
Па стане на 16-ю гадзіну 31 кастрычніка Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь зарэгістраваны чатыры ініцыятыўныя групы грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Далей..

Апоўдні 22 кастрычніка 1944 года ў Доме прафсаюзаў на сталічнай плошчы Свабоды адкрыліся дзве экспазіцыі — “Узбраенне беларускіх партызан” і “Бальшавіцкі друк Беларусі ў дні Вялікай Айчыннай вайны”. Гэты момант лічыцца пачаткам гісторыі галоўнай нацыянальнай скарбніцы, што зберагае памяць пра ліхалецце. Далей..

Найбуйнейшы кінафестываль Беларусі пройдзе ў сталіцы з 1 па 8 лістапада. Галоўнай тэмай сёлетняга “Лістападу” стане стагоддзе айчыннага кіно. Далей..

Тры залатыя медалі і адзін срэбны заваявалі беларусы на Першых адкрытых дзіцячых Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД у сталіцы Кыргызстана. Далей..

Перамога ў якіх творчых спаборніцтвах дае льготы пры паступленні ў ВНУ і ССНУ сферы культуры? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да кансультанта аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталлі Сляпцовай. Далей..

Пра веткаўскі культурны феномен даўно напісаны важкія манаграфіі. Аднак набыткі маленькага гарадка — невычэрпная крыніца. Пра тое сведчыць чарговая “гасцявая” выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі. У Ветцы і Гомелі экспазіцыя ўжо дэманстравалася, а вось для мінчукоў гэты праект новы. Прысвечаны ён толькі аднаму іконаграфічнаму сюжэту — Спасу Нерукатворнаму. Далей..

“Заступнік бацькавай спадчыны” — выстава пад такой назвай працуе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Далей..

Відэа з песняй “Мама Беларусь, мова…” у TikTok толькі за месяц паглядзелі больш за два мільёны разоў. Тысячы чалавек выкарыстоўвалі кампазіцыю, ствараючы ўласныя ролікі. Трэк актыўна спампоўваюць, перапяваюць, кожны дзень пакідаючы аўтарувыканаўцу Раману Круковічу і вакалістцы Анастасіі Кісель новыя водгукі-падзякі. Далей..

Людзей, адданых мастацтву і роднай зямлі, ушаноўвалі з нагоды прафесійнага свята па ўсёй краіне. Галоўныя мерапрыемствы прайшлі ў сталіцы. Далей..

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не раз падкрэсліваў: захаванне гістарычнай спадчыны — адзін з прыярытэтных кірункаў культурнай палітыкі Беларусі. Намаганнямі дзяржавы архітэктурныя шэдэўры, духоўныя сімвалы нашай зямлі зберагаюцца для наступных пакаленняў. Яскравы прыклад — Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку. Далей..

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ладзіць ХІ Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”. Падзея прысвечана 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Далей..

Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года. Адпаведнае рашэнне прынята на гэтым тыдні падчас пасяджэння Палаты прадстаўнікоў. Далей..

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу твораў выяўленчага мастацтва па дзяржаўным сацыяльна-творчым заказе. Далей..
Саветам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (далей — фонд) сумесна з Міністэрствам культуры аб'яўляецца конкурс для прысуджэння ўзнагароджання "За ўклад у выхаванне таленавітай моладзі". Далей..

У сталічным кінатэатры "Перамога" ўрачыста адкрылі Дні кыргызскага кіно. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі ў рамках Дзён культуры Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы работ членаў Саюза мастакоў Кыргызстана. Далей..

Да дзвюх знамянальных дат — 100-годдзя айчыннага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — у студзені мы далі старт праекту “Векапомнае праз кінакадр”. Падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно — філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея — і кіназнаўцамі, ён расказвае аб знакавых ваенных стужках “Беларусьфільма”. Далей..
Сёння ў сталічным кінатэатры "Перамога" адбылася прэс-канферэнцыя і перадпрэм'ерны паказ першага 3D-анімацыйнага поўнаметражнага фільма "Песня Сірын" рэжысёра Алены Туравай. Прыгодніцкая гісторыя пазнаёміць гледачоў з беларускай міфалогіяй і фальклорам. Далей..

Заслужаны аматарскі ансамбль старажытнай беларускай музыкі “Пастараль” адзначае 30-годдзе. Далей..

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета выпусціў прэм’еру ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў — “Патэтычны дзённік памяці”. Далей..

Галоўнаму музычнаму брэнду Беларусі – 55. Юбілей адзначае ансамбль “Песняры”. Яго сучасны склад спалучае адданасць традыцыям з пошукам новых разыначак. Пра пераемнасць пакаленняў і творчую кухню ўдзельнікі славутага гурта расказалі падчас святочнай сустрэчы ў прэс-клубе “Культура і Мастацтва”. Далей..

Музей гісторыі беларускага кіно з размахам святкуе 100-годдзе айчыннага кінематографа. Ва ўстанове абнавілі пастаянную экспазіцыю і падрыхтавалі шэраг юбілейных праектаў, сярод якіх лекторый “Дакужыццё”. Далей..

У першы дзень кастрычніка пачало дзейнічаць палажэнне аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці, зацверджанае Указам Прэзідэнта. Новаўвядзенні паспрыяюць развіццю традыцый і іх перадачы нашчадкам. Якія навацыі прадугледжаны дакументам? Аб гэтым у прэс-клубе “Культура і Мастацтва” распавяла намеснік дырэктара Дэпартамента па развіцці прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак. Далей..

Аб’яўлены праграма і склад журы ХХХ Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад”, які распачнецца праз два тыдні. Публіка ўбачыць 137 фільмаў у рамках сямі конкурсаў. Далей..

Рэспубліканскі форум, круглы стол, тэматычныя конкурсы і забаўляльныя праграмы. У Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Далей..

VIII Міжнародны фестываль “У Шэметава ў Шастаковічаў” завяршыўся 28 верасня. Сёлета ён утрымліваў сем выбітных канцэртаў, чатыры з якіх прайшлі на розных пляцоўках Мядзельшчыны і тры — у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Далей..

Падкрэсліць агульную гісторыю і каштоўнасці — з такой мэтай узмацняюць супрацоўніцтва вядучыя скарбніцы Беларусі і Расіі. Нацыянальны мастацкі музей і Дзяржаўны Рускі музей ужо рэалізавалі шэраг сумесных праектаў і спыняцца на гэтым не плануюць. Далей..
Сёння ў кінатэатры "Перамога" праходзіць прэс-канферэнцыя, прысвечаная XXX Мінскаму міжнароднаму кінафестывалю "Лістапад". Далей..

І не ўсё тое конкурс, што гучыць. Народная мудрасць міжволі прыходзіць у галаву, калі даведваешся аб чарговым творчым “конкурсе” з прыгожай назвай і дакладнымі цэнамі на “лаўрэацтва”. Далей..

Гэты мастак трагічна сышоў ад нас амаль пяць гадоў таму. І хаця Захару Кудзіну было ўсяго 33, след па сабе ён пакінуў заўважны. Далей..