
Жаночы камерны хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа святкуе 55-годдзе. Захаванне адукацыйных ідэалаў і адданасць найлепшым традыцыям — нязменная філасофія юбіляра, які ўражвае дасягненнямі. Далей..

Тэафілі Глінскай доўга ўдавалася пазбягаць пільнай увагі даследчыкаў, але гэты перыяд скончыўся. Раскрываем таямніцы біяграфіі беларускай паэткі XVIII стагоддзя далей. Далей..

Выстава малюнкаў "Анёльскія спатканні" працуе ў Культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) па 16 снежня. Далей..

Стары замак у Гродне, закладзены яшчэ ў ХІ стагоддзі, — сапраўдная візітоўка горада. Далей..

Плынь часу ўсё далей і далей адносіць ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. З кожным годам памяншаецца і колькасць асоб, якія памяталі тыя трагічныя падзеі. Але той час не можа быць забыты. Наша краіна і сёння імкнецца захаваць ніткі памяці, якія яшчэ звязваюць нас з далёкімі падзеямі. У межах патрыятычнага праекта “80 мірных гадоў! Беларусь памятае”, які рэалізуецца філіялам “Мальская сельская бібліятэка-клуб” і СШ №1, была арганізавана адмысловая візіт-акцыя “Горкае дзяцінства”. Школьнікі завіталі ў госці да Сафіі Рыгораўны Рудніцкай, якая нарадзілася акурат у пачатку вайны – у 1941 годзе. Гады дзяцінства жанчыны прайшлі ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Той час быў напоўнены выпрабаваннямі і горкімі пачуццямі. Далей..

Персанальная выстава Глеба Отчыка “Космас беларуса” працуе ў Сенатарскай зале Новага замка ў Гродне. Сэнсавая і выяўленчая дамінанта экспазіцыі — свежая серыя работ “Беларускі космас”. Далей..

Адкрываем новыя старонкі біяграфіі адной з беларускіх паэтак — Тэафілі Глінскай, чыё жыццё прыйшлося на другую палову бурлівага XVIII стагоддзя. Спадчына творцы ўключае паэму, вершы, пераклады. Але па дзіўным збегу абставін у нас гэты набытак зусім невядомы. Далей..

У Ашмянскім раённым цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры адкрылася выстава “Карагод лялек”, прымеркаваная да Дня беларускай лялькі. Экспанаты былі падрыхтаваны майстрамі цэнтра Марыяй Заянчкоўскай і Вольгай Кавалеўскай. Гульнявыя, абрадавыя, а таксама лялькі-абярэгі здзіўлялі і ўражвалі гасцей. Традыцыйная беларуская лялька звычайна выяўлялася без аблічча. Большасць экспанатаў таксама не мае рысаў твару. Далей..

Выстава "Мір веера" з калекцыі Замкавага комплексу "Мір" будзе працаваць з 13 лістапада да 26 студзеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Далей..

Сёлета адзначаецца 200-годдзе з пачатку будаўніцтва Аўгустоўскага канала. Сёння гэты ўнікальны інжынернатэхнічны аб’ект — адзін з самых маляўнічых пунктаў Беларусі. Далей..

Каго сёння здзівіць навіна аб адкрыцці выставы мастачкі, прэзентацыі рамана літаратаркі або навуковай працы даследчыцы? А 200 гадоў таму лік жанчынтворцаў вёўся на адзінкі. Пра гэтых асоб і распавядзём у нашым новым “серыяле”. А першай у пачэсным шэрагу будзе паэтка Тэафіля Глінская, што з’явілася на свет блізу возера Свіцязь на Навагрудчыне. Далей..
У рамках Тыдня бацькоўскага кахання ў Палацы культуры горада Ліды прайшоў сямейны фестываль “Мама-БУМ+Тата-ФЭСТ”. Мерапрыемства адбывалася з мэтай папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцей і павышэння прэстыжу сям'і. Далей..

Гродзенскі аркестр “Nota-Band” нязменна радуе хараством жывой музыкі гасцей гарадскіх фестываляў ды святочных канцэртаў. Заснавала калектыў у 2010 годзе Юлія Амельчанка — дырэктар Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2. Пад яе кіраўніцтвам артысты дамагліся звання “Народны” ў 2014-м і “Заслужаны” ў 2021-м, атрымалі рэспубліканскую прафсаюзную прэмію ў намінацыі “Эстраднае мастацтва” ў 2018-м, займелі дыпломы міжнародных конкурсаў. Далей..

