Першая / Рэгіёны – Гродна і вобласць

Замак у горадзе сямі крыніц. Перспектывы для Навагрудка

Уваход на замчышча Навагрудка сёння закрыты: там вядуцца аднаўленчыя працы. Каб даведацца, як будуць выглядаць ці не самыя знакамітыя руіны Беларусі (спойлер: зусім не так, як цяпер), дадзім слова навуковаму кіраўніку рэстаўрацыі Андрэю Карпуку. Далей..

Салодкаму святу быць!

У аграгарадку Сурынка прайшло смачнае і салодкае свята лета "Араматнае варэнне – проста аб'ядзенне". Далей..

Рэ­ха вайны ў го­ма­не дуб­роў

Для Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек” вядучы кірунак — экалагічны, аднак установа надае шмат увагі і Вялікай Айчыннай вайне. Гэта нядзіўна: славутая Ліпічанская пушча, што раскінулася ў тых краях, лічыцца не толькі прыроднай славутасцю, але і памяткай пра мужнасць падчас ліхалецця. Далей..

Праз межы ў часе і прасторы

Летні сезон падарожжаў распачынаем вандроўкай па Валожынскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. У новым маршруце — як малавядомыя помнікі, так і свежыя цікавінкі з добра знаёмых мясцін. Далей..

Фотавыстава "Вызваліцелі"

Апублiкавана: 16 лiпеня 2024 Стужка Музеі Гродна і вобласць

Фотавыстава "Вызваліцелі" працуе ў Культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) па 30 ліпеня. Далей..

Загадкі Дзятлаўскага трохкутніка

Гарадзеншчына — край, дзе аматараў гістарычных таямніц чакаюць неспадзяванкі на кожным скрыжаванні. Прапануем зведаць новы маршрут у мінуўшчыну. Далей..

Фестываль "Рамонкавае шчасце"

Да Дажыначнай плошчы Лiды прайшоў сямейны фестываль "Рамонкавае шчасце", які прымеркаваны да Дня сям'і, кахання і вернасці. Далей..

Вайна ў лёсе роднага края

Дзень Незалежнасці – галоўнае свята для нашай краіны, якое святкуюць усе населеныя пункты рэспублікі. Маштабна адзначылі свята і ў Астраўцы. Далей..

Свята Купалле на “Банэдыкавай гары”

Зачаравала, захапіла ў свае ліпеньскія абдымкі і закруціла ў магічным купальскім віхры купальскае свята на «Банэдыкавай гары» у вёсцы Літараўшчына Карэліцкага раёна. Далей..

Навагрудскія дарогі славутага кампазітара

Здараюцца знаходкі, якія, нібы прамень святла, паказваюць у цемры мінулага вельмі цікавыя падзеі.Так нядаўна паўстала нязведаная старонка летапісу Навагрудчыны, звязаная са Станіславам Манюшкам. Гэтае адкрыццё — быццам падарунак да 205-годдзя маэстра, што адзначалася 17 мая. Далей..

Свята рушніка

Апублiкавана: 26 чэрвеня 2024 Навіны рэгіёнаў Традыцыі Гродна і вобласць

У аграгарадку Корнадзь Свіслацкага раёна прайшло Свята рушніка. Да пачатку мерапрыемтсва ўсе прысутныя мелі магчымасць паглядзець выставу рушнікоў мясцовых майстрых Вольгі Лысевіч, Таццяны Наумік і Алены Ніканчук. Далей..

У фармаце адкрытага дыялогу

Апублiкавана: 24 чэрвеня 2024 Стужка Музыка Гродна і вобласць

Астравец, Ашмяны, Клічаў, Глуск, Маладзечна, Іўе… На карце акцыі “Разам з мастацтвам” — больш за тры дзясяткі пунктаў. Дзе ўжо пабываў творчы дэсант і куды накіроўваецца? Далей..

Па старонках гісторыі і культуры

Веданне гісторыі свайго краю дапамагае лепш спазнаць уласныя карані, дакрануцца да вытокаў, захаваць цесную появязь з продкамі. На сённяшні дзень краязнаўча-пошукавая дзейнасць з’яўляецца надзвычай важнай і актуальнай. Да яе далучаецца і дзеці, і моладзь, і людзі старэйшага веку. Для знаёмства астраўчан і жыхароў горада з гістарычнай спадчынай свайго краю ў Астравецкай раённай бібліятэцы быў арганізаваны круглы стол “Культурныя правы і культурная разнастайнасць Беларусі”. Далей..

