Праграма "Робім з Янкай выцінанку"

Апублiкавана: 18 снежня 2024 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

У пераднавагоднюю пару музей Якуба Коласа запрашае дзетак цікава і карысна правесці час! Чакаецца насычаная праграма:

  • знаёмства з кнігай "Робіць Янка выцінанку";
  • разгадванне вясёлых загадак;
  • выразанне выцінанкі разам з народным майстрам Наталляй Сухой;
  • размова пра выцінанку як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.