Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў культуры – урачыстае пасяджэнне прайшло ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Да ўдзелу ў ім былі запрошаны работнікі галіны, якія дабіліся за мінулы год высокіх паказчыкаў у працы.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.

Руслан Іосіфавіч павіншаваў калег са святам і адзначыў, што іншым разам штодзённая праца культработнікаў амаль незаўважна старонняму воку: глядач бачыць толькі канчатковы вынік, нават не задумваючыся пра тое, колькі было прыкладзена намаганняў.

— Работнікі культуры — гэта захавальнікі культурнай спадчыны і традыцый нашага народа, — адзначыў Міністр. — У сваёй творчасці вы ўвасабляеце сапраўдныя духоўныя каштоўнасці, прыгажосць роднай зямлі і выключнасць беларускай ідэнтычнасці. Дзяуцючы вашай штодзённай працы і прафесіяналізму айчынная культура развіваецца не толькі ў сталіцы, але і ў самых аддаленых кутках нашай Радзімы.

Руслан Чарнецкі ўручыў высокія ўзнагароды. Падзяка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена настаўніку харэаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў г. Гомеля” Сняжане Гулевіч і генеральнаму дырэктару КУП “Мінаблкінавідэапракат” Таццяне Дарашкевіч. Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і захаванне нацыянальнай культуры ўручана намесніку галоўнага захавальніка фондаў установы “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны” Святлане Прыбыш, загадчыку сектара зводнага электроннага каталога дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” Зоі Пятроўскай і галоўнаму мастаку дзяржаўнай установы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны тэатр лялек»” Таццяне Нерсісян.

Ганаровыя граматы, Граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Падзякі Міністра атрымалі супрацоўнікі апарата ўпраўлення.

На гэтым ушаноўванне лепшых работнікаў сферы не скончылася. Наперадзе яшчэ не адно ўрачыстае мерапрыемства — на рэспубліканскім узроўні, у раённых і абласных цэнтрах рэспублікі, працоўных калектывах.
Ірына СТАНКЕВІЧ. Фота Ангеліны САРОКА
The server is temporarily unable to service your request due to maintenance downtime or capacity problems. Please try again later.
Additionally, a 503 Service Unavailable error was encountered while trying to use an ErrorDocument to handle the request.