Ярка, крэатыўна, масава, весела, таленавіта

Апублiкавана: 19 чэрвеня 2024 Навіны рэгіёнаў Музыка Гродна і вобласць

І, вядома ж, маладзёжна! Менавіта так прайшоў фестываль маладзёжных субкультур “Маладзёжная хваля”, які штогод праходзіць у Лідзе напярэдадні тыдня моладзі і студэнцтва! Далей..

Асаблівы бібліятэкар для асаблівых дзяцей

Штогод Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прызначае гранты кіраўнікам і спецыялістам арганізацый у сферы навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і моладзевай палітыкі. Гэта людзі, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё сваёй галіны. Сярод іх — Ірына Мазоль, галоўны бібліятэкар групы па арганізацыі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій дзіцячага аддзела Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага. Далей..

Паўлаўскі каравай

У аграгарадку Навасёлкі Слонімскага раёна прайшоў традыцыйны фестываль "Паўлаўскі каравай". Далей..

Музычнае шоу "У стылі кінахіт"

Апублiкавана: 17 чэрвеня 2024 Стужка Музыка Гродна і вобласць

У Мірскім замку 29 чэрвеня Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіць музычнае шоу "У стылі кінахіт", а 13 ліпеня — канцэрт "Чароўны свет аперэты". Далей..

Юліян Корсак: разгадкі таямніц

Гэты чалавек стаіць у адным шэрагу з Міцкевічам, Чачотам, Адынцом і Занам. Усё часцей творцу згадваюць у СМІ і падчас культурных мерапрыемстваў. Ушаноўваюць памяць паэта і ў родных яму мясцінах. Але ў жыццяпісе Юліяна Корсака застаецца яшчэ шмат недакладнасцей. Галоўныя з іх нам удалося нарэшце выправіць. Далей..

VІІІ Абласны фестываль кнігі "Гарадзенскі ЛітФэст"

Апублiкавана: 03 чэрвеня 2024 Стужка Бібліятэкі Гродна і вобласць

8 чэрвеня ў рамках XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрашае на VІІІ Абласны фестываль кнігі "Гарадзенскі ЛітФэст". Далей..

Вечары ў Соф'і Гальшанскай

Апублiкавана: 22 мая 2024 Стужка Музеі Гродна і вобласць

Мерапрыемства "Вечары ў Соф'і Гальшанскай" адбудзецца 25 мая на Ашмяншчыне. Далей..

“Дарожная карта” для Крэўскага замка

Як пераўтварыць замак у музей? Нехта адкажа: ды проста павесіць шыльду і пачаць прадаваць квіткі. Балазе не выпадае сумнявацца, што турысты туды пацягнуцца: не надта шмат у нашых шыротах такіх адметнасцяў. Ды насамрэч пытанне мае процьму падводных камянёў — асабліва калі той замак у стане руіны, над “рэанімацыяй” якой акурат шчыруюць рэстаўратары. Як, напрыклад, Крэўскі. Пра складаныя калізіі і зусім не музейныя квэсты, якія ўзнікаюць на шляху пераўтварэння адной з самых славутых развалін у сучасны турыстычны аб’ект, вялася гутарка на круглым стале ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Далей..

Ліда танчыць!

Захапляльная танцавальная падзея, якая аб'яднала некалькі соцен прафесійных пар і сольных выканаўцаў з Беларусі і Расіі, прайшло ў Гродзенскай вобласці. У Лідзе сабраліся ўдзельнікі Адкрытага фестывалю па бальных спартыўных танцах “LIDA OPEN-2024” на Кубак старшыні Лідскага райвыканкама. 11 мая на паркеце да позняга вечара спаборнічалі ў прыгажосці і грацыі ўдзельнікі ў розных узроставых і кваліфікацыйных катэгорыях. Далей..

