З высокіх берагоў Амура

Апублiкавана: 16 лiстапада 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Перспектывы супрацоўніцтва ўстаноў культуры Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь абмяркоўваліся падчас круглага стала, які адбыўся 11 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Удзельнікаў мерапрыемства прывіталі міністр культуры і нацыянальнай палітыкі Амурскай вобласці Надзея Даргунова і першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада, які падкрэсліў заўсёднае паразуменне і плённасць супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі. Прадстаўнікамі бакоў выступілі і кіраўнікі вядучых устаноў культуры, якія прадэманстравалі дасягненні сваіх арганізацый, раскрылі іх творчы патэнцыял і пазначылі перспектывы сумеснай работы. Госці асабліва вылучылі гістарычныя і культурныя сувязі, якія яднаюць нашу краіну з Амурскай вобласцю. Гэтая тэрыторыя ў свой час актыўна засялялася — у тым ліку і выхадцамі з беларускіх губерняў Расійскай імперыі. 

Напрыканцы круглага стала быў падпісаны шэраг пагадненняў паміж установамі культуры Беларусі і Амурскай вобласці. Так, аб супрацоўніцтве дамовіліся Беларуская дзяржаўная філармонія і Амурская абласная філармонія, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага і Амурскі абласны тэатр лялек, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы і Амурскі абласны Дом народнай творчасці, а таксама Брэсцкі абласны краязнаўчы музей і Амурскі абласны краязнаў