З 9 лютага 2023 года ў арт-кафэ Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць фотавыстава “Музыка душы – спадчына”, прысвечаная 90-годдзю Беларускага саюза кампазітараў. Далей..

У Мірскім замку праходзіць часовая экспазіцыя сярэднявечных даспехаў і зброі. Усе экспанаты з'яўляюцца поўнапамернымі рэплікамі са слядамі зносу. Па іх можна прасачыць гісторыю развіцця абарончага і наступальнага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі. Далей..

Дзень касманаўтыкі, мусіць, недарэмна прыпадае на вясну, але ў Мінску яго святкаванне вырашылі пачаць яшчэ ўзімку. Выстава “Чакайце нас, зоркі”, якая заняла ўсе плошчы самай вялікай пляцоўкі Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва, дэманструе розныя падыходы да неабдымнай тэмы космасу. У тым ліку і даволі нечаканыя. Далей..

Пытанне для музейшчыкаў: ці кожнаму зразумелая мова вашай установы? Адказ відавочны. “Так, мы ж працуем на дзвюх дзяржаўных і нават замежнымі карыстаемся”. Але інклюзіўнаму музею мала гаварыць з наведвальнікам на адной мове — трэба абраць даступную форму. Далей..

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 31 студзеня прадставяць часовую выставу "Мастакі пра вайну", аснову якой складуць 25 жывапісных палотнаў са збору музея. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь). Выставачны праект прысвечаны развіццю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, устаноўленых 20 студзеня 1992 года. Далей..

Музей маляваных дываноў адкрыецца ў студзені ў Заслаўі. Экспазіцыя размесціцца ў флігелі былога палаца Пшаздзецкіх. Далей..

Падчас камандзіровак па краіне заўсёды хочацца знайсці нешта новае, тое, што здольнае прыцягнуць увагу не толькі мясцовых жыхароў, але і турыстаў. Зразумела, гэта не ксеракопіі ў бібліятэцы або імпрэзы ў СДК, хоць ніхто не адмаўляе неабходнасць падобных традыцыйных для сферы культуры платных паслуг. І ў сённяшнім топе мы сабралі толькі ўнікальныя ды незвычайныя віды паслуг — пра некаторыя нават культработнікі не чулі. Далей..

У Віцебску адкрылася выстава майстроў народных рамёстваў. Наведвальнікам экспазіцыі даступна каля 300 вырабаў розных традыцыйных рамёстваў: ткацтва, вышыўкі, саломапляцення і ганчарства. Сярод самых цікавых работ — маляваныя дываны і калекцыя сярэднявечнага адзення. Далей..

Экспазіцыі Брэсцкай крэпасці абсталявалі тактыльнымі таблічкамі для слабавідушчых наведвальнікаў. Экспазіцыю "Музей вайны - тэрыторыя міру" ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць – герой" абсталявалі мнемасхемамі і інфармацыйнымі таблічкамі са шрыфтам Брайля. Далей..

У чэрвені 1941-га Янка Купала з жонкай выехаў на сваім Chevrolet у эвакуацыю. Яго прытулкам стала маленькая кватэра на тэрыторыі мукамольнага камбіната ў сяле Пячышчы ля Казані. Там, за паўтары тысячы кіламетраў ад Мінска, дагэтуль захоўваюць памяць пра нашага класіка. І на завяршэнне юбілейнага года Песняра “К” запрасіла да гутаркі загадчыцу музея Янкі Купалы ў Пячышчах Рыму Абызаву — руплівіцу, дзякуючы якой слава пра беларускага паэта жыве далёка ад яго радзімы. Далей..

Прадметы побыту, інтэр’ера, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, археалогіі, нумізматыкі, а таксама адзенне, аксесуары, зброя, кнігі — больш за 2000 адзінак захоўваецца ў асноўным фондзе музея “Замкавы комплекс «Мір»”. Разнастайныя па тэматыцы калекцыі летась узбагаціліся новымі каштоўнасцямі. Далей..