Дзень Перамогі разам з бібліятэкай

Ад падзей Вялікай Айчыннай вайны нас аддзяляюць дзесяцігоддзі. Аб ваенных эпізодах мы можам даведацца толькі з дакументальных фільмаў. Яшчэ адным спосабам наблізіць тыя падзеі з’яўляецца кніга. 9 мая Астравецкая раённая бібліятэка запрасіла жыхароў і гасцей горада на бібліятэчную інтэрактыўную пляцоўку “Была вясна – вясна Перамогі”, якая была арганізавана ў лесапаркавай зоне. Далей..

Ка­лі пес­ні з сэн­сам

Яе кампазіцыя “Бацькава булка” стала гімнам хлебаробаў, а трэк “Беларускі Новы год”гучаў зімой на ўсіх святочных пляцоўках. Як ураджэнка Гродзенскага раёна стала знакамітай і чым здзівіла Андрэя Малахава? Фіналістка праекта “Акадэмія талентаў” на АНТ, лаўрэат конкурсу маладых выканаўцаў у Маладзечне Аліна Чыжык дзеліцца сакрэтамі поспеху. Далей..

Кніга будуе Масты

Пад такім дэвізам дзейнічаюць супрацоўнікі Мастоўскай раённай бібліятэкі. Іх крэда не прыгожая дэкларацыя: за словам — справа ды ўзнагароды, заваяваныя ў розных конкурсах. І вядома ж, паказчыкі выканання Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”. Летась колькасць наведванняў публічных бібліятэк на 1000 чалавек насельніцтва раёна пры плане 59 фактычна склала 91. Гадавы паказчык па пазабюджэтных даходах перавыкананы на 15 %. Далей..

Бібліякараван “Партызанская паляна” працягвае падарожжа

Апублiкавана: 19 красавiка 2024 Навіны рэгіёнаў Бібліятэкі Гродна і вобласць

Актуальнай формай нестацыянарнага абслугоўвання жыхароў сельскай мясцовасці з’яўляецца бібліёбус. Важным напрамкам у рабоце яго – гэта правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў для розных груп чытачоў. Свабодная вулічная абстаноўка, жывыя стасункі, магчымасць задаваць пытанні, удзельнічаць у абмеркаванні — усё гэта адыгрывае станоўчую ролю і патрэбу ў штодзённым жыцці вяскоўцаў. Далей..

З натхненнем і задавальненнем

Апублiкавана: 14 красавiка 2024 Стужка Бібліятэкі Гродна і вобласць

Святы, сустрэчы, выставы — часам здаецца, што бібліятэкары працуюць без перапынкаў. І робяць гэта з натхненнем і задавальненнем! Інакш як растлумачыць неверагодную колькасць паведамленняў ад руплівіц кніжных скарбніц? Рэдакцыйная пошта напоўнена лістамі з розных куткоў краіны. Далей..

Тое, што ачышчае душу

Для Мацвея Чучы ігра на баяне не толькі любімая справа, але сямейная традыцыя: веды пра народны інструмент перадаюцца ў яго родзе з пакалення ў пакаленне. Шаснаццацігадовы ўраджэнец Ліды — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра творчыя дасягненні, важнасць працы ў ансамблі і формулу поспеху разважае наш герой. Далей..

Права для ўсіх

Апублiкавана: 04 красавiка 2024 Навіны рэгіёнаў Бібліятэкі Гродна і вобласць

Ведаць свае правы павінен кожны грамадзянін. Зусім нядаўна распачаў сваю дзейнасць новы сумесны праект “Права для ўсіх” Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Астравецкага раёна з аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў і аддзелам адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, накіраваны на тлумачэнне заканадаўства. Далей..

Рухальная сіла таленту

Лаўрэат першай ступені XII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” Анастасія Пачынчык залічана ў банк таленавітай моладзі Рэспублікі Беларусь пасля ўручэння спецыяльнай прэміі Прэзідэнта. У 21 год яна студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, ужо тры гады працуе педагогам дадатковай адукацыі ў СШ № 28 імя У.Д. Сакалоўскага г. Гродна. Як выгадаваць творцу ў сценах звычайнай школы і чым клас лепшы за сцэну, распавяла наша гераіня. Далей..

MAX TikTok