Цеснаватую гасцёўню ў хаце Галіны Каліноўскай больш за паўстагоддзя ўпрыгожвае вялікае палатно аднавяскоўца Хведара Вініцкага “Пасля буры”. Нядаўна споўнілася 125 гадоў з нараджэння мастака і 40 — з яго адыходу на нябесныя сцежкі. Не было ў творцы звычкі даваць назвы сваім карцінам, а тут — вывеў у куце, дзе прафесіяналы зазвычай пазначаюць аўтарства. На долю малёўскага самавука выпала жыццё ў эпоху вялікіх гістарычных узрушэнняў і бур. Здаецца, і маляваць ён пачаў дзеля таго, каб хоць на даматканым палатне ўбачыць жаданую ідылію ў рысах і вобразах роднай зямлі. Далей..
Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь Духавы аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. Агінскага пабываў на ХІІІ Міжнародным фестывалі духавых аркестраў імя І. Шатрова і В. Агапкіна ў расійскім Тамбове. З чым ездзілі, што прывезлі — распавёў кіраўнік аркестра, выкладчык Аляксей Андрэеў. Далей..
Калі песня становіцца малітвай, а канцэрт — размовай душ, нараджаецца мастацтва, што дорыць сапраўдны катарсіс. Народны акадэмічны хор Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый ужо больш за 40 гадоў гучыць так, што прымушае кожнага пачуць і… маліцца разам. Далей..
Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей на працягу 60 гадоў сваёй дзейнасці (2025-ы, дарэчы, юбілейны) беражліва захоўвае памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. У фондах установы — унікальныя дакументы, фотакалекцыі, іншыя артэфакты па гэтай тэме. Далей..
У той дзень у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў было надзвычай горача. І не таму, што за вокнамі на тэрмометры вялікі “плюс”. Тут прайшло адкрытае залічэнне па мэтавых накіраваннях. Далей..
Трагічнаму лёсу Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі, ваенных лётчыкаў і Герояў Беларусі, прысвечана новая карціна Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, здымкі якой завершацца напрыканцы лета. Далей..
Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” 1 ліпеня адзначыў 35-годдзе з дня ўтварэння. Далей..
Жывапіс памірае так доўга, што дай Бог кожнаму столькі пражыць. Спярша многія прадракалі: карціна не вытрымае канкурэнцыі з фатаграфіяй! Потым (недзе праз стагоддзе) маляванне абвясцілі анахранізмам прасунутыя мастакіканцэптуалісты са сваімі аб’ектамі ды інсталяцыямі… “Пацыент” жа ўвесь гэты час заставаўся не проста “хутчэй жывым, ніж мёртвым”, але і адчуваў сябе ў добрым гуморы, меў зайздросны апетыт і нярэдка дзёрзка кпіў са сваіх магільшчыкаў. Далей..
Вялізны гузік ліхтаршчыка выкананы з нержавеючай сталі і важыць больш за тону (1019 кг – у гонар года заснавання Бярэсця), а дыяметр складае 3,4 метра. Гэта дакладная копія гузіка з мундзіра брэсцкага ліхтаршчыка. Далей..
“Паказаць землякам, асабліва падрастаючаму пакаленню, сапраўдную гісторыю супрацьстаяння, крокі да перамогі, прагу жыцця”, — так акрэсліваюць сваю мэту стваральнікі віртуальнага выдання “Летапіс ваенных гадоў”. Праект Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея — у ліку адзначаных на VI Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”. Далей..
З полымем у сэрцы і вернасцю роднай зямлі салістка Маладзёжнага тэатра эстрады, педагог і аўтар песень Вольга Булай трыумфальна выступіла на Міжнародным фестывалі-конкурсе патрыятычнай песні “Чырвоная гваздзіка” ў Сочы — атрымала лаўрэацтва I ступені і спецыяльны прыз імя Алега Молчана. Але за сцэнічным поспехам — штодзённая праца, дзе побач ідуць клопат пра сям’ю і служэнне прафесіі. Далей..
Прэміі, конкурсы, фестывалі. Для сапраўднага мастацтва няма сезонаў. Рупліўцы на ніве культуры не спяшаюцца ставіць на паўзу натхненне. Што паспець зрабіць летам і хто ўхваліць творчыя намаганні? Далей..
Чым сёлета здзіўляюць брэндавыя мерапрыемствы? Якія фестывалі захоўваюць, прасоўваюць і развіваюць беларускую культуру? І што цікавага ў жнівеньскім календары традыцыйных свят? Далей..
Падтрымка мацярынства і дзяцінства — нацыянальны прыярытэт сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Кіраўнік дзяржавы падпісаў чарговы ўказ аб узнагароджанні ордэнам Маці. У пачэсным спісе — і нашы калегі. Далей..
Цэлы тыдзень Віцебск жыў фестывалем, які займае асаблівае месца ў календары міжнародных культурных падзей і з’яўляецца сімвалам паспяховага дыялогу народаў розных краін. Далей..
