Пад увагай Першага

Апублiкавана: 30 лiстапада 2024 Стужка Афіцыйна Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Стары замак у Гродне, закладзены яшчэ ў ХІ стагоддзі, — сапраўдная візітоўка горада.

У пачатку XII стагоддзя тут былі ўзведзены княжацкі церам, Ніжняя і Верхняя цэрквы, іншыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, фрагменты якіх захаваліся да нашых дзён. Зараз у сценах замка размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыкаархеалагічны музей. 

Рэстаўрацыя помніка архітэктуры пачалася ў 2017-м. Тады аднаўлялі ўязную і сярэднюю вежы, мур з галерэяй, мерную хату і камяніцу. Першы пускавы комплекс Старога замка адкрыўся ў лістападзе 2021 года. Наведвальнікі ўбачылі нядаўна створаную музейную экспазіцыю, у якой і сёння прэзентаваны гісторыя будаўніцтва цвярдыні, ранейшае жыццё горада, эпоха караля Стэфана Баторыя ды іншыя старонкі мінулага. У пачатку 2023га сустрэлі першых гасцей тры новыя інтэр’ерныя залы XVI стагоддзя. Адчынілі дзверы капліца, лазня, пакоі чыноўніка. 

Другая чарга рэстаўрацыі Старога замка закранае корпус колішняга каралеўскага палаца, узведзенага напрыканцы XVI стагоддзя пры Стэфане Баторыю. Таксама будынак уключае фрагменты сцяны і гатычнай вежы каменнага палаца, які з’явіўся ў перыяд уладарання вялікага князя літоўскага Вітаўта ў XV стагоддзі. 

У рамках падрыхтоўкі да аднаўлення каралеўскага палаца было выканана 3Dсканіраванне. Яно дазволіла істотна ўдакладніць інфармацыю, якая ўплывае на прыняцце гістарычна абгрунтаваных рашэнняў па рэстаўрацыі. Па выніках гэтых работ ажыццяўляліся зандажы, каб высветліць асаблівасці канструкцыі, таўшчыню, трываласць муроў і падлогі, месцы знаходжання цаглянай кладкі розных эпох. На першым паверсе былі раскрыты рэшткі фундамента XV стагоддзя, фрагменты сцяны і гатычнай вежы каменнага палаца часоў Вітаўта. Адроджаны каралеўскі палац зможа даць шматлікім наведвальнікам уяўленне пра багацце і разнастайнасць свайго шляху.