У Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К. Глебава сёння, 2 кастрычніка, праходзіць паказ дакументальнага фільма "Абіцель Святой Еўфрасінні".

Кінастужка створана да юбілею Спаса-Еўфрасіннеўскага мітрапаліцкага жаночага манастыра па блаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" па заказе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі.

Знятая кінарэжысёрам Уладзімірам Луцкім карціна расказвае пра адну са старэйшых мясцін Беларусі, гісторыя якой непарыўна звязана з жыццём нябеснай апякункі нашай Айчыны — прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Здымкі праходзілі на "Беларусьфільме" і ў Полацкім манастыры, а асновай для стужкі паслужыла «Жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай», якое ў фільме агучвае настаяцельніца кляштараігумення Еўдакія (Ляўшук).

Сярод удзельнікаў мерапрыемства — рэжысёр фільма Уладзімір Луцкі, старшыня Міжнацыянальнага дзелавога сходу Беларускага рэспублікага аб'яднання "Русь" Аляксандр Копелеў ды іншыя.
Віялета ГРЫНКЕВІЧ, фота аўтара