Музей гісторыі беларускага кіно з размахам святкуе 100-годдзе айчыннага кінематографа. Ва ўстанове абнавілі пастаянную экспазіцыю і падрыхтавалі шэраг юбілейных праектаў, сярод якіх лекторый “Дакужыццё”. Далей..
У першы дзень кастрычніка пачало дзейнічаць палажэнне аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці, зацверджанае Указам Прэзідэнта. Новаўвядзенні паспрыяюць развіццю традыцый і іх перадачы нашчадкам. Якія навацыі прадугледжаны дакументам? Аб гэтым у прэс-клубе “Культура і Мастацтва” распавяла намеснік дырэктара Дэпартамента па развіцці прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак. Далей..
Аб’яўлены праграма і склад журы ХХХ Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад”, які распачнецца праз два тыдні. Публіка ўбачыць 137 фільмаў у рамках сямі конкурсаў. Далей..
Рэспубліканскі форум, круглы стол, тэматычныя конкурсы і забаўляльныя праграмы. У Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Далей..
VIII Міжнародны фестываль “У Шэметава ў Шастаковічаў” завяршыўся 28 верасня. Сёлета ён утрымліваў сем выбітных канцэртаў, чатыры з якіх прайшлі на розных пляцоўках Мядзельшчыны і тры — у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Далей..
Падкрэсліць агульную гісторыю і каштоўнасці — з такой мэтай узмацняюць супрацоўніцтва вядучыя скарбніцы Беларусі і Расіі. Нацыянальны мастацкі музей і Дзяржаўны Рускі музей ужо рэалізавалі шэраг сумесных праектаў і спыняцца на гэтым не плануюць. Далей..
Сёння ў кінатэатры "Перамога" праходзіць прэс-канферэнцыя, прысвечаная XXX Мінскаму міжнароднаму кінафестывалю "Лістапад". Далей..
І не ўсё тое конкурс, што гучыць. Народная мудрасць міжволі прыходзіць у галаву, калі даведваешся аб чарговым творчым “конкурсе” з прыгожай назвай і дакладнымі цэнамі на “лаўрэацтва”. Далей..
Гэты мастак трагічна сышоў ад нас амаль пяць гадоў таму. І хаця Захару Кудзіну было ўсяго 33, след па сабе ён пакінуў заўважны. Далей..
Фільм “Культурны код” Кірыла Халецкага даў старт кар’еры маладой актрысы тэатра і кіно Дар’і Лазарчык. Яна сыграла ў карціне галоўную ролю. Дэбютантка распавяла пра здымкі і пра сябе. Далей..
Вялікія грошы выдзяляе дзяржава на капітальны рамонт сімвала акадэмічнага музычнага мастацтва Беларусі. Далей..
У банк дадзеных адоранай і таленавітай моладзі ўключаны 409 грамадзян, якім прысуджаны заахвочванні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. З іх 68 чалавек — лаўрэаты фонду. Далей..
Поўнаметражнае ігравое кіно “Бацька Мінай. Партызанская легенда” зніме беларуска-расійская каманда. Адпаведная дамова падпісана 7 кастрычніка ў Мінску. Далей..
Жыццё Юліі Платун — стыпендыята фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі — сапраўдны кругаварот творчых і педагагічных дасягненняў: перамогі ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, сольныя канцэрты, аўтарскія лекцыі, праца ў дзіцячай музычнай школе. І гэта далёка не ўсё! Пра поспехі і планы — у інтэрв’ю з маладой цымбалісткай. Далей..
У галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 24 верасня адкрылася выстава Людмілы Кальмаевай. Далей..
Выстава "Твары. Рэха пачуццяў" адкрыецца 11 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Далей..
Чарговы раз Беларусь паклікала сыноў і дачок, якія жывуць далёка ад Радзімы, але шануюць свае вытокі. На стажыроўку ў нашу краіну завіталі кіраўнікі аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа. Далей..
Відэаканферэнцыя «…Нам засталася спадчына. Святочная сустрэча з "Песнярамі"» адбылася ў прэс-клубе "Культура і Мастацтва"! Далей..
Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” сумесна з расійскімі калегамі рыхтуе прэм’еру фільма “Чорны замак” па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. Які плён прынесла агульная справа, даведаліся на спецыяльным перадпаказе. Далей..
Кожны год у першы дзень кастрычніка мы ўшаноўваем тых, у каго за плячыма доўгі шлях, вопыт і мудрасць. Мерапрыемствы з нагоды Дня пажылых людзей прайшлі ва ўстановах культуры па ўсёй краіне. Далей..
Пэўныя льготы пры паступленні даюць перамогі ў творчых конкурсах, поўны спіс змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 263 "Аб арганізацыі і правядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў і пленэраў, што фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў". Далей..
Працягваем раскрываць таямніцы жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага — піянера айчыннага гістарычнага пейзажа. Геаграфія твораў аўтара ахоплівае Піншчыну, Навагрудчыну, Ашмяншчыну, Лідчыну ды іншыя мясціны. Апошняя ж, няскончаная праца прысвечана Слоніму. На жаль, гэтыя жывапісныя адбіткі беларускай мінуўшчыны зніклі без следу або аселі ў замежных музеях. Далей..
III Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва завяршыўся 22 верасня. Артысты з 17 краін выступалі на працягу чатырох дзён у праграмах “А” і “Б”. А прызёры конкурсу паўдзельнічаюць у праграме “Трыумф”, якая будзе праходзіць у Белдзяржцырку да 1 снежня. Далей..
Спектакль тэатра ценяў "Сядзібны прывід" пройдзе 19 кастрычніка ў 16.00 у Доме-музеі Ваньковічаў. Далей..
Канцэрт "Казкі Венскага лесу" прагучыць 11 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Далей..
Першае месца на конкурсе выканаўцаў маладзёжнай песні XVII фестывалю “Моладзь — за Саюзную дзяржаву” заняла Ангеліна Самалётава. Якім быў яе шлях да поспеху? Далей..
Урачыстае адкрыццё выставы "Тут край мой, выток мой, дарога мая..." адбудзецца 4 кастрычніка ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Выстава будзе працаваць па 27 кастрычніка. Далей..
Музей "Беларуская хатка" запрашае паўдзельнічаць у музейных занятках "Сам зраблю батлеечную ляльку", якія адбудуцца 16 і 19 кастрычніка а 14-й гадзіне. Мерапрыемствы пройдуць у рамках Тыдня бацькоўскай любові. Далей..
Да дзвюх знамянальных дат — 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў — у студзені мы далі старт праекту “Векапомнае праз кінакадр”. Падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно — філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і айчыннымі кіназнаўцамі, ён расказвае аб знакавых ваенных стужках “Беларусьфільма”. Далей..
Якім чынам неабходна атрымліваць дакументы на вываз культурных каштоўнасцей за межы краіны і што з іх можна, а што нельга вывозіць? Падрабязнасці гэтай адміністратыўнай працэдуры раскрывае загадчык сектара мастацтвазнаўцаўэкспертаў па вывазе культурных каштоўнасцей з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь упраўлення прафесійнага мастацтва галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Глеб Козыраў. Далей..