Працягваем шпацыр па Гродзеншчыне — па мясцінах, звязаных з героямі нашых публікацый. Далей..
Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае на Свята ткацтва, якое адбудзецца 26 кастрычніка а 15-й гадзіне. Далей..

З нагоды Дня настаўніка мы зазірнулі ў Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж, што сёлета адзначае 55-годдзе. Да юбілею ўстанова наблізілася з цэлым багажом дасягненняў, пра якія і расказала дырэктар Ганна Сарасек. Далей..
Выстава "Беларускі космас" будзе працаваць у Новым замку Гродна з 17 кастрычніка да 24 лістапада. Далей..

Сезон восеньскіх вандровак па мясцінах герояў нашых публікацый распачынаем з Гродзеншчыны. Далей..

Абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” чарговы раз сабраў захавальнікаў спадчыны з усяго Панямоння. Далей..

Працягваем раскрываць таямніцы жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага — пачынальніка беларускага гістарычнага пейзажа. Гэтым разам гаворка пойдзе пра перыяд, дзякуючы якому мастака празвалі “Клодам Ларэнам віленскіх ваколіц”. Далей..

Ужо даўно па краіне раз’язджаюць аўтаклубы ды бібліятэкі на колах: стацыянарныя ў маленькіх селішчах забяспечваць затратна. Але ёсць выключэнне. Далей..

Пад лозунгам “Мір. Гаспадар. Дабрабыт” прайшоў 17 жніўня ў Свіслачы III каравай-фэст “Бацькава булка”. Мерапрыемства, якое ўжо стала на Гродзеншчыне брэндавым, сёлета было прысвечана 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва і 80-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

На Смаргоншчыне сёлета праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 110-й гадавіне пачатку Першай сусветнай вайны. “К” даведалася, як супрацоўнікі мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея захоўваюць памяць аб пякельнай пары. Далей..

Працягваем знаёміць чытачоў “К” з таямніцамі жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага, пачынальніка беларускага гістарычнага пейзажа. Гэтым разам гаворка пойдзе аб тым, якое дачыненне мае сям’я Дмахоўскіх да Дзятлава і Слоніма. Далей..

Жывапісец Вінцэнт Дмахоўскі лічыцца заснавальнікам айчыннага архітэктурнага пейзажа. Часам аўтара ўвогуле называюць першым беларускім пейзажыстам. Нягледзячы на значнасць гэтага творцы ў нашай гісторыі мастацтва, біяграфія Дмахоўскага ўсё яшчэ маладаследаваная. Мы паставілі задачу ўзнавіць яго жыццяпіс, далучыўшы як мага больш новых архіўных звестак. Далей..

Працавітасці беларускіх жанчын здаўна складалі вершы і песні, апяваючы талент і здольнасць да ткацтва і рукадзелля, як асноўнага жаночага занятку. У гумарыстычнай песні “Сягодня ў нас пасядзелачкі” ёсць такія словы, дзе руплівая гаспадыня з дакорам выгаворвае сваёй суседцы пра ляноту і нядбайнасць Далей..
Мы працягваем знаёміць чытачоў з гісторыяй адной з самых таямнічых опер, якая яшчэ вельмі доўгі час будзе цікавіць даследчыкаў. Далей..

Мы працягваем знаёміць чытачоў з гісторыяй адной з самых таямнічых опер, якая яшчэ вельмі доўгі час будзе цікавіць даследчыкаў. Далей..

Ля сцен некалі магутнага і па сённяшні дзень добра вядомага як у Беларусі, так і па-за яе межамі Крэўскага замка прайшоў абласны фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”. Далей..

Пра гарадскі пасёлак Поразава на Свіслаччыне шмат хто чуў праз банкуху — старадаўні кандытарскі выраб, падобны на літоўскі шакоціс і польскі сэнкач. Традыцыя прыгатавання гэтага ласунку ўнесеная ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей Беларусі. Але не толькі кулінарнымі традыцыямі багатае мястэчка. Яно здаўна славілася ўнікальнымі глінянымі вырабамі. Далей..