Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей на працягу 60 гадоў сваёй дзейнасці (2025-ы, дарэчы, юбілейны) беражліва захоўвае памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. У фондах установы — унікальныя дакументы, фотакалекцыі, іншыя артэфакты па гэтай тэме. Далей..
А вы ведалі, што першы ў свеце мультфільм, намаляваны пры дапамозе нейрасетак, стварылі ў нашай краіне? У Музеі гісторыі беларускага кіно працуе выстава «Чароўны ліхтар», прысвечаная самабытнай айчыннай анімацыі. Далей..
“Паказаць землякам, асабліва падрастаючаму пакаленню, сапраўдную гісторыю супрацьстаяння, крокі да перамогі, прагу жыцця”, — так акрэсліваюць сваю мэту стваральнікі віртуальнага выдання “Летапіс ваенных гадоў”. Праект Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея — у ліку адзначаных на VI Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”. Далей..
“Ваеннае дзяцінства”, “80 рэліквій Вялікай Айчыннай вайны”, “Лісты ваенных гадоў…” — гераізму і подзвігу нашага народа прысвечаны шэраг музейных праектаў. Найлепшыя выявіў конкурс прафесійнага майстэрства: перадавы вопыт і свежыя ідэі — у нашым аглядзе. Далей..
Самы велічны помнік ратнаму подзвігу народа-вызваліцеля ў Беларусі — Курган Славы. Сімвалічна, што ў яго закладцы 30 верасня 1966 года ўдзельнічалі прадстаўнікі гарадоўгерояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя, воінскіх часцей, працоўных калектываў і ўстаноў адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. З моманту стварэння гэты мемарыял — месца сілы для кожнага патрыёта. Далей..
Залатая манета са склепа, раскошны ложак з Блакітнага Берага і 60-пудовы звон. Працягваем раскрываць таямніцы Нясвіжскага замка і дзівіцца яго скарбам. Далей..
Падставай наведаць Лагойск стала атрыманне гісторыка-краязнаўчым музеем імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў дыплома І ступені ў намінацыі “За найлепшы экспазіцыйна-выставачны праект” VI Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”. Для маладой установы, якой пайшоў толькі трэці дзясятак, падзея значная. Сваёй радасцю з намі падзялілася дырэктар Святлана Гамеза. Далей..
Дальва – апошняя спаленая на тэрыторыі Беларусі вёска. Яна знікла з твару зямлі 19 чэрвеня 1944 года, не дажыўшы да вызвалення ўсяго 10 дзён. І ўсе гэтыя 10 дзён над абгарэлымі целамі бацькоў, сваякоў, аднавяскоўцаў сядзеў адзіны ацалелы дальвінец — 13-гадовы Коля Гірыловіч, які застаўся сам-насам з непапраўнай бядой. Далей..
“Нясвіжскі замак: культурна-турыстычны алфавіт” — сумесны праект газеты “Культура” і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Гэта новы погляд на гісторыю знакамітага замка, яго таямніцы і шэдэўры. Запрашаем у незвычайнае падарожжа — займальнае і карыснае баўленне часу. У нашым культурна-турыстычным алфавіце толькі самыя цікавыя факты — ад А да Я. Далей..
Выстава "Традыцыі Абрамцава скрозь стагоддзі" будзе адкрыта з 8 ліпеня да 10 жніўня ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Далей..
Якія музейныя праекты прызнаны найлепшымі ў краіне і чым беларускія музейшчыкі плануюць здзіўляць наведвальнікаў у найбліжэйшай будучыні? Далей..
Якія музейныя праекты прызнаны найлепшымі ў краіне і чым беларускія музейшчыкі плануюць здзіўляць наведвальнікаў у найбліжэйшай будучыні? Далей..
VI Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” прайшоў у Мінску з 28 па 30 мая. Унікальная пляцоўка аб’яднала больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, тураператараў, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці і дзелавых Далей..
VI Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” праходзіў у Мінску з 28 па 30 мая. Унікальная пляцоўка аб’яднала больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, тураператараў, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці і дзелавых колаў. Далей..
У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры працуе галоўная выстава Беларусі, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..
Тэму “Юбілей Перамогі. Роля ўстаноў культуры ў захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і патрыятычным выхаванні моладзі” абмеркавалі падчас відэаканферэнцыі ў прэс-клубе медыяхолдынга “Культура і мастацтва”. Далей..
