
Персанальная выстава Глеба Отчыка “Космас беларуса” працуе ў Сенатарскай зале Новага замка ў Гродне. Сэнсавая і выяўленчая дамінанта экспазіцыі — свежая серыя работ “Беларускі космас”. Далей..

Адкрываем новыя старонкі біяграфіі адной з беларускіх паэтак — Тэафілі Глінскай, чыё жыццё прыйшлося на другую палову бурлівага XVIII стагоддзя. Спадчына творцы ўключае паэму, вершы, пераклады. Але па дзіўным збегу абставін у нас гэты набытак зусім невядомы. Далей..

У Ашмянскім раённым цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры адкрылася выстава “Карагод лялек”, прымеркаваная да Дня беларускай лялькі. Экспанаты былі падрыхтаваны майстрамі цэнтра Марыяй Заянчкоўскай і Вольгай Кавалеўскай. Гульнявыя, абрадавыя, а таксама лялькі-абярэгі здзіўлялі і ўражвалі гасцей. Традыцыйная беларуская лялька звычайна выяўлялася без аблічча. Большасць экспанатаў таксама не мае рысаў твару. Далей..

Выстава "Мір веера" з калекцыі Замкавага комплексу "Мір" будзе працаваць з 13 лістапада да 26 студзеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Далей..

Сёлета адзначаецца 200-годдзе з пачатку будаўніцтва Аўгустоўскага канала. Сёння гэты ўнікальны інжынернатэхнічны аб’ект — адзін з самых маляўнічых пунктаў Беларусі. Далей..

Каго сёння здзівіць навіна аб адкрыцці выставы мастачкі, прэзентацыі рамана літаратаркі або навуковай працы даследчыцы? А 200 гадоў таму лік жанчынтворцаў вёўся на адзінкі. Пра гэтых асоб і распавядзём у нашым новым “серыяле”. А першай у пачэсным шэрагу будзе паэтка Тэафіля Глінская, што з’явілася на свет блізу возера Свіцязь на Навагрудчыне. Далей..
У рамках Тыдня бацькоўскага кахання ў Палацы культуры горада Ліды прайшоў сямейны фестываль “Мама-БУМ+Тата-ФЭСТ”. Мерапрыемства адбывалася з мэтай папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцей і павышэння прэстыжу сям'і. Далей..

Гродзенскі аркестр “Nota-Band” нязменна радуе хараством жывой музыкі гасцей гарадскіх фестываляў ды святочных канцэртаў. Заснавала калектыў у 2010 годзе Юлія Амельчанка — дырэктар Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2. Пад яе кіраўніцтвам артысты дамагліся звання “Народны” ў 2014-м і “Заслужаны” ў 2021-м, атрымалі рэспубліканскую прафсаюзную прэмію ў намінацыі “Эстраднае мастацтва” ў 2018-м, займелі дыпломы міжнародных конкурсаў. Далей..

Працягваем шпацыр па Гродзеншчыне — па мясцінах, звязаных з героямі нашых публікацый. Далей..

З нагоды Дня настаўніка мы зазірнулі ў Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж, што сёлета адзначае 55-годдзе. Да юбілею ўстанова наблізілася з цэлым багажом дасягненняў, пра якія і расказала дырэктар Ганна Сарасек. Далей..
Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае на Свята ткацтва, якое адбудзецца 26 кастрычніка а 15-й гадзіне. Далей..
Выстава "Беларускі космас" будзе працаваць у Новым замку Гродна з 17 кастрычніка да 24 лістапада. Далей..

Сезон восеньскіх вандровак па мясцінах герояў нашых публікацый распачынаем з Гродзеншчыны. Далей..

Абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” чарговы раз сабраў захавальнікаў спадчыны з усяго Панямоння. Далей..

Працягваем раскрываць таямніцы жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага — пачынальніка беларускага гістарычнага пейзажа. Гэтым разам гаворка пойдзе пра перыяд, дзякуючы якому мастака празвалі “Клодам Ларэнам віленскіх ваколіц”. Далей..

