
У пачатку мая на айчынныя экраны выйдзе ваеннагістарычная драма “Час вярнуцца” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Стужка прысвечана 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Карціна распавядзе пра партызан, дзякуючы якім аперацыя “Баграціён” мела поспех і наблізіла дзень Вялікай Перамогі. Далей..

Пачынаючы з першай франтавой кінахронікі тэма Вялікай Айчыннай ніколі не сыходзіла з беларускіх экранаў. Рэжысёраў цікавілі гераізм і пакуты, лёс усяго народа і маральны выбар асобнага чалавека. Пра рэха вайны ў айчынным кіно размаўлялі на круглым стале ў Нацыянальнай акадэміі навук. Далей..

Галіна культуры сёння працуе на захаванне самабытнасці і гістарычнай памяці нашага народа. Такія задачы рэалізоўваюцца прадстаўнікамі розных відаў мастацтва. Для Беларускага саюза кампазітараў папулярызацыя айчыннай музыкі — адзін з прыярытэтаў нароўні з падтрымкай творцаў і павышэннем іх майстэрства. Старшыня грамадскага аб’яднання Алена Атрашкевіч падзялілася думкамі па актуальных пытаннях сферы. Далей..

Шэфская творчая акцыя “Баявая агітбрыгада” стартавала ў красавіку — і з таго часу артысты Белдзяржфілармоніі, а таксама прафесійныя і аматарскія калектывы выступілі з канцэртамі, арганізавалі тэматычныя лекторыі і кінапаказы ў многіх воінскіх часцях па ўсёй краіне. Далей..

Стартавалі Дні культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Праграмы вядучых культурных устаноў рэгіёна прадстаўлены на розных пляцоўках у Мінску. Далей..

З надыходам вясны ў Музеі гісторыі горада Мінска адкрылася часовая экспазіцыя “Якая цудоўная нявеста, і жаніх ёй да пары”, зладжаная сумесна з Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту. Выстава знаёміць з гісторыяй вясельнай культуры і моды, а таксама сімволікай і сакральным зместам традыцыйных шлюбных абрадаў. Далей..

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага з’явіўся “Маскарад” — новы, нечаканы, непазнавальны. Вы адкрыеце ў ім многа, невядомага, асабліва калі вывучылі гэту вершаваную п’есу М. Лермантава ледзь не на памяць. Далей..

Урачыстае адкрыццё Дзён культуры Новасібірскай вобласці адбылося ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Далей..

Лейтматывам творчага жыцця сёлета стала дата, святая для кожнага жыхара нашай краіны. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымеркавана нямала маштабных праектаў. Пра найбольш значныя расказала начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга падчас відэаканферэнцыі ў прэс-клубе “Культура і Мастацтва”. Далей..

24 і 25 мая Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь сумесна з Новасібірскім дзяржаўным краязнаўчым музеем прадставяць імерсіўны выставачны праект "Дзеці неба". Далей..

Установы культуры прыкладаюць нямала намаганняў, каб перадаць гістарычную праўду пра Вялікую Айчынную вайну дзецям і моладзі. Адмыслова для юнай аўдыторыі распрацоўваюцца новыя праекты, што дазваляюць заглыбіцца ў мінулае і вынесці з тых трагічных і гераічных падзей урокі для будучыні. Далей..

На чорнай-чорнай вуліцы... У сталічным тэатры лялек з’явіўся спектакль для дарослых, прысвечаны дзіцячым жахалкам. З адной з іх і была пазычана назва. Далей..

У рамках міжнароднага праекта “Рускія сезоны” 15—18 мая ў Мінску ладзяцца Дні духоўнай культуры Расіі. Пляцоўкамі асноўных мерапрыемстваў сталі Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, храм-помнік у гонар Усіх Святых, а таксама сталічная філармонія. Далей..

Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў сёння а 12-й гадзіне ў прэс-клубе "Культура і Мастацтва" адбудзецца анлайн-відэаканферэнцыя на тэму "Партызаны, партызаны, беларускія сыны… Відэакарта нашай памяці – праз рэгіянальныя музеі партызанскай славы". Далей..

Сёлета дзяржава накіруе больш за 45,5 мільёна рублёў на рэстаўрацыю і капітальны рамонт аб’ектаў культуры. Далей..

П’есу “Пісаравы імяніны” Уладзіслава Галубка забылі амаль на стагоддзе, а днямі — зноў паставілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, дзе яна ішла ў пачатку 1920-х. Далей..

