
Пэўна, менавіта так трэба анансаваць каравай-фэст “Бацькава булка”, які разгорнецца 19 жніўня ў Свіслачы. Прынамсі, тыя, каму пашчасціла трапіць на свята летась, узгадваюць прынадныя прысмакі. Далей..

У Лідзе на пляцоўцы каля Палаца культуры прайшоў сямейны фестываль “Рамонкавае шчасце. Цяпло сям'і, цяпло роднага горада!”. Ён быў прымеркаваны да Дня сям'і, кахання і вернасці, які адзначаецца штогод 8 ліпеня. У гэты дзень праваслаўная царква святкуе дзень памяці святых князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх. Далей..

У апошні дзень красавіка скіраваліся паглядзець, як перазімавалі нашы замкі. Паехалі ўчацвярых: я, мае сыны ды нявестка. Кошка засталася на гаспадарцы. Урэшце, падарожніка хтосьці ж ды павінен чакаць дома. Далей..

Для гасцей свята Адэльскі фэст бібліятэкары Адэльскай і Луцкаўлянскай сельскіх бібліятэк падрыхтавалі бібліятэчны дворык “Мая Радзіма – мой Адэльск”. Далей..

У Беларусі нямала цудоўных гарадоў, але нямногія з іх маглі б пазмагацца за ганаровы статус неафіцыйнага пакуль горада-музея. Па суб'ектыўным меркаванні аўтара, такі ўнікальны горад у нас усяго адзін. І гэта Гродна. Менавіта тут захаваліся адзіныя ў нашай краіне каралеўскі замак і палац. А яшчэ гэта адзіны на сёння беларускі горад, які меў афіцыйны статус сталіцы Рэчы Паспалітай — уніі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Нагадаю, што ў той трохсотгадовай польска-беларускай дзяржаве былі чатыры сталіцы: Кракаў, Варшава, Вільня і Горадня. Менавіта ў гэтых гарадах праходзілі пасяджэнні парламента — кароннага сейма. Далей..

Для розных пакаленняў жыццё і ўчынкі выбітных людзей з'яўляюцца каштоўнасным арыенцірам у жыцці, прыкладам духоўнага пошуку і сапраўднай любові да Чалавека і Айчыны. Акрамя ваенных і духоўных подзвігаў, яны вядомыя і неацэнным укладам у асвету і культуру. Далей..

16 чэрвеня ў Смаргоні стартуе фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі", прымеркаваны да 520-годдзя горада. Далей..

Ля сцен легендарнага Мірскага замка пройдзе музычны фестываль "Музычныя вечары ў Мірскім замку 2023". Далей..

Абласны фестываль народнай творчасці "Ад пражы да ткацтва" пройдзе ў Гродне 10 чэрвеня. Далей..
Курэнне – сапраўдная праблема для грамадства. Яно нішчыць здароўе чалавека, уводзіць асобу ў залежнасць. Праблема шкодных звычак у падлеткавым асяроддзі заўседы актуальная, таму немалаважнае значэнне ў грамадстве набывае прафілактыка шкодных звычак і прапаганда здаровага ладу жыцця. 31 мая адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з курэннем. Бібліятэкі Астравеччыны не абмінулі гэту дату і правялі вялікую колькасць мерапрыемстваў. Далей..

У першы дзень лета ў Палацы культуры горада Ліды адбылася яркая падзея – канцэртная праграма “Дэнс парад”, прысвечаная 15-годдзю ўзорнай студыі бальнага спартыўнага танца “Феерыя-Дэнс”. Далей..

У клубе "Спадчына" Астрынскай гарпасялковай бібліятэкі 26 мая адбылася сустрэча "Мікратапонімы Астрына". Вывучаць іх члены клуба вырашылі не толькі на словах, але і прайсціся па старых і новых вулачках. Далей..

Пасля рэканструкцыі і частковай рэстаўрацыі 15 мая ў вёсцы Свяцк Гродзенскага раёна адкрылі першую чаргу палацава-паркавага комплексу Валовічаў XVIII стагоддзя. Ён мае статус матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь 2-й катэгорыі. Далей..

У Смаргоні прайшоў традыцыйны адкрыты рэгіянальны фестываль "Чароўны свет батлейкі". У гэтым годзе удзел прынялі восем калектываў з розных куткоў Беларусі: Гродна, Ліды, Магілёва, Лагойска, Смаргоні і Залесся. У якасці журы былі запрошаны акцёры Мінскага абласнога тэатра лялек і Мінскага абласнога драматычнага тэатра. Далей..

Дзеля павелічэння даступнасці абслугоўвання Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі праводзіць выязныя дні інфармацыі на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада. Падчас візіту 23 мая на Шчучынскі філіял ААТ "Молочный Мир" самымі папулярнымі сярод аўтараў апынуліся Колычаў Уладзімір, Бачурава Міла і Юлія Клімава. Далей..

Чарговая прафарыентацыйная сустрэча “Выбар прафесіі – справа сур’ёзная” адбылася на базе СШ № 2. У ёй прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў. Наталля Ачарэтава, дырэктар раённай бібліятэкі, расказала пра структурныя падраздзяленні сектара культуры Астравецкага райвыканкама, а асаблівым чынам паведаміла пра бібліятэчную справу. Яна пазнаёміла з навучальнымі ўстановамі і спецыяльнасцямі, расказала пра абавязкі бібліятэкара і якасці, якімі павінен валодаць спецыяліст. Далей..

