Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” адгаманіў у Акцябрскім на Гомельшчыне. Унікальны форум чарговы раз давёў: патрыятызм, сяброўства, маральнасць на грунце традыцыйнай культуры прарастаюць найлепей, чым дзе яшчэ. Далей..
Спасцігнуць мову музыкі — такую мэту паставіў перад сабой Дзмітрый Шувалаў яшчэ ў дзяцінстве. Цяпер ён студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і ўжо дзеліцца вопытам з падрастаючым пакаленнем. Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, прызёр шматлікіх конкурсаў распавёў нам пра шлях у прафесію і сакрэты поспеху. Далей..
Гомельскія музейшчыкі працягваюць серыю праектаў аб генацыдзе беларускага народа. Сёлета выставу “Скрадзенае дзяцінства”, прысвечаную ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, можна ўбачыць у розных гарадах нашай краіны. Далей..
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае 21 жніўня на чытанне ўрыўкаў з паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка". Далей..
Выстава "Беларусь. XXI стагоддзе" працуе па 13 верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..
Лета — час адпачынку. Кожны імкнецца як мага эфектыўней выкарыстаць гэты падарунак лёсу. Вось і мы накіраваліся ў вёску Дарава, што ў Ляхавіцкім раёне. Але не адпачыць, а навесці парадак ля магілы вядомага беларускага філосафа ХІХ стагоддзя Фларыяна Бохвіца. Далей..
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе выстава “Дарагая мая Надзя…”. Часовая экспазіцыя створана сумесна з Белгарадскім дзяржаўным літаратурным музеем і прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..
У Докшыцкім краі гэтымі днямі гамоніць рэспубліканскі фестываль сяброўства і мастацтва “Дзве ракі”. Брэндавае мерапрыемства ладзяць ўжо ў восьмы раз. Далей..
Выставачны сезон ля Кургана Славы працягваецца. У летні час пры мемарыяльным комплексе разгортваюцца экспазіцыі пад адкрытым небам, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году якасці. Далей..
Уступная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі скончылася. Таленавітая моладзь з усёй краіны штурмавала Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Каб трапіць на большасць спецыяльнасцей у гэтую ўстанову, акрамя цэнтралізаванага экзамену неабходна здаць унутраныя творчыя іспыты. На выпрабаваннях пабывалі і карэспандэнты “К”. Далей..
Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” скончыла здымкі карціны “Культурны код”. Стужка прысвечана дзяржаўным сімвалам нашай краіны. Далей..
Да Дня народнага адзінства маладая каманда "Беларусфільма" на чале з рэжысёрам Кірылам Халецкім рыхтуе прэм'еру "Культурны код". Далей..
“Славянскі базар у Віцебску” даўно стаў адным з самых яркіх брэндаў Беларусі. З кожным годам фестываль набірае абароты, і штосьці на ім адбываецца ўпершыню. Сёлета такіх навінак — больш, чым калі. Сярод самых значных — Дзень нацыянальных культур краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Але былі і іншыя “дэбюты”. Далей..
Больш за сотню жывапісных палотнаў і акварэляў Міколы Бушчыка дэманструецца на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Назва рэтраспектывы — “Жарсць колеру” — трапна адлюстроўвае галоўную адметнасць манеры аўтара. Творца з выдатнай акадэмічнай базай зрабіўся мэтрам абстракцыі, чыёй візітоўкай лічыцца віртуознае дырыжыраванне колерам. Далей..
Да дзвюх знамянальных дат — 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — у студзені мы далі старт праекту “Векапомнае праз кінакадр”. Падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно — філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і айчыннымі кіназнаўцамі, ён расказвае аб знакавых ваенных стужках “Беларусьфільма”. Далей..
Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева рэалізуе маштабны грамадзянскапатрыятычны праект “Няхай памятаюць жывыя, няхай ведаюць нашчадкі”. У яго ўцягнуты тысячы жыхароў рэгіёна і гарадоў-пабрацімаў. Далей..
У Міністэрстве культуры прайшло пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, на якім было ўхвалена ўключэнне абрадаў і звычаяў свята Пятрок у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Далей..
Каравай-фэст “Бацькава булка” адбудзецца 17 жніўня ў Свіслачы. Сёлета свята прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва. Далей..
З непаўторнай спадчынай Татарстана знаёміць выстава “Жывая нітка традыцый” у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыйны праект стаў чарговым крокам да ўмацавання культурнага дыялогу з гэтым суб’ектам Расійскай Федэрацыі. Далей..
У Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі завяршыўся першы з адборачных тураў для ўдзелу ў Адкрытых дзіцячых Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД. Гульні пройдуць з 30 верасня па 5 кастрычніка ў Бішкеку. Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч здзяйсняе сёння рабочую паездку ў Бабруйск. Далей..
Выстава "Слоўнікавы запас" будзе працаваць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 3 жніўня па 6 кастрычніка. Далей..
Народны ансамбль народнай музыкі “Верхнядзвінскія музыкі” створаны ў 2009 годзе пры раённым Доме культуры. Калектыў пад кіраўніцтвам Маі Рубель аб’яднаў шэсць самадзейных артыстаў, што зберагаюць мясцовыя традыцыі выканальніцтва. Далей..
Свята "Ганненскі кірмаш" адбудзецца 23 і 24 жніўня. Далей..
Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" пройдзе 17 жніўня. Далей..
У межах праекта "Традыцыі і сучаснасць" у мастацкай галерэі "Цэнтр" Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці з 31 ліпеня па 15 верасня будзе працаваць выстава "Посцілкі+". Далей..
Сёлета Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы святкуе 80-годдзе. Да юбілею прымеркавана тэматычная выстава “Купалаў дом — 80!”. Далей..
Яшчэ да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў народныя мсціўцы выгналі ворага з некаторых раёнаў рэспублікі. Адной з першых увосень 1941 года ўзнікла Акцябрска-Любанская партызанская зона на поўдні Мінскай і на поўначы Палескай абласцей. Пазней яна разраслася да магутнага партызанскага краю, дзе захоўвалася савецкая ўлада. Далей..
Усё вялікае пачынаецца з малога. Гэта аксіёма. Таму нядзіўна, што патрыятызм паходзіць з самых, здаецца, дробных дэталей, якія памяць зберагае з ранняга дзяцінства. Тое могуць быць сямейныя звычаі, пачутыя ў маленстве паданні і нават водар страў, што гатавала маці альбо бабуля. Супрацоўнікі Лісуноўскага сельскага Дома культуры на Аршаншчыне збіраюць і захоўваюць менавіта такія каштоўныя драбніцы. Далей..
Выстава Гомельскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў "Род Гомельскі" будзе працаваць з 30 ліпеня па 25 жніўня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва). Далей..