Калі вам сёлета споўнілася 65, Дзяржаўны літаратурнамемарыяльны музей Якуба Коласа мае эксклюзіўную прапанову. Варта паказаць на ўваходзе пашпарт — і наведванне будзе бясплатным. З чым звязана такая шчодрасць? Усё вельмі проста: установа і сама адзначае 65-годдзе. Да святочнай даты (4 снежня) яшчэ далёка, аднак юбілейны год ужо ў самым разгары. Дзякуючы разнастайным прыдумкам музейшчыкаў, у камяніцы, якая знаходзіцца ў адным з самых зацішных куткоў цэнтра Мінска, пастаянна віруе жыццё. Далей..

Культурныя сувязі атрымаюць новы імпульс дзякуючы дамоўленасцям, дасягнутым падчас афіцыйнага візіту ў Мінск дэлегацыі Архангельскай вобласці Расіі на чале з губернатарам Аляксандрам Цыбульскім. Далей..

III Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва “Час танцаваць” сабраў у Канцэртнай зале “Мінск” 778 удзельнікаў (з іх 28 калектываў) ва ўзросце ад 7 да 74 гадоў. Яны прадставілі сваю творчасць у некалькіх намінацыях: класічная, сучасная і эстрадная харэаграфія, бальныя, народныя або народна-стылізаваныя танцы, а таксама вольны кірунак. Хто атрымаў гран-пры і чаму з кожным годам праект становіцца больш папулярным? Далей..

Традыцыйная сустрэча міністра культуры Анатолія Маркевіча з журналістамі прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы. Падзея была прымеркавана да Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Далей..

“Не будзіце салдат, якія заснулі”, “У дзевяць гадзін вечара пасля вайны”, “Памятаем! Ганарымся! Не здрадзім!”. Афіша культурных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, выдалася прыгожай і незвычайна размаітай. Далей..

Міністэрства культуры і пасольства Пакістана ў Беларусі прымеркавалі дзве знакавыя падзеі да 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных зносін паміж краінамі. Далей..

Нядаўняя выстава падпісных і датаваных твораў сакральнага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыла шырокай публіцы нямала шэдэўраў беларускага іканапісу. Адзін з іх – трыпціх-складзень 1760 года з Тураўшчыны. Ён нагадвае пра выдатную (і, на жаль, прызабытую) традыцыю, што бытавала ў нашым народзе многія стагоддзі. Далей..

29 чэрвеня 1808 года ў маленькім мястэчку Шэметава ў сялян Міхала і Кацярыны Шастаковічаў нарадзіўся сын, якому пры хросце далі імя Пётр. Ці маглі тады бацькі падумаць, што праўнук Пятра Дзмітрый, які з’явіцца на свет праз сто гадоў у Санкт-Пецярбургу, стане адным з самых вядомых кампазітараў? А што яшчэ праз сто гадоў у гонар іх сям’і будзе ладзіцца міжнародны музычны фестываль “У Шэметаве ў Шастаковічаў”? Пытанні рытарычныя. Але так сталася. Далей..
Пад такой назвай сёння стартаваў праект Міністэрства культуры Беларусі: тэатры рэспубліканскага падпарадкавання зладзяць паказы спектакляў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі ў рэгіёнах. Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч правядзе асабісты прыём грамадзян 8 мая ў Міністэрстве культуры. Далей..

Да дзвюх знамянальных дат — 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — у студзені мы далі старт праекту “Векапомнае праз кінакадр”. Ён, падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно і айчыннымі знаўцамі, расказвае аб знакавых ваенных стужках “Беларусьфільма”. Далей..

Гран-пры VII Мінскага міжнароднага дзіцячага тэатральнага форуму “Крокі” паехаў у Кішынёў. Але гэта далёка не ўсе вынікі фестывалю, што завяршыўся 27 сакавіка. Далей..

Блізіцца ўступная кампанія — напружаная пара не толькі для абітурыентаў, але і для навучальных устаноў. Для апошніх гэта час руплівай працы па прыцягненні найлепшых прадстаўнікоў творчай моладзі. “К” даведалася, як каледжы, універсітэты і акадэміі сферы культуры прывабліваюць тых, хто мусіць працягнуць справу старэйшага пакалення. Далей..

Зоркі айчыннай сцэны зноў ідуць на адкрыты дыялог з моладдзю. Стартавала агульнарэспубліканская акцыя “Разам з мастацтвам”, падчас якой хлопцы і дзяўчаты могуць шчыра пагутарыць з вядомымі асобамі пра надзённае. Сёлета лейтматывам сустрэч стане 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..