Першая / Навігатар – Тэатры

"Лідскія тэатральныя сустрэчы" запрашаюць!

Апублiкавана: 24 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Гродна і вобласць

Пакуль вы ўспамінаеце дату апошняга наведвання храма Таліі і Мельпамены, мы паведамляем, што ў лідчан і гасцей горада ёсць унікальная магчымасць на два дні пагрузіцца ў асаблівую атмасферу тэатральнага мастацтва. Далей..

Фестываль "Лідскія тэатральныя сустрэчы"

Апублiкавана: 20 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Гродна і вобласць

Фестываль "Лідскія тэатральныя сустрэчы" пройдзе 26–27 лістапада ў Палацы культуры горада. Далей..

Акно ў іншы свет. Прэм’ерная пастаноўка маладога рэжысёра

Апублiкавана: 18 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Магілёў і вобласць

Незвычайны спектакль з філасофскім падтэкстам рыхтуюць да паказу ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Для калектыву ўстановы гэта будзе першая прэм'ера ў 46-м сезоне. Далей..

Пастаноўка "Наш космас"

Апублiкавана: 17 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Мінск

Прэм'ера пластычнай пастаноўкі "Наш космас" рэжысёра Данііла Філіповіча адбудзецца 24 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Далей..

Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

Апублiкавана: 16 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Мінск

Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрыецца творам Пятра Чайкоўскага «Яўген Анегін» у пастаноўцы Маскоўскага музычнага тэатра «Гелікон-опера». Далей..

Мастацтва, грошы, фестываль

11 лістапада ў Бабруйску ўрачыста адкрыўся VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Напярэдадні мы сустрэліся з Веранікай Вінель — адной з яго арганізатараў, дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, на базе якога і ладзяцца асноўныя фестывальныя падзеі. Далей..

“Умоўnо”: мова — тэатральная

Апублiкавана: 16 лiстапада 2022 Арт-блог Тэатры Віцебск і воблась

11—13 лістапада ў Полацку праходзіў ІІІ Тэатральны фестываль “Умоўnо”. У праграме — 12 спектакляў з Беларусі і Расіі. Далей..

Грошай замнога не бывае

Апублiкавана: 14 лiстапада 2022 Арт-блог Тэатры Магілёў і вобласць

29—30 кастрычніка ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры з’явіліся “Шалёныя грошы”. Менавіта такія, у двукоссях, бо гэта ўсяго толькі пастаноўка паводле п’есы Аляксандра Астроўскага. Далей..

Стаць у оперы на галаву

Апублiкавана: 11 лiстапада 2022 Арт-блог Тэатры Мінск

Праект TheatreHD, што ладзіцца ў нашых кінатэатрах ужо некалькі гадоў, дае цудоўную магчымасць убачыць трансляцыі найноўшых спектакляў з усяго свету, асабліва актуальную з часоў пандэміі. Днямі адразу ў дзвюх мінскіх кіназалах паказвалі оперу “Рыгалета”, прапанаваную гледачам на Брэгенцкім фестывалі ў Аўстрыі ў 2019-м. У пастаноўцы ўдзельнічаў і адзін з маладых беларускіх спевакоў — Павел Пятроў. Далей..

Прэм'ера спектакля "Кацёл з каменьчыкамі"

Апублiкавана: 09 лiстапада 2022 Навіны рэгіёнаў Тэатры Віцебск і воблась

Пастаноўку паводле казкі Уладзіміра Караткевіча прэзентавалі 8 лістапада ў віцебскім тэатры "Лялька". Далей..

Сышліся неяк Моцарт з Дантэсам

Апублiкавана: 08 лiстапада 2022 Арт-блог Тэатры Гомель і вобласць

Днямі з Гомеля прыляцела добрая вестка. Актрыса абласнога драмтэатра Марыя Хадзякова атрымала спецыяльны прыз “За арыгінальнае ўвасабленне класічнага вобраза” на пазачарговым Міжнародным фестывалі “Смаленскі каўчэг. Пераможцы і лаўрэаты мінулых гадоў”. Узнагароду далі за ролю… Моцарта. Далей..

