Першая / Рэгіёны – Гродна і вобласць

Дзе атрымліваюць мядовую адукацыю

Апублiкавана: 13 жнiўня 2022 Навіны рэгіёнаў Клубы Гродна і вобласць

Сёння, 13 жніўня, адбываецца тэатралізаванае свята "Граўжышкоўскі мядовы кірмаш". Вельмі шмат тут ліпы расце, таму ў наваколлі спрадвек шмат пчаляроў. Далей..

Уладар чатырох стыхій

Вядомы рускі паэт Сяргей Ясенін нарадзіўся ў сяле Канстанцінаве, а праз 76 гадоў у суседнім сяле Волкаве — яго цёзка, вядомы смаргонскі ганчар, член саюза народных майстроў Беларусі. Што збліжае Ясеніна і Нагаева? Любоў да вёскі і прыроды, імкненне да гармоніі, прыгажосці, святла. Руская зямля нарадзіла Сяргея Нагаева, а на беларускай ён развівае свой талент і духоўна ўзрастае. Далей..

Крэда дырыжора

Апублiкавана: 31 лiпеня 2022 Стужка Музыка Гродна і вобласць

Калі правесці сацыялагічнае даследаванне на тэму “Назавіце першае імя, якое звязана ў вас са словам “Хор”, большасць скажа: “Роўда”. Дык якое тут дзіва? Віктар Уладзіміравіч больш за паўсотню гадоў кіраваў харамі. Стаў мэтрам харавога мастацтва. Далей..

Юзаф Сурэвіч. Жыццё, аддадзенае тэатру

Апублiкавана: 22 лiпеня 2022 Стужка Тэатры Гродна і вобласць

У ХІХ стагоддзі імя Юзафа Сурэвіча — актора, рэжысёра і дырэктара віленскага драматычнага тэатра не сыходзіла з афіш і старонак газет. Папулярнасць Сурэвіча, якога яшчэ называлі “Нестарам” і “Патрыярхам” сцэны, сапраўды, была вельмі вялікая. Пазней, ужо ў ХХ стагоддзі, кожны, хто пісаў працы па гісторыі тэатра “ў Літве і Польшчы”, не мог абысці маўчаннем гэту асобу, якая аддала тэатру больш за семдзсят год жыцця. У Беларусі ж сёння аб ім ведаюць, магчыма, толькі вельмі вузкія спецыялісты-тэатразнаўцы. А вось пра тое, што першыя крокі да вялікай сцэны ён рабіў тут, на беларускіх землях, падаецца, ведалі толькі відавочцы-філаматы — Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і іншыя. Уключаючы, вядома, гаспадароў маёнтка Бартнікі — Слізеняў, дзе ўсё і адбывалася. Скарыстаўшыся гэтай нагодай, мы хацелі б распавесці гісторыю жыцця Юзафа Сурэвіча. Упершыню на беларускай мове. Далей..

Беларускімі сцежкамі Яна Рустэма

Узяцца за гэты артыкул нас прымусіла адсутнасць нейкіх навінаў з горада Дзятлаdа, што на Гродзеншчыне, звязаных з набыццём тутэйшага палаца Радзівілаў-Солтанаў. 15 верасня муcіў адбыцца чарговы аўкцыён, на якім мог бы станоўчым чынам вырашыцца лёс гэтага славутага палаца, які несумненна з’яўляецца своеасаблівай візітоўкай старажытнага горада. Але ж пакуль што цішыня… Разумеючы, што часам прывабнасць “гістарычнага аб’екта” для патэнцыйнага інвестара вырашаецца яго бэкграўндам, мы маем на мэце распавесці,якое дачыненне мае да дзятлаўскага палаца Ян Рустэм (1762–1835) — таленавіты беларускі і літоўскі мастак, настаўнік з вялікай літары, адзін з бацькоў “віленскай мастацкай школы”. Чалавек дзіўнага, але не самага шчаслівага лёсу. Далей..

Сцежкамі Яна Рустэма

Мы працягваем знаёміць чытачоў “К” з жыццярысам выдатнага мастака, педагога, стваральніка Віленскай мастацкай школы. Яго жыццярыс не адлюстраваны ў манаграфіях, а ў ім самім не бракуе белых плямаў. Асабліва гэта датычыцца першай паловы жыцця мастака (1762–1797), куды ўкладаюцца таямніцы паходжання, з’яўлення ў Рэчы Паспалітай Дзвюх Нацый, пераезд у ВКЛ з Польскага каралеўства. Асобна тут можна разгледзець пяцігодку побыту Яна Рустэма ў Дзятлаве, бо тое, што ён нейкі час правёў у Слоніме, працуючы дэкаратарам у тэатры Міхала Казіміра Агінскага, пакуль што не пацверджана дакументальна. Сёння вас чакаюць новыя падрабязнасці беларускага перыяду жыцця мастака. Далей..

MAX TikTok