Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, доктар мастацтвазнаўства Кацярына Дулава ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. Пра здабыткі, клопаты і бліжэйшыя планы — у расповедзе кіраўніка праслаўленага калектыву. Далей..
Кінаканцэрт “Рэквіем. Каб памяталі...” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Тэатр-студыя кінаакцёра” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” прэзентавалі 21 сакавіка на сцэне Старадарожскага раённага цэнтра культуры і адпачынку. Мерапрыемства прайшло у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурная карта”, ініцыяванай Міністэрствам культуры. Далей..
ХVIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт” разгорнецца ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. Што ў праграме? Якія цікавосткі чакаюцца? Далей..
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы апошнім часам літаральна закідвае СМІ інфармацыйнымі нагодамі — тымі ж юбілеямі артыстаў, рэжысёраў розных пакаленняў: за 105 гадоў іх назбіралася багата. У адным толькі лютым у калектыве — некалькі значных дат. Пра гэта і многае іншае гутарым з мастацкім кіраўніком тэатра, заслужанай артысткай Беларусі Вольгай Няфёдавай. Далей..
Стартаваў новы этап агульнарэспубліканскай акцыі “Разам з мастацтвам” — “Слава Пераможцам!”. Праект рэалізуецца Маладзёжным тэатрам эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры. Далей..
Прысвечаная юбілею Генадзя Аўсяннікава ўрачыстасць праходзіла 19 лютага ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы, якому знакаміты артыст прысвяціў амаль 70 гадоў свайго жыцця. Далей..
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек выпусціў дзве прэм’еры: “Мроіва” для дарослых і казку Андэрсена “За Снежнай каралевай” з паметкай 6+. Абодва спектаклі паставіў галоўны рэжысёр творчага калектыву Яўген Карняг. Далей..
Маладзёжны тэатр эстрады — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. Аб знакавых праектах і выхаванні маладых талентаў распавёў дырэктар установы, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Мядзведзеў. Далей..
У кагосьці — зімовыя святы з ранішнікамі і балямі. А ў РТБД — яшчэ і “Заручыны”. Пад такой назвай афіша папоўнілася дзвюма аднаактовымі камедыямі, з’яднанымі тэмай магчымай жаніцьбы. Далей..
Шчырыя пажаданні і творчыя падарункі: народная артыстка Беларусі Тамара Міронава адзначыла 75-гадовы юбілей. З днём нараджэння легендарную купалаўку павіншаваў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Далей..
Традыцыйныя абменныя гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і Тульскага акадэмічнага тэатра драмы адбыліся 15—19 студзеня. Даты невыпадковыя: праект, што ладзіцца з 2012-га, прымеркаваны да старога Новага года. Далей..
Вялікі тэатр Беларусі 16-ы раз правёў Баль на стары Новы год. Традыцыйна было шмат цікаўнасцей і крыху змяніўся фармат. Далей..
Шанц драматурга-пачаткоўца ўбачыць свой твор на сцэне абмежаваны праз шэраг мастацкіх і немастацкіх прычын. Аднак у Цэнтры беларускай драматургіі дапамагаюць аўтарам зарыентавацца ў тэатральнай прасторы. Тут можна прадставіць свае п’есы публіцы і атрымаць каштоўныя водгукі ад экспертаў і гледачоў. Далей..
Такі лейтматыў у чарговай анлайн-сустрэчы прэс-клуба, зладжанай рэдакцыйнавыдавецкай установай “Культура і мастацтва”. У гэты раз наша госця — генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, старшыня савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Кацярына Дулава. Далей..
Відэаканферэнцыя "Будучыня вершыцца сёння. Голас за Беларусь!" адбылася сёння ў прэс-клубе "Культура і Мастацтва"! У студыі прысутнічае генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Мікалаеўна Дулава. Далей..
Да зімовых вакацый тэатры падрыхтавалі не толькі святочныя, але і іншыя прэм’еры. Вядомыя сюжэты часам разгортваюцца па-новаму! Далей..