Незвычайныя сустрэчы, цікавыя забавы і яркія ўражанні. Акцыя “Ноч музеяў” зноў склікае дапытлівых: 17—18 мая да штогадовай міжнароднай ініцыятывы далучаюцца айчынныя скарбніцы. Далей..
Самы маштабны выставачны праект да 80-годдзя Вялікай Перамогі адкрыўся ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "БелЭкспа". Далей..
Як шукаюць і наноў адкрываюць для беларусаў страчаныя артэфакты? Ліставанне з Уладзімірам Караткевічам, карціны Міхаіла Сеўрука, фотаздымкі роду Паскевічаў – што яшчэ ўдалося выявіць у іншаземных зборах? Далей..
У межах праекта “Брэстчына этнаграфічная”, што разгарнуўся ў Мастацкім музеі Брэста, прадстаўлены строі, ручнікі, посцілкі, фотаздымкі, прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Столінскага і Лунінецкага раёнаў. Гледачы могуць пазнаёміцца з палескімі цікавінкамі да 4 мая. Далей..
Музей, прысвечаны віртуознаму музыканту, таленавітаму кампазітару і аранжыроўшчыку, заснавальніку і кіраўніку культавага беларускага ансамбля “Песняры” Уладзіміру Георгіевічу Мулявіну, 2 мая адзначае 20-годдзе. Далей..
Летась Бабруйскі краязнаўчы музей наведала больш за 32 тысячы чалавек. І папулярнасць экспазіцый, экскурсій, іншых культурнаадукацыйных мерапрыемстваў працягвае расці. Усяго іх, дарэчы, у 2024 годзе было арганізавана больш за 800! Далей..
Традыцыйна ў музеях і выставачных залах нельга кратаць экспанаты, а часам — нават занадта блізка падыходзіць да іх. Але з кожнага правіла ёсць выключэнні. Далей..
Карціны, скульптуры, фатаграфіі, інтэрактыўныя зоны… Выстава “Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам”, што працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, не пра стыль, а пра жыццё, пра ўсё, што акружае нас. Для кагосьці гэта падасца выклікам і штуршком перагледзець сваё стаўленне да звыклых рэчаў, а для некаторых — складаным мастацтвам. У кожным выпадку… Далей..
Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — адзін з самых маладых у Беларусі: адкрыты ў жніўні 2015 года. Але за час свайго існавання калектыў здолеў правесці плённую працу па камплектаванні больш за 20 музейных калекцый, зборы і навуковай апрацоўцы амаль 2,4 тысячы прадметаў асноўнага фонду. Штогод установа абслугоўвае больш за 7000 наведвальнікаў. Толькі летась тут пабывала 65 экскурсійных груп з розных куткоў краіны. Далей..
Рэтраспектыва легенды беларускай фатаграфіі Віктара Бутры ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў мае назву “Эфект назіральніка”. Гэты навуковы тэрмін адлюстроўвае цікавую амбівалентнасць: з аднаго боку, назіральнік — той, хто апрыёры не ўмешваецца ў падзеі, з другога — ужо сама яго прысутнасць нейкім чынам на тыя падзеі ўплывае. Менавіта ў статусе назіральніка бачыць сябе аўтар выставы:“Праз пасрэдніцтва фота я збіраю матэрыял для тых, хто можа яго даследаваць”. Каго ён меў на ўвазе ў гэтай загадкавай фармулёўцы? Напэўна, кожнага, хто прыйдзе ў залы НЦСМ, каб пазнаёміцца з творчым наробкам фатографа, які ніколі не імкнуўся браць на сябе шмат увагі. Далей..
Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўжо пяць гадоў паспяхова кіруе самы сапраўдны палкоўнік. Уладзімір Варапаеў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, больш за 36 гадоў прысвяціў службе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні 23 лютага мы пагаварылі з ім аб патрыятызме, вернасці Радзіме і справе, асаблівасцях творчага шляху чалавека ў пагонах. Далей..
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за рэалізацыю міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта “Дарогамі памяці і славы”. Далей..
Гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёлета атрымаюць 46 спецыялістаў, якія працуюць у сферах навукі, адукацыі, медыцыны, культуры і моладзевай палітыкі. Сярод іх — Юлія Кавалёва, загадчык аддзела экспазіцыйна-выставачнай работы Музея гісторыі горада Мінска. Далей..
Мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я” — сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва — распавядае аб радні вялікага паэта. Далей..