
Прыватны сектар у Мінску няўхільна саступае месца сучаснай забудове. І сёння складана паверыць, што яшчэ гадоў сто таму “тыповы горад” быў драўляным. Яго рэліктавы ўчастак — Паўночны завулак — мае статус гісторыкакультурнай каштоўнасці. Далей..

Больш за 60 скульптур Льва і Сяргея Гумілеўскіх паказаны на выставе ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”. Кожная з іх — шчырае прызнанне ў любові да Беларусі, знак пашаны да вялікіх сыноў нашай зямлі. Далей..

Сёлетнія абласныя “Дажынкі” на Міншчыне адзначыліся падзеяй, вартай не толькі пераймання, але і ўзвядзення ў ранг новых традыцый старадаўняга свята. У Валожыне з’явіўся музейны аб’ект, здольны ўразіць і здзівіць любога. А горад атрымаў новую прыгожую і ўтульную мясціну — і новую культурную пляцоўку. Далей..

У пераднавагоднюю пару музей Якуба Коласа запрашае дзетак цікава і карысна правесці час! Далей..

Напярэдадні навагодніх свят у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва з 18 снежня па 7 студзеня будзе экспанавацца выстава пераможцаў і ўдзельнікаў гарадскога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва "Каляровая скарбонка". Далей..

У рамках акцыі "Цуд на Каляды" Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на бясплатныя экскурсіі, якія пройдуць з 29 снежня па 3 студзеня а 14-й гадзіне. Далей..

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа адзначае юбілейную дату — 65 гадоў з дня афіцыйнага адкрыцця. Аб творчых праектах, абнаўленні фонду і міжнародным супрацоўніцтве мы пагаварылі з дырэктарам музея Ірынай Мацяс. Далей..

Цэнтр Клімавічаў упрыгожвае надзвычайна вытанчаны будынак, які лічыцца сапраўднай перлінай драўлянай архітэктуры. Былы сядзібны дом Мяшчэрскіх сёння служыць скарбніцай мясцовай гісторыі. У колішняй дваранскай рэзідэнцыі працуе раённы краязнаўчы музей. Далей..

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе часовая экспазіцыя “Космас — наш!”, прысвечаная творчасці знакамітага беларускага мастака, скульптара, пісьменніка, этнографа, фалькларыста, археолага, астранома-аматара і заснавальніка беларускай тэарэтычнай астраноміі Язэпа Драздовіча. Далей..

Ужо цягам 55 гадоў жыхароў аграгарадка і вакольных вёсак збірае ва ўтульнай атмасферы Маісееўшчынскі сельскі клуб у Барысаўскім раёне. Сюды з задавальненнем прыходзяць і дзеці, і дарослыя: загадчыца ўстановы Наталля Вевер імкнецца для ўсіх арганізаваць цікавы і карысны вольны час. Далей..

Вечарына, прысвечаная 65-гадоваму юбілею Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа, адбылася 4 снежня ў зале пасяджэнняў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Ва ўрачыстасцях паўдзельнічаў новапрызначаны міністр культуры Руслан Чарнецкі. Далей..

У Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" 29 лістапада а 15-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта "Не пакiдай мяне, мой светлы сум" скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх. Далей..

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь — найбуйнейшае фондавае і экспазіцыйнае сховішча прадметаў мастацтва ў нашай краіне. Тут сабрана самая вялікая ў свеце калекцыя твораў беларускага мастацтва. Сёння ва ўсіх зборах і фондах музея налічваецца каля 37 000 артэфактаў з больш чым 130 краін, якія ахопліваюць 12 стагоддзяў гісторыі чалавецтва. Далей..

Перасоўныя выставы Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея — важная частка экспазіцыйнай работы ўстановы. Асаблівую цікавасць выклікаюць тэматычныя праекты, у прыватнасці — ваенна-гістарычныя. Далей..

У музеі Якуба Коласа адкрылася выстава "Беларуская кніга ў Кітаі". Далей..

