Беларусь – цэнтр культурнага прыцягнення і сілы

У Нацыянальным прэс-цэнтры пачалася прэс-канферэнцыя "Беларусь – цэнтр культурнага прыцягнення і сілы. Творчая стажыроўка беларусаў замежжа (Італія, Эстонія, Латвія, Казахстан, Расія)".

Больш за 600 беларусаў замежжа прынялі ўдзел у творчых стажыроўках Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур з 2016 года! Аб гэтым паведаміла сёння кіраўнік установы Вольга Якабсон падчас прэс-канферэнцыі.