Перасоўныя выставы Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея — важная частка экспазіцыйнай работы ўстановы. Асаблівую цікавасць выклікаюць тэматычныя праекты, у прыватнасці — ваенна-гістарычныя.
Многія жыхары Бярозы памятаюць перасоўныя выставы “Помнікі Вялікай Перамогі”, “Бессмяротны полк”, “Плакатысты — фронту”, “Жанчыны Перамогі”, “Подзвігу народа прысвячаецца...”. Зараз у рамках праекта “Музей на выездзе” прапануецца банерная перасоўная выстава “Вызваляючы беларускія землі...”, прымеркаваная да 80годдзя вызвалення Бярозаўшчыны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Жыхары і госці горада ўжо мелі магчымасць азнаёміцца з ёй на урачыстасцях у ліпені. Выставабанер можа быць дастаўлена на прадпрыемства або ў арганізацыю. Экспазіцыя даступная для ўспрымання і не патрабуе прысутнасці навуковага супрацоўніка, паколькі мае шматгранную тэкставую інфармацыю. Першым выказала жаданне “адкрыць музейную прастору” непасрэдна на пляцоўцы адміністрацыйнага будынка кіраўніцтва Бярозаўскага мясакансервавага камбіната. Калектыў прадпрыемства ацаніў інфарматыўнасць, даступнасць інтэлектуальнага прадукту непасрэдна на працоўным месцы. Наступнай арганізацыяй, якая прыняла эстафету, стаў філіял Бярозаўскай ГРЭС РУП “Брэст энерга”.
Аб’ёмны дакументны і тэкставы матэрыял, фотаздымкі размешчаны на сямі банерах у адпаведнасці з распрацаваным навуковымі супрацоўнікамі тэматыкаэкспазіцыйным планам і сучасным падыходам у мастацкім афармленні. Першы знаёміць з беларускай наступальнай аперацыяй “Баграціён”, этапамі яе правядзення на тэрыторыі Бярозаўскага раёна, з палкаводцамі будучай перамогі, распрацоўшчыкамі і каардынатарамі яе паспяховага ажыццяўлення. Гэта маршалы Савецкага Саюза Г. Жукаў, К Ракасоўскі, А. Васілеўскі, генералы арміі А. Антонаў, І. Чарняхоўскі, І. Баграмян і іншыя. Тут жа размешчана і карта вызвалення Бярозаўшчыны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў 12—17 ліпеня 1944 года, якую распрацавалі афіцэры ў адстаўцы У. Няпарка, У. Еўхуціч, Ю. Тараненка.
Значную частку мабільнай экспазіцыі займаюць матэрыялы аб вайсковых частках і злучэннях, іх камандзірах, афіцэрах і салдатахвызваліцелях, што напаўняюць тры банеры з агульнай назвай “Агнявыя рубяжы дывізій”. Пра тое, як вызвалялі Бярозу, распавядаюць успаміны генерал-маёра Г. Корчыкава, камандзіра 48-й гвардзейскай Крыварожскай стралковай дывізіі ды інш.
У цяжкіх баях за вёску Шылін змагаліся часці 20-й Баранавіцкай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава і стралковай дывізіі пад камандаваннем палкоўніка І. Несцярэнкі. На трэцім банеры адкрыты для прагляду фатаграфіі і ўспаміны камандзіраў стралковых і артылерыйскіх палкоў, а таксама ўзнагародныя лісты на загінулых.
Агнявыя рубяжы 152-й Днепрапятроўскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава ІІ ступені дывізіі пад камандаваннем палкоўніка А.Т. Кузіна і 61й стралковай (камандзір палкоўнік А.Г. Шацкоў) праходзілі ў кровапралітных баях за вёску Сялец і яе наваколлі. Поспех бітвы забяспечвалі камандзіры і байцы 333-га, 554-га, 646-га, 480-га, 66-га, 221-га, 307-га стралковых палкоў. Гэты кірунак вызваленчай аперацыі ілюструюць матэрыялы чацвёртага банера: схема бою пры прарыве нямецкай абароны на рацэ Ясельдзе, шматлікія фотаздымкі, узнагародныя дакументы, успаміны ўдзельнікаў вызвалення. Бярозаўчане асабліва выдзеляць імёны герояў-вызваліцеляў Героя Савецкага Саюза, камбата маёра А. Антонава, камузвода, мінамётчыка А. Бурамскага, выведніка старшыну В. Вайцяхоўскага, стралкапехацінца старшага сяржанта Я. Сулейманава, лейтэнанта ветэрынарнай службы дывізіённага лазарэта В. Елькіна.
Пяты банер перасоўнай выставы з назвай “Змагаліся партызанскія атрады” распавядае пра ўклад удзельнікаў партызанскага руху ў агульную доўгачаканую перамогу над ворагам. Тут прадстаўлена схема размяшчэння партызанскіх брыгад і атрадаў на тэрыторыі Бярозаўскага і прылеглых да яго раёнаў, падпольнага абкама КП(б)Б, абласнога антыфашысцкага камітэта Брэсцкага злучэння з 1942-га па 1944-ы гады, а таксама партрэты камандзіра Брэсцкага злучэння, сакратара Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б С.І. Сікорскага і начальніка штаба злучэння П.В. Пранягіна, камандзіраў брыгад І.П. Урбановіча, Н.У. Бабкова, В.М. Манахава, І. П. Марынякі, Асобнага атрада № 345 С.А. Яроцкага.
Лагічным працягам экспазіцыі стаў шосты банер “Здзітаўская абарона: непераадольная мяжа для ворага”. Наведвальнікаў могуць зацікавіць успаміны байцоў, групавыя фотаздымкі пар тызан, а таксама партызанская творчасць: малюнкі палітрука 1-й роты 345га партызанскага атрада Сяргея Назаравіча Бельскага, а таксама верш “Пераправа” начальніка разведкі, камісара атрада імя С.М. Будзёнага Паўла Канстанцінавіча Каламійцава.
Апошні, сёмы банер з назвай “Захаваем для нашчадкаў” змог змясціць самы аб’ёмны фотаматэрыял з падтэкстоўкамі з музейнай калекцыі, які адлюстроўвае пошукавую працу юных следапытаў, журналістаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў, увекавечванне подзвігу воінаў-вызваліцеляў у мемарыялах, захаванне памяці аб сустрэчах з франтавікамі, партызанамі, сваякамі загінулых на Бярозаўскай зямлі. Неацэнныя таксама такія дакументы, як асабістая справа П.С. Грыгарэнкі, старэйшага ад’ютанта стралковага батальёна 143-га стралковага палка 48-й стралковай дывізіі, анкета ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны П.С. Таканава, лісты былога камандзіра 174-га стралковага палка Г.П. Ганчарова; фотакадры, якія захавалі запальванне Вечнага агню ў Камсамольскім скверы г. Бярозы 7 лістапада 1967 года, ганаровай варты пакалення 1960—1970-х у Камсамольскім скверы і на Вайсковых могілках д. Шылін.
Музейная выстава на выездзе — гэта даступна, пазнавальна, цікава і зручна.
Ала ДРАГАН,
супрацоўніца Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея