У нашай краіне працягваецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Кампанія стартавала 7 лістапада і завершыцца 6 снежня: ініцыятыўныя групы збіраюць подпісы месяц. Каб афіцыйна стаць кандыдатам, трэба выканаць шэраг патрабаванняў. Адно з іх — перадаць у Цэнтральную выбарчую камісію не менш за 100 тысяч подпісаў грамадзян. На 21 лістапада за вылучэнне дзейнага лідара сабрана звыш 1 мільёна 581 тысячы подпісаў, і работа працягваецца.
Аляксандр Лукашэнка 21 лістапада сустрэўся з кіраўніком і каардынатарамі сваёй ініцыятыўнай групы. Перадусім Прэзідэнт падзякаваў Федэрацыі прафсаюзаў і яе старшыні Юрыю Сянько за жаданне заняцца гэтай надзвычай цяжкай працай:
— Я вельмі ўдзячны ўсім вам — каардынатарам і тым групам, якія створаны ў рамках ініцыятыўнай групы.
Дарэчы, у ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнкі больш за 17 тысяч чалавек. Прэзідэнт прызнаўся, што калі б спатрэбілася сустрэцца з усімі адразу, то гэта было б практычна немагчыма зрабіць — менавіта з прычыны шматлікасці. Тым не менш праз кіраўніка групы — старшыню Федэрацыі прафсаюзаў Юрыя Сянько — і каардынатараў Аляксандр Лукашэнка пера даў падзяку ўсім, хто ўключыўся ў агульную справу.
— Хачу вам шчыра падзякаваць за тую работу, якую вы правялі і праводзіце. Не ведаю, як гэта назваць. Дапамога, напэўна, дзейнаму Прэзідэнту. Я гэта вельмі цаню, — сказаў беларускі лідар.
Падрабязнасці — на сайце president.gov.by