
Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў прапануем згадаць знакавыя старонкі з гісторыі партызанскага руху. Як народныя мсціўцы змагаліся з ворагам і што робіцца для захавання памяці аб подзвігу сёння, расказваюць прадстаўнікі рэгіянальных музеяў. Далей..

Гранты Прэзідэнта ў сферы культуры дазваляюць ладзіць маштабныя праекты па захаванні і папулярызацыі нашай спадчыны. Адмысловая падтрымка Кіраўніка дзяржавы — прафесіяналам, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё сваёй галіны. Далей..

На тэму Вялікай Айчыннай выказалася не адно пакаленне творцаў, аднак кожная наступная генерацыя знаходзіць што сказаць пра вайну. Гэта даказвае новы выставачны праект Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў “Зямля крывавіцца гісторыяй”, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..
У карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі 26 чэрвеня а 17-й гадзіне адкрыецца фотапраект "Вытокi". Далей..
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на "Купальскую ноч у Купалавым доме", якая адбудзецца 21 чэрвеня ў 18.00. Далей..

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — найбуйнейшая нацыянальная скарбніца помнікаў ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь перыяду Вялікай Айчыннай. Гэты год для ўстановы азнаменаваны адразу дзвюма знакавымі юбілейнымі датамі: 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзе адкрыцця першай экспазіцыі, якое будзе адзначацца 22 кастрычніка. Адпаведна гэтаму выбудаваны план працы музея. Далей..

З надыходам вясны ў Музеі гісторыі горада Мінска адкрылася часовая экспазіцыя “Якая цудоўная нявеста, і жаніх ёй да пары”, зладжаная сумесна з Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту. Выстава знаёміць з гісторыяй вясельнай культуры і моды, а таксама сімволікай і сакральным зместам традыцыйных шлюбных абрадаў. Далей..

Мерапрыемства "Вечары ў Соф'і Гальшанскай" адбудзецца 25 мая на Ашмяншчыне. Далей..

24 і 25 мая Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь сумесна з Новасібірскім дзяржаўным краязнаўчым музеем прадставяць імерсіўны выставачны праект "Дзеці неба". Далей..

Установы культуры прыкладаюць нямала намаганняў, каб перадаць гістарычную праўду пра Вялікую Айчынную вайну дзецям і моладзі. Адмыслова для юнай аўдыторыі распрацоўваюцца новыя праекты, што дазваляюць заглыбіцца ў мінулае і вынесці з тых трагічных і гераічных падзей урокі для будучыні. Далей..

Пад Казанню працуе адзіны ў Расіі музей Янкі Купалы. Установа не толькі рупліва зберагае памяць пра паэта, але і папулярызуе нашу спадчыну ўвогуле. Высакародная справа нядаўна выйшла на новы ўзровень: першых наведвальнікаў прыняла зала “Я тут бачу свой край”, прысвечаная беларускай культуры. Далей..

Тут нарадзіўся стваральнік беларускага містычнага дэтэктыва Уладзімір Караткевіч. Жыў і гераічна змагаўся легендарны партызан Канстанцін Заслонаў. Сёння мы выпраўляемся ў Оршу — завітаем у скарбніцы, якія шануюць і зберагаюць памяць аб славутых імёнах. Далей..

Мемарыяльны комплекс у гонар дзяцей — ахвяр вайны ў Красным Беразе адзіны ў сваім родзе. Помнік у аграгарадку на Жлобіншчыне прысвечаны хлопчыкам і дзяўчынкам, на чыю долю выпалі крывавыя гады Вялікай Айчыннай. Мемарыял прыцягвае тысячы наведвальнікаў, а неўзабаве паўстане абноўленым і пашыраным. Далей..

Калі вам сёлета споўнілася 65, Дзяржаўны літаратурнамемарыяльны музей Якуба Коласа мае эксклюзіўную прапанову. Варта паказаць на ўваходзе пашпарт — і наведванне будзе бясплатным. З чым звязана такая шчодрасць? Усё вельмі проста: установа і сама адзначае 65-годдзе. Да святочнай даты (4 снежня) яшчэ далёка, аднак юбілейны год ужо ў самым разгары. Дзякуючы разнастайным прыдумкам музейшчыкаў, у камяніцы, якая знаходзіцца ў адным з самых зацішных куткоў цэнтра Мінска, пастаянна віруе жыццё. Далей..