Дата заснавання скарбніцы — 24 студзеня 1939 года. А 5 лістапада 1957 года адбылося ўрачыстае адкрыццё гістарычнага будынка музея па вуліцы Леніна, 20. У гонар свята на тыдні тут прайшла ўрачыстая цырымонія. Сярод гасцей — прадстаўнікі дзяржорганаў, Беларускай праваслаўнай царквы, работнікі і ветэраны музея, калегі з розных арганізацый культуры, славутыя мастакі, іншыя ганаровыя асобы. Далей..

Заслаўе пачынае рыхтавацца да запланаваных налета абласных “Дажынак”. А гэтай восенню там прайшло свята куды больш камернае, але падобнай тэматыкі. Ужо яго назва — “Саламяны санцакруг” — нібы адсылае да каляндарнага цыкла, які вымяраў жыццё нашых продкаў. “Музейны фэст восеньскага сонца, маляванага неба, саломапляцення, радасці свежага хлеба і местачковых палеткаў”, — акрэсліваюць ідэю “Санцакруга” завадатары. Далей..
Творчыя заняткі "Красналюдка — казачнік-бай" адбудзецца 14 лістапада ў Музеі беларускай маляванкі. Далей..
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае прыняць удзел у квізе "Аб усім і ні аб чым у свеце мастацтва", які адбудзецца 16 лістапада. Далей..

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сёлета адзначыў юбілей. Больш за 80 гадоў установа паспяхова выконвае высокую місію — захоўвае славу пра вялікі подзвіг савецкага народа. Якім быў шлях скарбніцы ад стварэння першых калекцый да сучасных праектаў? Далей..

Выстава "Мір веера" з калекцыі Замкавага комплексу "Мір" будзе працаваць з 13 лістапада да 26 студзеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Далей..

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прэзентаваў выставу “Крывёю сэрца” ва Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце ў Шанхаі. Далей..

Выстава “Сяргей Ясенін: Я раскажу пра сваё табе жыццё” разгарнулася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Біяграфію выбітнага паэта ў дакументах і артэфактах прэзентавалі тры персанальныя музеі творцы, размешчаныя ў Канстанцінаве, Маскве і Варонежы. Далей..

Праект “Урок у музеі”, запушчаны на пачатку 2024-га, працягваецца. Якое развіццё атрымала ініцыятыва Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі — разгледзім на прыкладах. Далей..

Апоўдні 22 кастрычніка 1944 года ў Доме прафсаюзаў на сталічнай плошчы Свабоды адкрыліся дзве экспазіцыі — “Узбраенне беларускіх партызан” і “Бальшавіцкі друк Беларусі ў дні Вялікай Айчыннай вайны”. Гэты момант лічыцца пачаткам гісторыі галоўнай нацыянальнай скарбніцы, што зберагае памяць пра ліхалецце. Далей..

Пра веткаўскі культурны феномен даўно напісаны важкія манаграфіі. Аднак набыткі маленькага гарадка — невычэрпная крыніца. Пра тое сведчыць чарговая “гасцявая” выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі. У Ветцы і Гомелі экспазіцыя ўжо дэманстравалася, а вось для мінчукоў гэты праект новы. Прысвечаны ён толькі аднаму іконаграфічнаму сюжэту — Спасу Нерукатворнаму. Далей..

“Заступнік бацькавай спадчыны” — выстава пад такой назвай працуе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Далей..
Спектакль тэатра ценяў "Сядзібны прывід" пройдзе 19 кастрычніка ў 16.00 у Доме-музеі Ваньковічаў. Далей..
Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства "Дзень настаўніка — 2024", якое адбудзецца 5 кастрычніка а 14-й гадзіне. Далей..
Музей "Беларуская хатка" запрашае паўдзельнічаць у музейных занятках "Сам зраблю батлеечную ляльку", якія адбудуцца 16 і 19 кастрычніка а 14-й гадзіне. Мерапрыемствы пройдуць у рамках Тыдня бацькоўскай любові. Далей..