Харэаграфічнае шоу "Прыма і яе мужчыны"

Апублiкавана: 03 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Мінск

Моладзевы тэатр эстрады прадставіў прэм'еру — харэаграфічнае шоу "Прыма і яе мужчыны" — 11 лістапада. Далей..

VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі

Апублiкавана: 02 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Магілёў і вобласць

У Бабруйску пройдзе VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Паўдзельнічаюць 11 калектываў з усёй краіны, у тым ліку мінскі Новы драматычны тэатр і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Далей..

Тургенеў па-горкаўску

Апублiкавана: 30 кастрычнiка 2022 Арт-блог Тэатры Мінск

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Максіма Горкага — падзея за падзеяй. 2 лістапада тут адбудзецца прэм’ера паводле Мальера — “Абдураны муж” — у пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Сяргея Кавальчыка. А літаральна месяц таму на гэтай сцэне прэзентавалі тургенеўскі “Месяц у вёсцы”, старанна спланаваны народнай артысткай Беларусі Вольгай Клебановіч, якая выступіла рэжысёрам. Далей..

Джулія і Юлія — адно цэлае?

Апублiкавана: 27 кастрычнiка 2022 Стужка Тэатры Мінск Максіма маладых

Гісторыя нашай гераіні больш нагадвае сюжэт фільма. Выпускніца школы, выдатніца з невялікага гарадка, паехала за сваёй марай у сталіцу, дзе дзякуючы таленту і настойлівасці атрымала галоўную ролю. Пра тое, як не здраджваць сваім ідэалам і не баяцца крочыць насустрач невядомасці, нам расказала маладая таленавітая актрыса Юлія Лазоўская. Далей..

Жыццё і смерць у адным келіху

Апублiкавана: 26 кастрычнiка 2022 Арт-блог Тэатры Мінск

Першымі прэм’ерамі юбілейнага, 90-га, сезона ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры Беларусі сталі балет “Жызэль” на вялікай сцэне і опера “Моцарт і Сальеры” на камернай. Выйшлі яны амаль адначасова, з розніцай усяго ў тры дні. І пры ўсёй адрознасці жанраў засведчылі, як ні дзіўна, падобныя тэндэнцыі. Супадзенне? Ці праявы сапраўднай эстэтычнай блізкасці? Далей..

“ Лялечны дом” — сапраўдныя жарсці

Апублiкавана: 18 кастрычнiка 2022 Арт-блог Тэатры Мінск

У Новым драматычным тэатры пабудавалі “Лялечны дом” — у адпаведнасці з крыху адаптаванай драматургічнай асновай Генрыха Ібсена. Яго галоўным канструктарам і адным з жыхароў стаў рэжысёр Арцём Пінчук. Далей..

Спектакль-канцэрт "Ван Гог. Лісты да брата"

Апублiкавана: 13 кастрычнiка 2022 Стужка Тэатры Мінск

Спектакль-канцэрт "Ван Гог. Лісты да брата" з удзелам Яўгена Міронава і Юрыя Башмета адбудзецца 13 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі. Далей..

Беларускі дзяржаўны музычны тэатр пашырае гастрольныя межы

Апублiкавана: 08 кастрычнiка 2022 Навіны рэгіёнаў Тэатры Мінск

Тур па Краснадарскім краі трупа завершыць у Наварасійску. Фінальны спектакль мінскія артысты сыграюць сёння – гэта будзе мюзікл «Трыстан і Ізольда». Далей..

Госці з Калугі

Апублiкавана: 05 кастрычнiка 2022 Арт-блог Тэатры Мінск

15-ы раз гастраляваў у Беларусі Калужскі ТЮГ. Прычым гэта былі абменныя гастролі: тымі ж вераснёўскімі днямі артысты нашага ТЮГа выходзілі на калужскую сцэну. Далей..

Спектакль "Пачупкі"

Апублiкавана: 27 верасня 2022 Стужка Тэатры Мінск

На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пакажуць спектакль "Пачупкі" Далей..

Тэатральная “…Вежа” і яе цікавосткі

Апублiкавана: 27 верасня 2022 Арт-блог Тэатры Мінск

Позна ўвечары 16 верасня былі падведзены вынікі 26-га Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”. Сярод лепшых былі названы спектаклі і артысты з Арменіі, Даніі, Кыргызстана, Расіі, а таксама дзве беларускія пастаноўкі: “Пачупкі” РТБД як найлепшы музычна-пластычны спектакль і “Старасвецкія памешчыкі” з Гродна як найлепшы спектакль тэатра лялек. Далей..