Нядаўняя выстава падпісных і датаваных твораў сакральнага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыла шырокай публіцы нямала шэдэўраў беларускага іканапісу. Адзін з іх – трыпціх-складзень 1760 года з Тураўшчыны. Ён нагадвае пра выдатную (і, на жаль, прызабытую) традыцыю, што бытавала ў нашым народзе многія стагоддзі. Далей..

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя "Казкі кніжнай феі" будзе працаваць з 24 красавіка па 30 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Далей..
.jpg)
З 17 красавіка па 7 ліпеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага будзе працаваць выстава "На вагу золата". Далей..

У Музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло мерапрыемства "Стрыжка авечак". Далей..

Шэфская творчая акцыя “Баявая агітбрыгада”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, стартавала 10 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Далей..

Музей Якуба Коласа запрашае 9 красавіка ў 18.30 на сустрэчу з народным літаратурным тэатрам "Жывое слова". У рамках сустрэчы адбудзецца паказ міні-спектакля «Лісты з "Новай зямлі”». Далей..

У нашай краіне рупна зберагаюць памяць пра Вялікую Айчынную вайну. Асаблівую ролю ў гэтым адыгрываюць установы культуры. Музеі ды бібліятэкі валодаюць унікальнымі аўтарытэтнымі крыніцамі па гэтай тэме, таму імкнуцца насыціць праўдзівымі звесткамі інтэрнэт-прастору. А напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прэзентавалі шэраг анлайн-навінак. Далей..

Хатынь — сімвал страшнай трагедыі, якую перажыў беларускі народ у часы Вялікай Айчыннай вайны: 22 сакавіка 1943 года фашысцкія карнікі жыўцом спалілі і расстралялі амаль усіх жыхароў. Загінула 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. У памяць аб ахвярах фашызму ў 1969-м створаны мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Гэта месца стала сімвалам усіх вёсак Беларусі, якія былі знішчаны разам з жыхарамі падчас ліхалецця. Сёння тысячы наведвальнікаў прыехалі сюды, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяр той жудаснай пары. Традыцыйна ў памятных мерапрыемствах бяруць удзел вышэйшыя службовыя асобы краіны, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Сярод іх — і дэлегацыя Міністэрства культуры, дзеячы культуры і мастацтва. Далей..

Працягваем знаёміць чытачоў з цікавай старонкай беларускай гісторыі і сучаснасці — медальерствам, што адзначыла 500-гадовы юбілей. Калі гэтае мастацтва з’явілася на нашых землях, якія тэмы цікавілі майстроў і як памятныя медалі зрабіліся прадметам апантанага калекцыянерства — разгледзім сёння. Далей..

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае на экскурсіі і музейныя заняткі на вясновых канікулах (з 25 па 31 сакавіка). Далей..

Да 2 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя "Жменя сонечных промняў", прысвечаная паэтам-юбілярам 2024 года. Далей..

У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці 23 лютага адбылося падпісанне пагаднення паміж Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі аб рэалізацыі агульнарэспубліканскага праекта “Урок у музеі” і супрацоўніцтве ў пытаннях выкарыстання рэсурсаў музеяў краіны ў патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі. Далей..

Расказаць пра найважнейшыя падзеі ў гісторыі суверэннай Беларусі — такая актуальная задача паўстала перад музеямі нашай краіны. У скарбніцах рэспублікі ствараюць новыя экспазіцыі, прысвечаныя дасягненням усёй дзяржавы і пэўных рэгіёнаў у сацыяльна-эканамічнай, культурнай, навуковай ды іншых сферах. Як ідзе праца ў гэтым кірунку? Звернемся да вопыту Прынёманскага краю. Далей..

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" 30 сакавіка запрашае на музычны спектакль "Чырвоная Шапачка на новы лад". Далей..

Сёння мы звернемся да цікавай і важнай старонкі беларускай гісторыі і сучаснасці — медальерства, якому споўнілася паўтысячы гадоў. Значны юбілей стаў нагодай разабрацца: хто і як развіваў гэта мастацтва на нашых землях. Далей..

Мірнае неба над галавой, права жыць і працаваць у свабоднай дзяржаве здабыта папярэднімі пакаленнямі. Аддаць даніну памяці героям, зберагчы дасягнутае і ўнесці ўклад у развіццё краіны — святы абавязак патомкаў. Далей..