
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага падрыхтаваў да Міжнароднага дня тэатра шыкоўны падарунак: 26 і 27 сакавіка нашумелая рок-опера “Граф Монтэ-Крыста”, уганараваная летась Нацыянальнай тэатральнай прэміяй, атрымала другое нараджэнне — перамясцілася на сцэну Палаца Рэспублікі і прайшла ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. У цэнтральнай ролі выступіў міністр культуры, заслужаны артыст нашай краіны Руслан Чарнецкі. Пра гэтую і іншыя падзеі паразмаўляем з мастацкім кіраўніком тэатра, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Сяргеем Кавальчыкам. Далей..

Вышэйшы бал падчас нацыянальнага адбору да “Славянскага базару ў Віцебску” займела Валерыя Бернатовіч. Зараз перад маладым талентам стаіць вялікая і адказная задача — годна прадставіць Беларусь на XXXIV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”. Далей..

Год добраўпарадкавання, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Указам № 1, набірае абароты: на 12 красавіка намечаны адзін з двух запланаваных сёлета рэспубліканскіх суботнікаў. Зрэшты, навядзенне парадку на роднай зямлі — вартая традыцыя беларусаў, якую падтрымлівае Кіраўнік дзяржавы. Далей..

Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь разгледзела стан працы па супрацьдзеянні карупцыі ў сістэме ведамства ў 2024 годзе і задачы на 2025-ы. Далей..

У Міністэрстве культуры раскрылі дэталі XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Далей..

Арына Чырыца — стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, прызёр шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў — распавядае пра шлях у прафесію і сакрэты поспеху. Далей..

У міжнародных конкурсах “Славянскага базару ў Віцебску” нашу краіну прадставяць 19-гадовая Валерыя Бернатовіч і 12-гадовая Амалія Сухан. Гэта вынік фінальных праслухоўванняў 15 сакавіка ў сёлетняй культурнай сталіцы — горадзе Іванава на Брэстчыне. Далей..

Наведвальніцы ТЮГа атрымалі з нагоды 8 сакавіка “Букет”. Нават не адзін, а адразу некалькі — і запар, і нават разам. Як паказалі першыя прагляды, спектакль мае карыстацца неверагодным попытам. Далей..

Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры сёлета атрымала Елізавета Пастушэнка — мастак-графік, загадчыца падрыхтоўчага аддзялення і дацэнт кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..

Зацверджаны лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..

ХХХII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш разгарнулася ў беларускай сталіцы з 12 да 16 сакавіка. Далей..

Аляксандр Лукашэнка заступіў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цырымонія інаўгурацыі прайшла 25 сакавіка ў Палацы Незалежнасці. Далей..

Дыяна Касцюк, студэнтка чацвёртага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, уганараваная стыпендыяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сярод прафесійных інтарэсаў дзяўчыны прыкметна вылучаюцца fashion-дызайн і разьба па дрэве. Унікальны тандэм — сакрэт поспеху юнага творцы? Далей..

Вайна, дзяцінства, юнацтва, каханне, праца, спорт — тэмы, што хвалявалі папярэдняе пакаленне творцаў, актуальныя і сёння. Скульптуры з фонду Беларускага саюза мастакоў прадэманстравала выстава “Архіў”. Далей..

Агульнарэспубліканская акцыя “Разам з мастацтвам” крочыць па краіне. Яе новы этап праходзіць пад лозунгам “Слава Пераможцам!”. Далей..

На цырымонію заступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі было запрошана больш за 1100 чалавек. Сярод іх — прадстаўнікі сферы культуры на чале з міністрам, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Русланам Чарнецкім. Далей..

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка ўзгадніў назначэнне Дзмітрыя Сямёнава генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Далей..

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр пачаў новы праект – выключна музычны. І вылучыў для гэтага фае другога паверха, што стала канцэртнай залай. А на сцэне ўсё часцей здараюцца гастрольныя паказы, у тым ліку расійскія. Далей..

Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, доктар мастацтвазнаўства Кацярына Дулава ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. Пра здабыткі, клопаты і бліжэйшыя планы — у расповедзе кіраўніка праслаўленага калектыву. Далей..

Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Інаўгурацыя адбылася ў Зале ўрачыстых цырымоній — самай вялікай у Палацы Незалежнасці. Далей..

Знакавая для ўсёй нашай сферы падзея — выніковая калегія Міністэрства культуры — адбылася 28 лютага ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..

IV Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс” стартуе ў Мінску 25 красавіка. Далей..

Неўзабаве ў Беларусі разгорнецца месячнік добраўпарадкавання. Па традыцыі ён аб'яднае людзей самых розных прафесій і ўзростаў у памкненні зрабіць нашу краіну яшчэ больш чыстай, прыгожай, квітучай. Заўсёднікам суботнікаў з’яўляецца і Прэзідэнт. Толькі на будаўніцтве комплексу “Мінск-Арэна” Аляксандр Лукашэнка шчыраваў двойчы. Далей..

Рэтраспектыва легенды беларускай фатаграфіі Віктара Бутры ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў мае назву “Эфект назіральніка”. Гэты навуковы тэрмін адлюстроўвае цікавую амбівалентнасць: з аднаго боку, назіральнік — той, хто апрыёры не ўмешваецца ў падзеі, з другога — ужо сама яго прысутнасць нейкім чынам на тыя падзеі ўплывае. Менавіта ў статусе назіральніка бачыць сябе аўтар выставы:“Праз пасрэдніцтва фота я збіраю матэрыял для тых, хто можа яго даследаваць”. Каго ён меў на ўвазе ў гэтай загадкавай фармулёўцы? Напэўна, кожнага, хто прыйдзе ў залы НЦСМ, каб пазнаёміцца з творчым наробкам фатографа, які ніколі не імкнуўся браць на сябе шмат увагі. Далей..

Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка. Далей..

Па бацькоўскай лініі ці па матчынай беларусам перадаецца гэты ген, але ў нас у крыві нянавісць да вайны. І думка аб яе недапушчальнасці пераходзіць з пакалення ў пакаленне: канцэрт-спектакль “Лінія памяці. Код вайны” аб’яднаў пачаткоўцаў і дасведчаных творцаў у памкненні захаваць мір. Далей..

Вось ужо 80 гадоў у Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы, адзінай у нашай краіне навучальнай установе па падрыхтоўцы артыстаў балета, нараджаецца дзівоснае мастацтва танца. БДХГК — светлы дом, дзе пачынаецца цуд: мара аб сцэне ператвараецца ў рэальнасць, а рухі дасягаюць дасканаласці і віртуознасці. Далей..

Выстава “Спадчыннасць” працуе ў галерэі “Універсітэт культуры” да 15 сакавіка. Экспазіцыя раскрывае 30-гадовы шлях кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы справіла 85-годдзе. Юбілейная вечарына ўтрымлівала шмат віншаванняў, узнагарод і, вядома, багатую канцэртную праграму, дзе хапала прэм’ер. Далей..

Рэспубліканская акцыя “Я выбіраю сваю прафесію!”, у рамках якой 22 сакавіка адбудзецца адзіны дзень адчыненых дзвярэй ва ўсіх каледжах і ВНУ, стартавала. Пачатак ёй паклала выстава “Адукацыя і Кар'ера. Навучальныя тэхналогіі”, што праходзіла з 14 па 16 лютага ў Мінску. Далей..