Свята ткацтва

Апублiкавана: 16 кастрычнiка 2024 Стужка Народная творчасць Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае на Свята ткацтва, якое адбудзецца 26 кастрычніка а 15-й гадзіне.

У межах мерапрыемства будзе прадстаўлена выстава з этнаграфічнымі тканымі вырабамі з вёсак Лідскага раёна, упрыгожанымі вышыўкай, і калекцыямі сучасных майстроў народнай творчасці. Акрамя таго, будуць арганізаваны майстар-класы па ткацтве паясоў і палатна, ручнікоў.