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўсёды надаваў увагу пытанню рэканструкцыі тэатраў. Многія з гэтых храмаў мастацтва за час свайго існавання не абнаўляліся і на стыку тысячагоддзяў знаходзіліся не ў лепшым стане. Далей..
Святочныя ранішнікі ладзіў, бадай, кожны тэатр. І штогод да ўпадабаных дзятвой спектакляў далучаюцца прэм’ерныя. Сярод іх — як зімовыя гісторыі вядомых аўтараў, так і спецыяльна напісаныя навінкі. Далей..
Таленавітая рэжысура і сцэнаграфія, пошукі новых падыходаў да ўвасаблення твораў — музычна-драматычны тэатр “Гарадзенскі званочак” няспынна ўдасканальвае майстэрства і крочыць наперад. Далей..
Гастролі — незаменны складнік тэатральнага працэсу. Да юбілею Саюзнай дзяржавы іх пабольшала. За пару апошніх тыдняў мінчукі маглі ўбачыць спектаклі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Пермі, Разані на сцэнах Вялікага, Музычнага, Маладзёжнага тэатраў і Цэнтральнага Дома афіцэраў. Далей..
У снежні Гомельскі абласны драматычны тэатр адсвяткаваў 85-годдзе. Напярэдадні юбілею мы звярнуліся да мастацкага кіраўніка калектыву Сяргея Лагуценкі. Далей..
Куды і як сёння рухаюцца беларуская драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні — у аглядзе вынікаў ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, які праходзіў з 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску. Далей..
Напярэдадні навагодніх святаў у кожным кутку нашай неабсяжнай краіны ўжо які год праходзіць дабрачынная рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. Галоўная мэта акцыі - падарыць радасць і цяпло тым дзецям, якія асабліва ў гэтым маюць патрэбу і сумеснымі намаганнямі стварыць для іх сапраўднае свята! Гэта не проста калядная акцыя, гэта самы сапраўдны сімвал бескарыслівасці і яднання народа дзеля адінай мэты. Далей..
Прэм’ера беларускай пастаноўкі стала адной з традыцый Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму. Далей..
ХІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум стаў самым незвычайным за ўсю сваю гісторыю. Ён не абмежаваўся складзенымі традыцыямі, а зрабіў сапраўдны прарыў у штосьці новае, невядомае, ва ўсіх сэнсах касмічнае. Адкрыццё фестывалю — і па часе, і па сутнасці — “Галоўнае пытанне” з Чувашыі, створанае з удзелам штучнага інтэлекту. Далей..
Развіццё беларускай культуры, пашырэнне пазнавальнасці айчынных калектываў за мяжой і ўмацаванне творчых стасункаў. 19 снежня ў Мінску падпісаны мемарандум паміж Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я. Купалы і Азербайджанскім дзяржаўным акадэмічным нацыянальным драматычным тэатрам. Далей..
У Беларусі працягваецца рэспубліканская акцыя “Культурная карта”. Яна праходзіць па ініцыятыве Міністэрства культуры і дае жыхарам рэгіёнаў магчымасць убачыць найлепшыя пастаноўкі вядучых айчынных труп ды іншыя праекты. Далей..
Вялікі тэатр Беларусі заўжды ў цэнтры ўвагі — дзякуючы багаццю імпрэз. А ў пачатку зімы калектыў увогуле “заснежыць” буйнымі падзеямі, сярод якіх — ХІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Далей..
У Бабруйску падвялі вынікі ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі. Найлепшым спектаклем былі названы “Пісаравы імяніны” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. А публіка абрала “Пана Твардоўскага” Палескага драмтэатра з Пінска — работа заваявала прыз глядацкіх сімпатый. Далей..
“Дзядзечкаў сон” з’явіўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы — вядома, на беларускай мове, але ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Дзмітрыя Акімава. Далей..