
Яскравыя выставы і канцэрты, пазнавальныя майстаркласы і лекцыі, запамінальныя і шчырыя сустрэчы — больш за тры месяцы падарожнічаў па Беларусі “Марафон адзінства”. У гэтыя дні маштабную падзею прымае Мінск. Далей..

Ангеліна Самалётава заваявала сярэбраны медаль III Адкрытых маладзёжных Арктычных Дэльфійскіх гульняў у намінацыі “Эстрадныя спевы”. Гэта далёка не першая перамога маладой спявачкі, якая яскрава праявіла сябе ў рэспубліканскім радыёконкурсе “Маладыя таленты Беларусi”, міжнародным фестывалі-конкурсе “Залатая пчолка”, рэспубліканскім конкурсе “Агонь маладзёжных талентаў”, фестывалі “Моладзь за Саюзную дзяржаву”. У апошнім, дарэчы, атрымала званне лаўрэата. Далей..

Прэзентацыя кніг "Сімвалы суверэннай Беларусі" і "Выбары ў Беларусі. Коратка аб галоўным", напісаных шрыфтам Брайля, адбылася ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" ў рамках акцыі "Беларусь выбірае". Далей..

Трэці сезон запар навагодні тэатралізаваны паказ Гарадскога палаца культуры “Орша” збірае сяброў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Гэтым разам на свяце “Алімпійская Ёлка” аршанцы прадставілі ў сталіцы праграму “Навагодняя алімпіяда Дзеда Мароза, або Космас наш!”. Далей..

Ці ёсць свая апякунка ў нашай музыкі? Пэўна, з’явілася-адрадзілася. Прэм’ер, аўтарскіх вечарын беларускіх кампазітараў і проста выкананняў айчынных твораў розных часоў становіцца ўсё больш. Далей..

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ўрачыстае адкрыццё выставы падарункаў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь ад працоўных калектываў і прэзентацыя кнігі "Наш Прэзідэнт", якія прайшлі ў рамках грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства". Далей..

Выстава “Дарога да міру”, даступная ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, падрыхтавана ў межах міжнароднага супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У. І. Даля. Праект, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, увосень ужо распачаў сімвалічнае падарожжа па мясцінах памяці: перадусім ён быў прадстаўлены ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”. Далей..

Урачыстае мерапрыемства Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, прымеркаванае да ўключэння беларускай выцінанкі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, адбылося ў Мастацкім музеі напрыканцы года. Далей..

З фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва будзе выдзелена 6 мільёнаў рублёў на рэалізацыю культурна значных праектаў. Далей..

Зручнае, бяспечнае, сучаснае і эстэтычнае. Такое, згодна з Указам № 1, павінна быць наша асяроддзе. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент, у якім 2025-ы - Год добраўпарадкавання. Далей..

Відэаканферэнцыя "Будучыня вершыцца сёння. Голас за Беларусь!" адбылася сёння ў прэс-клубе "Культура і Мастацтва"! У студыі прысутнічае генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Мікалаеўна Дулава. Далей..

Выставу “Расія — Беларусь. Скрыжаванне лёсаў” прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі. Гэта сумесны з Дзяржаўным Рускім музеем праект, у аснове якога — ідэя гістарычнай культурнай супольнасці дзвюх сучасных суверэнных дзяржаў, Расіі і Беларусі, унікальнасці і адзінства, аўтэнтычнасці і ўзаемаўплываў у прасторы культуры. Далей..

Культурныя здабыткі і гістарычную спадчыну ўсіх рэгіёнаў можна ўбачыць на маштабнай выставе дасягненняў нашай краіны “Мая Беларусь”. Далей..

Колькі ні кажы “нельга”, злоўжыванне службовым становішчам не знікае. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь абагульніла інфармацыю, звязаную з парушэннямі заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй. Далей..

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўсёды надаваў увагу пытанню рэканструкцыі тэатраў. Многія з гэтых храмаў мастацтва за час свайго існавання не абнаўляліся і на стыку тысячагоддзяў знаходзіліся не ў лепшым стане. Далей..