Ужо даўно па краіне раз’язджаюць аўтаклубы ды бібліятэкі на колах: стацыянарныя ў маленькіх селішчах забяспечваць затратна. Але ёсць выключэнне. Далей..

Пад лозунгам “Мір. Гаспадар. Дабрабыт” прайшоў 17 жніўня ў Свіслачы III каравай-фэст “Бацькава булка”. Мерапрыемства, якое ўжо стала на Гродзеншчыне брэндавым, сёлета было прысвечана 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва і 80-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

На Смаргоншчыне сёлета праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 110-й гадавіне пачатку Першай сусветнай вайны. “К” даведалася, як супрацоўнікі мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея захоўваюць памяць аб пякельнай пары. Далей..

Працягваем знаёміць чытачоў “К” з таямніцамі жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага, пачынальніка беларускага гістарычнага пейзажа. Гэтым разам гаворка пойдзе аб тым, якое дачыненне мае сям’я Дмахоўскіх да Дзятлава і Слоніма. Далей..

Жывапісец Вінцэнт Дмахоўскі лічыцца заснавальнікам айчыннага архітэктурнага пейзажа. Часам аўтара ўвогуле называюць першым беларускім пейзажыстам. Нягледзячы на значнасць гэтага творцы ў нашай гісторыі мастацтва, біяграфія Дмахоўскага ўсё яшчэ маладаследаваная. Мы паставілі задачу ўзнавіць яго жыццяпіс, далучыўшы як мага больш новых архіўных звестак. Далей..

Працавітасці беларускіх жанчын здаўна складалі вершы і песні, апяваючы талент і здольнасць да ткацтва і рукадзелля, як асноўнага жаночага занятку. У гумарыстычнай песні “Сягодня ў нас пасядзелачкі” ёсць такія словы, дзе руплівая гаспадыня з дакорам выгаворвае сваёй суседцы пра ляноту і нядбайнасць Далей..
Мы працягваем знаёміць чытачоў з гісторыяй адной з самых таямнічых опер, якая яшчэ вельмі доўгі час будзе цікавіць даследчыкаў. Далей..

Мы працягваем знаёміць чытачоў з гісторыяй адной з самых таямнічых опер, якая яшчэ вельмі доўгі час будзе цікавіць даследчыкаў. Далей..

Ля сцен некалі магутнага і па сённяшні дзень добра вядомага як у Беларусі, так і па-за яе межамі Крэўскага замка прайшоў абласны фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”. Далей..

Пра гарадскі пасёлак Поразава на Свіслаччыне шмат хто чуў праз банкуху — старадаўні кандытарскі выраб, падобны на літоўскі шакоціс і польскі сэнкач. Традыцыя прыгатавання гэтага ласунку ўнесеная ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей Беларусі. Але не толькі кулінарнымі традыцыямі багатае мястэчка. Яно здаўна славілася ўнікальнымі глінянымі вырабамі. Далей..

Каравай-фэст “Бацькава булка” стартуе заўтра ў Свіслачы. Сёлета свята пройдзе пад лозунгам “Мiр. Гаспадар. Дабрабыт” і будзе прысвечана 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў прэзентаваў зборнік “Вайну не сцерці з памяці”. Выданне змяшчае гісторыі сямі апошніх сведак Вялікай Айчыннай — тых, у каго ліхалецце скрала дзяцінства. Далей..
Выдатныя дамы і галантныя кавалеры сабраліся ў аграгарадку Бердаўка Лідскага раёна на свяце “Маёнтак Дамбавецкага запрашае… на шляхецкі баль!” Далей..

Каравай-фэст “Бацькава булка” адбудзецца 17 жніўня ў Свіслачы. Сёлета свята прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва. Далей..
Свята "Ганненскі кірмаш" адбудзецца 23 і 24 жніўня. Далей..