У Брэсце адкрылася выстава савецкага фарфору. Экспазіцыя размешчана ў філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці". Далей..

У Нацыянальным гістарычным музеі з 2019 года дзейнічае інклюзіўны праект “Уключыся ў музей”, гаворку пра які мы пачалі ў пазамінулым нумары. Загадчыца навукова-метадычнага аддзела Алена Бухал працягвае дзяліцца вопытам працы з людзьмі з інваліднасцю. Далей..

Тэлевізары 1950-х, модныя паліто 1970-х: у Віцебску адкрылі выставу да 100-годдзя СССР. Далей..

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава прайшоў інтэрактыўны занятак "Навагодняе прывітанне. Робім калядную паштоўку!" . Юныя ўдзельнікі заняткаў захоплена выбіралі навагоднія паштоўкі і арыгінальна афармлялі на іх навагоднія віншаванні самым дарагім і блізкім людзям. Далей..

На наступным тыдні пачынаюцца зімовыя канікулы, што працягнуцца ажно да праваслаўнага Раства. Школьнікі змогуць адпачыць ад заняткаў і правесці святы ў дружным сямейным коле ці побач з сябрамі. У любым выпадку ў дзяцей з’явіцца досыць вольнага часу, каб наведаць самыя розныя ўстановы культуры ў сваіх гарадах. Як дазналася “К”, многія музеі Беларусі загадзя падрыхтаваліся да падобных візітаў і на вакацыях плануюць зладзіць цікавыя мерапрыемствы. Далей..

Урачыстае закрыццё Купалаўскага года 15 снежня адбылося ў літаратурным музеі класіка. Падвесці вынікі юбілейнага 2022-га прыйшлі нашчадкі народнага паэта, пісьменнікі, навукоўцы, акцёры, дзеячы культуры. Далей..

Інтэрактыўная выстава "Чараўніцтва навагодняй казкі" адкрыецца ў Магілёве Далей..

Выстава "Анатоль Каплан: самародак з Рагачова" размяшчаецца ў палацы Румянцавых–Паскевічаў. Яна прымеркавана да 120-годдзя з дня нараджэння творцы. Далей..

Кожны горад выклікае ўстойлівыя іконаграфічныя асацыяцыі — такія як Эйфелева вежа або Калізей. Ёсць яны, вядома, і ў Мінска: Верхні горад, Нацыянальная бібліятэка, праспект Незалежнасці, які ззяе ўсімі агнямі… Менавіта гэткага кшталту выявы зазвычай змяшчаюць на турыстычных буклетах. Іх дастаткова для беглага знаёмства, але ж замала, калі ты хочаш спасцігнуць горад глыбей, наладзіць з ім асабістыя адносіны. Такое памкненне непазбежнае, калі ў гэтым горадзе ты яшчэ і жывеш. Таму часам хочацца ператварыць Мінск у нейкі “Інск”. То-бок убачыць яго па-новаму і па-свойму — іначай, ніж усе твае папярэднікі. Далей..

У Мінску прайшоў V Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Кожны раз пляцоўка розная, на гэты раз сталіца, а тэма - "Музей. Спадчына. Памяць". Далей..

У Віцебску адкрылася выстава фатаграфій "Галоўнае ў жыцці — вернасць" у памяць пра заснавальніка і дырэктара Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" Радыёна Баса. Далей..

3 і 4 снежня ў Мінску пройдзе V Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Тэма сёлетняга мерапрыемства — "Музей. Спадчына. Памяць". Далей..

Трэцяга лістапада споўнілася 140 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Беларусь сустрэла юбілей класіка айчыннай літаратуры разнастайнымі святочнымі мерапрыемствамі. Далей..

У Брэсце працуе выстава драўлянай скульптуры да 80-годдзя народнага майстра Івана Супрунчыка. Далей..

Выстава «В. К. Бялыніцкі-Біруля і мастакі з яго кола» адкрыецца ў Магілёве. Далей..