Чароўны “Капялюш” Андрэя Рэцікава

У нашым паўсядзённым жыцці ёсць людзі, якія займаюцца чарадзействам… Да прыкладу, Андрэй Рэцікаў — не толькі кіраўнік народнага тэатра лялек “Капялюш”, які працуе ў цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка. Ён рэжысёр, акцёр, мастак-афарміцель, удзельнік самых розных тэатральных фестываляў і выстаў. А яшчэ Андрэй Міхайлавіч узнавіў старажытны від батлейкі “Віцебскі Жлоб”, уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Далей..

Дзверы адчыняюцца: Мельпамена ў чаканні гледачоў

Апублiкавана: 05 верасня 2022 Арт-блог Тэатры Мінск

Пачынаецца (а дзесьці ўжо і распачаўся) новы тэатральны сезон. Сёлета ён абяцае быць як ніколі насычаным. У адным толькі верасні - адразу два фестывалі: “Белая Вежа” ў Брэсце і “Лялькі над Нёманам” у Гродне. У лістападзе - Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску. У снежні - Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. І так да канца сезона: што ні тыдзень - прэм’еры ды іншыя тэатральныя падзеі. Далей..

Новы сезон Магілёўскага абласнога тэатра

Апублiкавана: 26 жнiўня 2022 Стужка Тэатры Магілёў і вобласць

Магілёўскі абласны тэатр лялек 1 верасня адкрые 46-ты тэатральны сезон з прэм'еры мінулага сезона «Марыйка ў казачнай краіне». Далей..

Нецяплічныя ўмовы дома Альбы

Апублiкавана: 24 жнiўня 2022 Арт-блог Тэатры Гомель і вобласць

У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры з’явіўся “Дом Бернарды Альбы”. Пастаноўка парушыла трывалы выраз “тэатр - дом”, бо на сцэне была ўсталяваная… цяпліца. Далей..

Рэцэпт “Любоўнага напою”

Апублiкавана: 16 жнiўня 2022 Арт-блог Тэатры Мінск

Выпіць да донца “Любоўны напой” і спазнаць ад яго асалоду цяпер вельмі проста: дастаткова наведаць у пазначаны гэтай назвай дзень Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі. У новым сезоне зрабіць гэта можна будзе ўжо 8 і 9 верасня, 1 кастрычніка - і далей у адпаведнасці з афішай. Далей..

Беларускі «Граф Монтэ-Крыста»

Апублiкавана: 12 жнiўня 2022 Арт-блог Тэатры Мінск

«Граф Монтэ-Крыста» прапісаўся (і трэба меркаваць, надоўга) на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. З пазнакай “рок-опера”. Дададзім: беларуская! Бо музыка -- нашага Цімура Каліноўскага. Далей..

“Іду на Пола!”

Апублiкавана: 12 жнiўня 2022 Стужка Тэатры Мінск

Напрыканцы 1950-х і 1970-х гадоў мне давялося наведаць больш за 20 спектакляў на той час Беларускага драматычнага тэатра імя Я.Купалы, у якіх галоўную або адну з галоўных роляў выконвала народная артыстка БССР Вера Мікалаеўна Пола. І, шчыра кажучы, ніколі не быў расчараваны ігрой гэтай чароўнай актрысы. Наадварот, яна была маёй любімай актрысай. Неаднаразова, пакідаючы гардэроб тэатра імя Я.Купалы, я чуў за сваёй спінай такія размовы жанчын і мужчын: “І ўсё ж самай яркай, безумоўна, была Пола…”, “Вера Мікалаеўна сёння іграла лепш за ўсіх…” Рэдка здараецца, калі тэатральны акцёр або актрыса працуюць у адным тэатры больш чым паўстагоддзя. Што датычыцца Веры Пола, то яе жыццё было звязана з калектывам купалаўцаў на працягу 55 гадоў (1922 — 1977), у тым ліку ў 1943 — 1944 гадах, калі яна выступала ў франтавой тэатральнай брыгадзе. Далей..

MAX TikTok