На гэтым святочным тыдні адзначаюць заслугі людзей, якія зрабілі Беларусь больш багатай маральна. Кіраўнік дзяржавы ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецпрэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва і прэмію “Беларускі спартыўны Алімп”. Далей..

Рэспубліканская акцыя “Ад усёй душы” — сапраўдны сімвал клопату і павагі да старэйшых. Дабрачынны марафон праходзіць з 26 снежня па 15 студзеня. Далей..

Святочныя ранішнікі ладзіў, бадай, кожны тэатр. І штогод да ўпадабаных дзятвой спектакляў далучаюцца прэм’ерныя. Сярод іх — як зімовыя гісторыі вядомых аўтараў, так і спецыяльна напісаныя навінкі. Далей..

Сёння ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Далей..

Галерэя “Універсітэт культуры” прэзентавала выставу “Ад прадзедаў...”. На ёй прадставілі работы лаўрэатаў і дыпламантаў фестывалю “Сузор’е”. Далей..

Прыватны сектар у Мінску няўхільна саступае месца сучаснай забудове. І сёння складана паверыць, што яшчэ гадоў сто таму “тыповы горад” быў драўляным. Яго рэліктавы ўчастак — Паўночны завулак — мае статус гісторыкакультурнай каштоўнасці. Далей..

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “100 гадоў беларускаму кіно: этапы, фільмы, майстры” сабрала адмыслоўцаў у Нацыянальнай акадэміі навук. У двухдзённай праграме, якая праходзіла з 12 па 13 снежня, паўдзельнічалі вядомыя крытыкі, прадстаўнікі Міністэрства культуры, Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм”, Беларускага саюза кінематаграфістаў. Далей..

Паланэз, полька, шапелуаз. Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі адбыўся ў Мінску. Гэта адна з самых прыгожых традыцый суверэннай Беларусі. У мерапрыемстве паўдзельнічаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Далей..

Сардэчна віншую вас з надыходам самых чароўных свят — Новага года і Каляд! Жадаю сустрэць іх цудоўным настроем, незабыўнымі эмоцыямі і ўражаннямі. Далей..

Гастролі — незаменны складнік тэатральнага працэсу. Да юбілею Саюзнай дзяржавы іх пабольшала. За пару апошніх тыдняў мінчукі маглі ўбачыць спектаклі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Пермі, Разані на сцэнах Вялікага, Музычнага, Маладзёжнага тэатраў і Цэнтральнага Дома афіцэраў. Далей..

Выстава пад такой назвай працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы. У экспазіцыі — больш за 40 твораў Віктара Барабанцава. Аб’яднаныя зімовай тэмай палотны напоўнены шчасцем і марамі — прадчуваннем свят. Далей..

Да дзвюх знамянальных дат — 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў — у студзені мы далі старт праекту “Векапомнае праз кінакадр”. Ён, падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно — філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея — і айчыннымі знаўцамі, расказвае аб знакавых ваенных карцінах “Беларусьфільма”. Далей..

Гісторыка-культурныя каштоўнасці — здабытак нашага народа і неад’емная частка сусветнай культурнай спадчыны. Іх захаванне і памнажэнне адносіцца да асноўных нацыянальных інтарэсаў. Аб дзяржаўнай палітыцы ў гэтай сферы распавядае начальнік упраўлення па ахове гісторыкакультурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дашчынская. Далей..

Ролю тэатра і кіно ў фарміраванні духоўна-маральных каштоўнасцей грамадства абмеркавалі падчас круглага стала 5 снежня ў Мінску. Сярод арганізатараў мерапрыемства — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, творчыя саюзы Беларусі і Расіі, прадстаўнікі Рассупрацоўніцтва. Далей..

Майстар-клас для студэнтаў і выкладчыкаў творчых ВНУ сталіцы правёў старшыня Саюза тэатральных дзеячаў Расіі, народны артыст РФ Уладзімір Машкоў. Сустрэча адбылася 6 снежня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і стала арганічным працягам супрацоўніцтва ў рамках падпісаных пагадненняў. Далей..