
Дальва – апошняя спаленая на тэрыторыі Беларусі вёска. Яна знікла з твару зямлі 19 чэрвеня 1944 года, не дажыўшы да вызвалення ўсяго 10 дзён. І ўсе гэтыя 10 дзён над абгарэлымі целамі бацькоў, сваякоў, аднавяскоўцаў сядзеў адзіны ацалелы дальвінец — 13-гадовы Коля Гірыловіч, які застаўся сам-насам з непапраўнай бядой. Далей..

“Нясвіжскі замак: культурна-турыстычны алфавіт” — сумесны праект газеты “Культура” і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Гэта новы погляд на гісторыю знакамітага замка, яго таямніцы і шэдэўры. Запрашаем у незвычайнае падарожжа — займальнае і карыснае баўленне часу. У нашым культурна-турыстычным алфавіце толькі самыя цікавыя факты — ад А да Я. Далей..

Якія музейныя праекты прызнаны найлепшымі ў краіне і чым беларускія музейшчыкі плануюць здзіўляць наведвальнікаў у найбліжэйшай будучыні? Далей..

Якія музейныя праекты прызнаны найлепшымі ў краіне і чым беларускія музейшчыкі плануюць здзіўляць наведвальнікаў у найбліжэйшай будучыні? Далей..

VI Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” прайшоў у Мінску з 28 па 30 мая. Унікальная пляцоўка аб’яднала больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, тураператараў, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці і дзелавых Далей..

VI Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” праходзіў у Мінску з 28 па 30 мая. Унікальная пляцоўка аб’яднала больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, тураператараў, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці і дзелавых колаў. Далей..

У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры працуе галоўная выстава Беларусі, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..

Тэму “Юбілей Перамогі. Роля ўстаноў культуры ў захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і патрыятычным выхаванні моладзі” абмеркавалі падчас відэаканферэнцыі ў прэс-клубе медыяхолдынга “Культура і мастацтва”. Далей..

Незвычайныя сустрэчы, цікавыя забавы і яркія ўражанні. Акцыя “Ноч музеяў” зноў склікае дапытлівых: 17—18 мая да штогадовай міжнароднай ініцыятывы далучаюцца айчынныя скарбніцы. Далей..

Самы маштабны выставачны праект да 80-годдзя Вялікай Перамогі адкрыўся ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "БелЭкспа". Далей..

Як шукаюць і наноў адкрываюць для беларусаў страчаныя артэфакты? Ліставанне з Уладзімірам Караткевічам, карціны Міхаіла Сеўрука, фотаздымкі роду Паскевічаў – што яшчэ ўдалося выявіць у іншаземных зборах? Далей..

У межах праекта “Брэстчына этнаграфічная”, што разгарнуўся ў Мастацкім музеі Брэста, прадстаўлены строі, ручнікі, посцілкі, фотаздымкі, прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Столінскага і Лунінецкага раёнаў. Гледачы могуць пазнаёміцца з палескімі цікавінкамі да 4 мая. Далей..

Музей, прысвечаны віртуознаму музыканту, таленавітаму кампазітару і аранжыроўшчыку, заснавальніку і кіраўніку культавага беларускага ансамбля “Песняры” Уладзіміру Георгіевічу Мулявіну, 2 мая адзначае 20-годдзе. Далей..

Летась Бабруйскі краязнаўчы музей наведала больш за 32 тысячы чалавек. І папулярнасць экспазіцый, экскурсій, іншых культурнаадукацыйных мерапрыемстваў працягвае расці. Усяго іх, дарэчы, у 2024 годзе было арганізавана больш за 800! Далей..

Традыцыйна ў музеях і выставачных залах нельга кратаць экспанаты, а часам — нават занадта блізка падыходзіць да іх. Але з кожнага правіла ёсць выключэнні. Далей..

Карціны, скульптуры, фатаграфіі, інтэрактыўныя зоны… Выстава “Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам”, што працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, не пра стыль, а пра жыццё, пра ўсё, што акружае нас. Для кагосьці гэта падасца выклікам і штуршком перагледзець сваё стаўленне да звыклых рэчаў, а для некаторых — складаным мастацтвам. У кожным выпадку… Далей..

Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — адзін з самых маладых у Беларусі: адкрыты ў жніўні 2015 года. Але за час свайго існавання калектыў здолеў правесці плённую працу па камплектаванні больш за 20 музейных калекцый, зборы і навуковай апрацоўцы амаль 2,4 тысячы прадметаў асноўнага фонду. Штогод установа абслугоўвае больш за 7000 наведвальнікаў. Толькі летась тут пабывала 65 экскурсійных груп з розных куткоў краіны. Далей..

Рэтраспектыва легенды беларускай фатаграфіі Віктара Бутры ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў мае назву “Эфект назіральніка”. Гэты навуковы тэрмін адлюстроўвае цікавую амбівалентнасць: з аднаго боку, назіральнік — той, хто апрыёры не ўмешваецца ў падзеі, з другога — ужо сама яго прысутнасць нейкім чынам на тыя падзеі ўплывае. Менавіта ў статусе назіральніка бачыць сябе аўтар выставы:“Праз пасрэдніцтва фота я збіраю матэрыял для тых, хто можа яго даследаваць”. Каго ён меў на ўвазе ў гэтай загадкавай фармулёўцы? Напэўна, кожнага, хто прыйдзе ў залы НЦСМ, каб пазнаёміцца з творчым наробкам фатографа, які ніколі не імкнуўся браць на сябе шмат увагі. Далей..

Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўжо пяць гадоў паспяхова кіруе самы сапраўдны палкоўнік. Уладзімір Варапаеў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, больш за 36 гадоў прысвяціў службе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні 23 лютага мы пагаварылі з ім аб патрыятызме, вернасці Радзіме і справе, асаблівасцях творчага шляху чалавека ў пагонах. Далей..

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за рэалізацыю міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта “Дарогамі памяці і славы”. Далей..

Гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёлета атрымаюць 46 спецыялістаў, якія працуюць у сферах навукі, адукацыі, медыцыны, культуры і моладзевай палітыкі. Сярод іх — Юлія Кавалёва, загадчык аддзела экспазіцыйна-выставачнай работы Музея гісторыі горада Мінска. Далей..

Мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я” — сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва — распавядае аб радні вялікага паэта. Далей..

Баранавіцкі краязнаўчы музей — найстарэйшы ў Брэсцкай вобласці — адсвяткаваў 95-годдзе. Якім быў шлях гэтай выдатнай установы і чым яна гатовая здзіўляць наведвальнікаў сёння? Далей..

Прэзентацыя праекта “Традыцыі народнай культуры ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі” прайшла ў Мінску. Далей..

Царэўна Лебедзь, Руслан і Людміла, рыбак і рыбка. Знаёмыя з дзяцінства персанажы ўвасобленыя ў розных тэхніках і жанрах. У Бабруйскім мастацкім музеі пануе пушкініяна. Далей..

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва» перадала ў дар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева больш за паўсотні мастацкіх фатаграфій работ беларускага савецкага скульптара, народнага мастака БССР, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Анатоля Анікейчыка. Далей..

Турыстычны аўтобус спыняецца ля невялікага прыгожага возера. Над ім узвышаецца замак-волат. Сказаць, што ён уражвае, — недастаткова. Колькі падзей за пяць стагоддзяў бачылі сцены цвярдыні! Кожная расколіна, кожны камень захоўваюць таямніцы, якія чакаюць, каб пра іх расказалі. Далей..

Выстава “Дарога да міру”, даступная ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, падрыхтавана ў межах міжнароднага супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У. І. Даля. Праект, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, увосень ужо распачаў сімвалічнае падарожжа па мясцінах памяці: перадусім ён быў прадстаўлены ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”. Далей..

Выставу “Расія — Беларусь. Скрыжаванне лёсаў” прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі. Гэта сумесны з Дзяржаўным Рускім музеем праект, у аснове якога — ідэя гістарычнай культурнай супольнасці дзвюх сучасных суверэнных дзяржаў, Расіі і Беларусі, унікальнасці і адзінства, аўтэнтычнасці і ўзаемаўплываў у прасторы культуры. Далей..

Культурныя здабыткі і гістарычную спадчыну ўсіх рэгіёнаў можна ўбачыць на маштабнай выставе дасягненняў нашай краіны “Мая Беларусь”. Далей..