Выкараніць негатыўную з’яву

Апублiкавана: 16 лiстапада 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Чарговае пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі прайшло ў Міністэрстве культуры. 

Сярод асноўных пытанняў была рэалізацыя плана мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі ў арганізацыях, падначаленых Міністэрству культуры. Таксама разглядалася выкананне парадку закупкі тавараў, работ і паслуг. Акрамя таго, на пасяджэнні заслухалі інфармацыю пра парушэнні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у сферы культуры. Дакладчыкамі выступілі кіраўнікі ўстаноў нашай галіны, адказныя асобы міністэрства. 

Нагадаем, што ў апошнія гады ў Беларусі актыўна прымаюцца захады па барацьбе з карупцыяй. Супрацьдзеянне гэтай негатыўнай з’яве — важная дзяржаўная задача. Створана эфектыўная заканадаўчая база, працуюць механізмы барацьбы з карупцыйнымі злачынствамі.