“Ваеннае дзяцінства”, “80 рэліквій Вялікай Айчыннай вайны”, “Лісты ваенных гадоў…” — гераізму і подзвігу нашага народа прысвечаны шэраг музейных праектаў. Найлепшыя выявіў конкурс прафесійнага майстэрства: перадавы вопыт і свежыя ідэі — у нашым аглядзе. Далей..
Самы велічны помнік ратнаму подзвігу народа-вызваліцеля ў Беларусі — Курган Славы. Сімвалічна, што ў яго закладцы 30 верасня 1966 года ўдзельнічалі прадстаўнікі гарадоўгерояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя, воінскіх часцей, працоўных калектываў і ўстаноў адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. З моманту стварэння гэты мемарыял — месца сілы для кожнага патрыёта. Далей..
Гучны і цалкам заслужаны гран-пры нашай Амаліі Сухан на ХХІІІ Міжнародным конкурсе “Віцебск” — толькі частка вялізнага айсберга гэтага складанага творчага спаборніцтва. Паглыбімся? Далей..
Клеччына не самы папулярны турыстычны напрамак. Але мы знайшлі, чым здзівіць нашых чытачоў, і пралажылі новы маршрут. Сёння працягнем падарожжа па мясцінах, звязаных з імёнамі дзеячаў беларускай культуры ХІХ стагоддзя. Сярод іх — Артур Бартэльс, Фларыян Міладоўскі, Юзаф Казлоўскі, Фадзей Булгарын і Адам Міцкевіч. Далей..
Залатая манета са склепа, раскошны ложак з Блакітнага Берага і 60-пудовы звон. Працягваем раскрываць таямніцы Нясвіжскага замка і дзівіцца яго скарбам. Далей..
Там, дзе цеплыня сэрцаў перадаецца праз танец, а віхры спадніц нагадваюць кветкавы вянок, на сцэне з’яўляецца народны фолкшоу балет “Альянс”. Вось ужо амаль тры дзесяцігоддзі творчы калектыў нясе беларускую харэаграфічную традыцыю. Далей..
“Маладым лідарам Міншчыны” ў сферы культуры сёлета стала Таццяна Піотух, настаўніца Барысаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў. Паспяховы праект, што прынёс ёй перамогу, — эстрадны аркестр “Джайв”. Пра творчыя дасягненні і планы калектыву — у інтэрв'ю з мэтанакіраванай гераіняй. Далей..
Падставай наведаць Лагойск стала атрыманне гісторыка-краязнаўчым музеем імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў дыплома І ступені ў намінацыі “За найлепшы экспазіцыйна-выставачны праект” VI Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”. Для маладой установы, якой пайшоў толькі трэці дзясятак, падзея значная. Сваёй радасцю з намі падзялілася дырэктар Святлана Гамеза. Далей..
Круглы стол на тэму “Захаванне гістарычнай памяці ў рамках дыялогу культур краін ЕАЭС” адбыўся падчас ХХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сустрэча прайшла ў межах сёлетняга старшынства нашай дзяржавы ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Далей..
XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025” адкрыў для шматлікіх удзельнікаў і гасцей свята багата цікавых праектаў, якія рэалізуюць установы культуры Міншчыны. Аб некаторых — у нашым аглядзе. Далей..
Маскі, серэнады і рамантычная гісторыя. Чарговы канцэрт выхаднога дня ў Аляксандраўскім скверы падараваў гасцям і жыхарам сталіцы добры настрой і шчырыя ўсмешкі. Далей..
На заахвочванне юных творцаў будзе вылучана больш за 240 тысяч рублёў: Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб зацвярджэнні рашэння савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Далей..
Кіраўнік дзяржавы 20 чэрвеня ўзнагародзіў найлепшых выпускнікоў і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі. Сярод удастоеных Падзякі Прэзідэнта Беларусі — малады акардэаніст Мікалай Навіцкі, учарашні студэнт факультэта музычнага і харэаграфічнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Пра сцэнічныя поспехі, папулярнасць у сацыяльных сетках і планы расказвае герой рубрыкі. Далей..
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас нядаўняга наведвання Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” спыніўся на пытаннях падрыхтоўкі спецыялістаў для кінаіндустрыі. “Трэба пачынаць ад кораня — ад кухні, дзе рыхтуюць кадры. Сёння пастаўлена задача: ідзіце ў гэтую альма-матар, разбірайцеся з тым прадуктам, які адтуль выпускаюць, што гэта за людзі. У адваротным выпадку вы не здымеце ніводнага сучаснага душэўнага фільма”, — заявіў Кіраўнік дзяржавы. І мы рушылі ў кузню кадраў для айчыннага кіно — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Далей..
Народны ансамбль танца “Янаўцы” пры Іванаўскай дзіцячай харэаграфічнай школе мастацтваў раскрывае гледачам глыбіню беларускай душы. Сёлета, калі Іванава стала культурнай сталіцай, іх сцэнічныя пастаноўкі набываюць асаблівы сэнс. Як удаецца захоўваць спадчыну і адначасова ствараць новае — расказвае дырэктар школы Алена Старавойтава. Далей..