Узорны тэатр "Какос" Палаца культуры горада Ліды яскрава адзначыў 30-гадовы юбілей. Далей..

Жыхары Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці правялі абрад "Юр'я". У даўніну абрад праводзілі жанчыны, зараз яго захоўваюць маладыя дзяўчыны — удзельніцы фальклорнага аматарскага аб’яднання "Вяночак". Далей..

Як завабіць у музей юных наведвальнікаў і зрабіць іх візіт запамінальным ды эфектыўным? Шукаем адказы ў досведзе айчынных устаноў культуры. Далей..

Напачатку мая Ліда стала пляцоўкай для форуму аднадумцаў і сустрэч сяброў з розных куткоў нашай краіны. На пляцоўцы спартыўна-аздараўленчага комплексу “Алімпія” адбылося сапраўднае свята танца – Рэспубліканскі турнір па спартыўных бальных танцах "LIDA OPEN – 2023"на Кубак мэра. Далей..

Пра прыроду таленту філосафы і пісьменнікі разважалі спакон веку. Ад Платона да Дастаеўскага – кожны лічыў сваім абавязкам даследаваць тэму. І калі для першага метафарычная субстанцыя прыраўноўвалася да ўмоўнага “божага дару”, то другі называў яе паэзіяй у кожным дзеянні. Далей..

У Гродна адкрылася выстава этнапрадметаў "Нам засталася спадчына". У экспазіцыі сабраны прадметы з этнаграфічных калекцый раённых музейных залаў, створаных на базе клубаў, і вырабы народнай творчасці пачатку ХХ стагоддзя: тканыя ручнікі, дываны, паясы, калекцыі прадметаў побыту і элементы народнага касцюма Панёмання. Далей..

У Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбудзецца рэгіянальны фестываль "Чароўны свет батлейкі". У ім прымуць удзел народныя (узорныя) тэатры "Батлейка", а таксама непрафесійныя, аматарскія і нават хатнія тэатры з розных куткоў Беларусі. Далей..

Смаргонскі цэнтр культуры арганізаваў маштабную Смаргонскі цэнтр культуры арганізаваў маштабную шоу-праграму "Хіты для ўсіх пакаленняў". Акцёры Смаргонскага цэнтра культуры пры ўдзеле аматарскага тэатра "СМОЛТ" пераўвасобіліся ў розных персанажаў. На суботні вечар завіталі і Чарлі Чаплін, і Мэрылін Манро, і Іхтыяндр, і шмат хто яшчэ. Далей..

15 красавіка Палац культуры горада Ліды гасцінна расчыніў дзверы для ўдзельнікаў і гасцей адкрытага харэаграфічнага фестывалю-конкурсу “ArtDANCE Fest 2023”. Ініцыятарамі правядзення фестывалю з’яўляюцца кіраўнік студыі сучаснага танца “ArtDANCE STUDIO” – Кацярына Асядач-Брылеўская і дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды”. Далей..

Старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец марыць, каб яго горад стаў Культурнай сталіцай Беларусі. Як пераканалася “К”, для атрымання пачэснага статусу тут ёсць усё. І гаворка не толькі пра мадэрнізаваную матэрыяльна-тэхнічную базу мясцовых устаноў культуры, а пра тыя традыцыі, што бытуюць на Іўеўшчыне спрадвеку, ашчадна захоўваюцца ды перадаюцца маладому пакаленню. Даведацца пра звычаі, акунуцца ў старадаўнасць і аўтэнтычнасць, паўдзельнічаць у старажытных абрадах — і пры гэтым пабачыць на свае вочы самыя сучасныя тэндэнцыі ў культурнай сферы — можна менавіта ў Іўі. Прычым цікавінкі чакаюць гасцей на кожным кроку, ці то ў раённым цэнтры, ці то ў сельскай мясцовасці. Далей..

Рукам чалавека падуладна ўсё: яны могуць будаваць дамы, пісаць казкі і апавяданні, увішна граць на музычных інструментах, гатаваць смачныя стравы. Дзякуючы рукам, наш свет становіцца больш яркім, цікавым. А людзі, якія ўсё гэта робяць, адораныя Богам, бо валодаюць стваральнай сілай. Такая ёсць і ў працавітай Людмілы Лебедзевай. Далей..

Спачатку была печ. Яе зрабіў гаспадар сям’і Валерый Гундра. А потым перадаў эстафету жонцы Наталлі — і яна асвоіла выпечку сапраўднага вясковага хлеба. “Хлеб палюбіла ўся сям’я: муж, сын, дачка, свякроў. І мне падабаецца, і маім сябрам, і знаёмым — усім, каго частую ад шчырага сэрца”, — усміхаецца Наталля Мікалаеўна, якая вось ужо на працягу чатырох гадоў раз на тыдзень становіцца пекарам. А ўвогуле яна медсястра неўралагічнага аддзялення бальніцы, родам са Случчыны, у Смаргонь прыехала ўслед за мужам. Далей..

У жыцці не заўсёды знаходзяцца сітуацыі для ўсмешкі, радасці, неспадзяванкі. Добрай традыцыяй стала адзначаць 1 красавіка – Дзень смеху. Свята смеху, якое стала любімым не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Разыгранкі і жарты з’яўляюцца спадарожнікамі гэтага дня. Яны дораць прыўзняты настрой і шмат станоўчых эмоцый. Далей..

25 сакавіка ў Палацы культуры горада Ліды адбыўся адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак – 2023”. Далей..