Першая / Навігатар – Музеі

Перасоўная выстава "Дарога да міру"

Апублiкавана: 30 верасня 2024 Стужка Музеі Брэст і вобласць

Перасоўная выстава "Дарога да міру" прадстаўлена ў Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" да 22 лістапада. Далей..

Адсюль пайшоў славянскі рок

Апублiкавана: 17 верасня 2024 Стужка Музеі Гродна і вобласць Соцыум

Ужо даўно па краіне раз’язджаюць аўтаклубы ды бібліятэкі на колах: стацыянарныя ў маленькіх селішчах забяспечваць затратна. Але ёсць выключэнне. Далей..

Жыў-быў і будзе жыць

Апублiкавана: 13 верасня 2024 Стужка Музеі Брэст і вобласць

Сёлета Музей Беларускага Палесся — адзін з найстарэйшых у краіне — святкуе векавы юбілей. Размешчаныя на двух паверхах былога езуіцкага калегіума пастаянныя і часовыя выставы ўзнаўляюць жыццёвы ўклад пінчукоў ад старажытнасці да нашых дзён. З нагоды значнай даты прапануем здзейсніць падарожжа ў мінулае ўстановы, разгледзець найбольш каштоўныя і цікавыя экспанаты і згадаць, за што мы так любім культурную спадчыну Палесся. Далей..

Модны міф і рэальны рарытэт з Глуска

Апублiкавана: 11 верасня 2024 Стужка Музеі Магілёў і вобласць

У Глускім раённым гісторыкакраязнаўчым музеі з’явіўся новы ўнікальны экспанат. Гэта незвычайны ткацкі станок, на якім з асінавай стружкі выраблялі палатно для капелюшоў, штор, каробак на цукеркі. З рарытэтам звязана шмат міфаў. Некаторыя мы сёння развянчаем. Далей..

Выстава "Безназоўнае"

Апублiкавана: 09 верасня 2024 Стужка Музеі Мінск

З 4 па 30 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы будзе працаваць выстава "Безназоўнае", прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Далей..

Па лініі фронту

На Смаргоншчыне сёлета праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 110-й гадавіне пачатку Першай сусветнай вайны. “К” даведалася, як супрацоўнікі мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея захоўваюць памяць аб пякельнай пары. Далей..

Крыніца патрыятызму

Апублiкавана: 03 верасня 2024 Стужка Музеі Гомель і вобласць

Гомельскі абласны музей ваеннай славы малады. Ён пачаў працаваць усяго 20 гадоў таму. Скарбніцу стваралі неабыякавыя людзі, чыя ініцыятыва знайшла падтрымку ў мясцовых улад і Прэзідэнта Беларусі. З тых часоў калектыў не стамляецца апраўдваць аказаны давер. За высокія дасягненні па выніках 2023 года ўстанова была занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару. Далей..

Рай для аматараў гісторыі

Апублiкавана: 02 верасня 2024 Стужка Музеі Мiнская вобласць

Пры паездцы ў Маладзечна закладвайце на наведванне Мінскага абласнога краязнаўчага музея паболей часу: тут ёсць на што паглядзець. Асноўны фонд налічвае звыш 50 тысяч адзінак захоўвання. Дарэчы, прадметы з запаснікаў на паліцах не застойваюцца. Іх перыядычна ўключаюць у часовыя экспазіцыі, у тым ліку перасоўныя, якія знаёмяць з каштоўнымі макулінкамі гісторыі і наведвальнікаў музея, і ўдзельнікаў мерапрыемстваў па-за сценамі ўстановы. Далей..

Тысячагадовы шлях літаратуры

Апублiкавана: 25 жнiўня 2024 Стужка Музеі Мінск

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрыліся тры новыя залы пастаяннай экспазіцыі, якая распавядае пра беларускае пісьменства ХІ—ХІХ стагоддзяў. Далей..

Адлюстраванне подзвігу

Апублiкавана: 22 жнiўня 2024 Стужка Музеі Мінск 80 мірных гадоў

Выстава “Памяць пакаленняў”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, дзейнічае ў Музеі гісторыі горада Мінска. Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і Дзяржаўным музеем гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Далей..

