Закрыццё ХХХ ММКФ "Лістапад"

Апублiкавана: 09 лiстапада 2024 Фотарэпартаж Кіно Мінск

Аўтар: Аўтары

Цырымонія закрыцця ХХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» адбылася ў Мінску!

Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За гуманізм і духоўнасць у кіно» прысуджаны рэжысёру-пастаноўшчыку фільма «Там, дзе танцуюць сцерхі» Міхаілу Лукачэўскаму (Рэспубліка Саха, Якуція)! Узнагароду ўручыў намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка.

Прыз Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта – «Песня Сірын» (Рэспубліка Беларусь), рэжысёр — Алена Турава.

Спецыяльны прыз Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў за развіццё культурнага супрацоўніцтва і ўмацаванне дружбы паміж народамі — «Кіно без меж» – «Чорны замак» (Рэспубліка Беларусь, Расійская Федэрацыя), рэжысёр Кірыл Кузін.

Прыз прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі — «Мова кіно — мова ўзаемаразумення» – «Трымайся сонца» (Расійская Федэрацыя), рэжысёр-пастаноўшчык — Леанід Кулібаба.

Прыз грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў» — «За найлепшы фільм» – «За паству і Айчыну» (Рэспубліка Беларусь), кінарэжысёр — Кацярына Паленічэнка.

Прыз сімпатый гледачоў асноўнага конкурсу ігравых фільмаў – «Фартэль» (Турэцкая Рэспубліка), рэжысёры-пастаноўшчыкі — Эркан Колчак Кестэндзіль і Кадыр Чэрмік.

Прызы нацыянальнага конкурсу ММКФ «Лістапад»:

У намінацыі «Найлепшы ігравы фільм нацыянальнага конкурсу» пераможцам стаў «Ліст чакання» (Рэспубліка Беларусь), рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Яфрэмаў!

У намінацыі «Найлепшы неігравы фільм нацыянальнага конкурсу» перамог «Леанід Шварцман. Казка пра хлопчыка і стары горад» (студыя гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна»), рэжысёр Кацярына Шарамет!

У намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм нацыянальнага конкурсу» пераможца  «Мемарыяльныя комплексы Беларусі», серыя «Прарыў» (Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»), рэжысёр Таццяна Кубліцкая!

Спецыяльны прыз міжнароднага журы нацыянальнага конкурсу атрымаў фільм «Генацыд. Без права на жыццё» (Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь), рэжысёр Алег Шычко!

Асноўны конкурс анімацыйных фільмаў:

Прыз за найлепшы анімацыйны фільм юбілейнага «Лістапада» атрымала карціна «Ручай, які бег у горы» (Расійская Федэрацыя), кінарэжысёр Аляксандр Храмцоў.

Конкурс нацыянальных кінашкол:

У намінацыі «За найлепшы фільм конкурсу нацыянальных кінашкол» пераможцам стаў «Горкі мёд» (Расійская Федэрацыя), кінарэжысёр Юлія Макарава!

Конкурс «Кіно маладых»:

У намінацыі «За найлепшы фільм» пераможцам стаў «Гандзі і дзядулева дрэва» (Рэспубліка Індыя), рэжысёр Падмаваці Маладзі.

Асноўны конкурс неігравых фільмаў:

У намінацыі «За найлепшы фільм конкурсу неігравых фільмаў»  «Краіна выратаванага волата» (Рэспубліка Беларусь), рэжысёр Ігар Бышнеў.

Гран-пры «Золата "Лістапада" за лепшы ігравы фільм» пераможцам становіцца стужка «Чан'ань, Сіань» (Кітайская Народная Рэспубліка), рэжысёр-пастаноўшчык — Чжан Чжун!

З нецярпеннем будзем чакаць новай сустрэчы!

Фота Уладзіміра ШЛАПАКА