Дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў удастоены 68 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. У ліку адзначаных — і рупліўцы на ніве культуры.

Указ № 330 “Аб узнагароджанні” Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 верасня. Згодна з дакументам, ордэны, медалі і ганаровыя званні прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні чалавека на вадзе, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў воінскай службе, ахове дзяржаўнай граніцы, прыродаахоўнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці, умацаванне правапарадку і барацьбу са злачыннасцю, ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый, развіццё аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, прамысловасці, будаўніцтва, транспартнай галіны, выдатныя дасягненні ў сферах аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры і спорту.
У нашай галіне ўганараваны шэсць выдатных прафесіяналаў. Так, ордэна Францыска Скарыны ўдастоены артыст-саліст-інструменталіст, вядучы майстар сцэны Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі Ігар Алоўнікаў. Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджана начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Шахоцька. Сярод адзначаных медалём Францыска Скарыны — артыст-саліст-інструменталіст, вядучы майстар сцэны Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі Наталля Громава, артыст балета Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча Ірына Данілюк, артыст хору Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча Людміла Зямцова і дырэктар Маладзёжнага тэатра эстрады Сяргей Мядзведзеў.
Крыніца інфармацыі: president.gov.by