Дыялогавая пляцоўка беларусаў замежжа

Апублiкавана: 14 лiстапада 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Міністр культуры Анатолій Маркевіч і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак праводзяць дыялогавую пляцоўку з удзельнікамі творчай стажыроўкі беларусаў замежжа. Мерапрыемства праходзіць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Звяртаючыся да суайчыннікаў, якія воляю лёсу жывуць у іншых краінах, Анатолій Мечыслававіч адзначыў, што ўсё больш беларусаў замежжа адчуваюць патрэбу “ўспомніць імя сваё”. Бо ў сённяшнім свеце, калі Захад скочваецца да духоўнай дэградацыі, наша дзяржава застаецца духоўнай крэпасцю, абараняе традыцыйныя каштоўнасці, веру і культуру.