледача ў драматычную і гераічную эпоху Вялікай Айчыннай вайны.

"За дзень наступны ўсяе зямлі" — гэта не толькі мастацтва, але і моцны інструмент захавання гістарычнай памяці, які яднае мінулае і сучаснасць праз візуальны вобраз і новыя тэхналогіі.