Памяць як трава, што зноў прарастае

Апублiкавана: 15 жнiўня 2024 Стужка Музеі Мінск 80 мірных гадоў

28 ліпеня 1944-га войскі 1-га Беларускага фронту штурмам узялі Брэст і выбілі часці СС з мястэчка Высокае. Так 80 гадоў таму завяршылася вызваленне цяперашняй тэрыторыі Беларусі. Гэтая падзея вызначыла лёс і далейшае жыццё нашай нацыі. І ці ж выпадае здзіўляцца, што на доўгія гады вайна стала адной з галоўных тэм для беларускага мастацтва? На гэтую тэму сказана ўжо шмат — і гаворыцца сёння. Ды выстава “Зямля крывавіць гісторыяй”, падрыхтаваная Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, вылучаецца сярод многіх іншых, прымеркаваных да памятнай даты. Далей..

Чытанне ўрыўкаў з паэмы "Сымон-музыка"

Апублiкавана: 12 жнiўня 2024 Стужка Музеі Мінск

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае 21 жніўня на чытанне ўрыўкаў з паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка". Далей..

Позірк з мінулага. Дзеля будучыні

Апублiкавана: 12 жнiўня 2024 Стужка Музеі Гомель і вобласць Гранты

Гомельскія музейшчыкі працягваюць серыю праектаў аб генацыдзе беларускага народа. Сёлета выставу “Скрадзенае дзяцінства”, прысвечаную ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, можна ўбачыць у розных гарадах нашай краіны. Далей..

Пасланні з векапомных дзён

Апублiкавана: 10 жнiўня 2024 Стужка Музеі Мінск 80 мірных гадоў

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе выстава “Дарагая мая Надзя…”. Часовая экспазіцыя створана сумесна з Белгарадскім дзяржаўным літаратурным музеем і прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..

Дом, у якім жыве памяць

Апублiкавана: 31 лiпеня 2024 Стужка Музеі Мінск Дата

Сёлета Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы святкуе 80-годдзе. Да юбілею прымеркавана тэматычная выстава “Купалаў дом — 80!”. Далей..

Летапіс няскоранага краю

Яшчэ да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў народныя мсціўцы выгналі ворага з некаторых раёнаў рэспублікі. Адной з першых увосень 1941 года ўзнікла Акцябрска-Любанская партызанская зона на поўдні Мінскай і на поўначы Палескай абласцей. Пазней яна разраслася да магутнага партызанскага краю, дзе захоўвалася савецкая ўлада. Далей..

Музей для ўсіх

Апублiкавана: 28 лiпеня 2024 Стужка Музеі Мінск Гранты

Некаторым яшчэ нядаўна былі фізічна недаступнымі такія простыя рэчы, як паход у краму, бібліятэку ці музей. Дзяржава зрабіла шмат, каб розныя людзі атрымалі аднолькавыя магчымасці. Зрабіць жыццё асоб з інваліднасцю больш якасным і насычаным імкнуцца і супрацоўнікі нашай галіны. Прыклад таму — праект “Музей навобмацак”, які за кошт гранта Прэзідэнта ў сферы культуры рэалізуе намеснік дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Марыя Казакевіч. Далей..

Шумі, партызанская дуброва!

Апублiкавана: 26 лiпеня 2024 Стужка Музеі Мiнская вобласць

Эстафету акцыі “Партызанскі дуб”, якую Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва” прымеркавала да 80-годдзя вызвалення Беларусі, пераняў Гомельскі абласны музей ваеннай славы — 25 ліпеня на сімвалічнай алеі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту з’явілася новае дрэўца. Далей..

Іх зброяй была камера

Апублiкавана: 23 лiпеня 2024 Стужка Музеі Мінск Кінасправа

У гады Вялікай Айчыннай нашы дакументалісты ў ліку першых здымалі рэпартажы з партызанскіх атрадаў, з месцаў баёў. Дзейнасці ваенных аператараў прысвечана выстава “Па той бок кінахронікі”, што разгарнулася ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Далей..

Што хаваюць карані

Апублiкавана: 21 лiпеня 2024 Стужка Музеі Гомель і вобласць

Нядаўняя непагадзь на Гомельшчыне прынесла не толькі разбурэнні, але і гістарычныя адкрыцці. Дзіўную знаходку пасля ўрагану зрабілі супрацоўнікі Гомельскага палацава-паркавага ансамблю. Далей..

Бялынічы: чарговы праект

У культурнай сталіцы Беларусі адкрылася выстава “Янка Купала ў маім сэрцы”. Прэзентацыю зладзіў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Далей..

Выстава "Яўген Чырыкаў. На шляхах жыцця і творчасці"

Апублiкавана: 18 лiпеня 2024 Стужка Музеі Мінск

Выстава "Яўген Чырыкаў. На шляхах жыцця і творчасці" будзе працаваць у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча з 18 ліпеня па 31 жніўня. Далей..

Па­мяць да­ста­ла­ся ў спад­чы­ну

Абарона Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года — адна з самых гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і гісторыі нашай краіны наогул. Як захоўваецца памяць пра мінулае і чым сёння жыве легендарная цытадэль — у пяці фактах. Далей..

Выстава "Янка Купала ў маім сэрцы"

Апублiкавана: 16 лiпеня 2024 Стужка Музеі Магілёў і вобласць

У Мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі (Бялынічы) 16 ліпеня адкрыецца выстава "Янка Купала ў маім сэрцы". Далей..

Фотавыстава "Вызваліцелі"

Апублiкавана: 16 лiпеня 2024 Стужка Музеі Гродна і вобласць

Фотавыстава "Вызваліцелі" працуе ў Культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) па 30 ліпеня. Далей..

Агульная памяць, агульны подзвіг

Геаграфічная аддаленасць для музейшчыкаў не праблема. Навесці масты між рэгіёнамі дапамагло сеціва. Вынікі даследаванняў прэзентуюць анлайн — на сайце “Музеі Беларусі” і на старонках у сацыяльных сетках. Але ж спецыялісты не адмаўляюцца ад жывога дыялогу: завітваюць адно да аднаго на краязнаўчыя чытанні, наведваюць памятныя месцы. Акрамя таго, спадзяюцца на працяг віртуальнага супрацоўніцтва ў афлайн-фармаце праз абменныя і сумесныя выставы. Пакуль жа з каштоўнымі музейнымі прадметамі жыхары раёнаў могуць пазнаёміцца ў інтэрнэце. Далей..

Экспазіцыя «Міншчына ў XXI стагоддзі. Упэўненыя крокі ў будучыню»

Апублiкавана: 08 лiпеня 2024 Стужка Музеі Мінск

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі па 8 верасня даступная экспазіцыя «Міншчына ў XXI стагоддзі. Упэўненыя крокі ў будучыню». Далей..

Выстава графікі «АРТ-МЕЛ»

Апублiкавана: 08 лiпеня 2024 Стужка Музеі Віцебск і воблась

У Дубровенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі па 29 ліпеня працуе выстава графікі «АРТ-МЕЛ» навучэнцаў мастацкага аддзялення Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў № 3. Далей..

Адзі­най па­мя­ці вер­ныя

Апублiкавана: 05 лiпеня 2024 Стужка Музеі Мінск 80 мірных гадоў

Да 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працуе выстава “Адзінай памяці верныя”. Далей..

Скарбніца Купалавай спадчыны

Апублiкавана: 30 чэрвеня 2024 Стужка Музеі Мінск Дата

Сёлета Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы святкуе 80-гадовы юбілей. Гісторыя ўстановы, равесніцы вызвалення, пачалася яшчэ падчас Вялікай Айчыннай. Сёння музей беражліва захоўвае спадчыну вялікага беларускага паэта, які да апошніх дзён услаўляў у творах свой народ і стаяў на чале духоўнага супраціўлення фашысцкай агрэсіі. Далей..

MAX TikTok