
ХІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум стаў самым незвычайным за ўсю сваю гісторыю. Ён не абмежаваўся складзенымі традыцыямі, а зрабіў сапраўдны прарыў у штосьці новае, невядомае, ва ўсіх сэнсах касмічнае. Адкрыццё фестывалю — і па часе, і па сутнасці — “Галоўнае пытанне” з Чувашыі, створанае з удзелам штучнага інтэлекту. Далей..

Развіццё беларускай культуры, пашырэнне пазнавальнасці айчынных калектываў за мяжой і ўмацаванне творчых стасункаў. 19 снежня ў Мінску падпісаны мемарандум паміж Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я. Купалы і Азербайджанскім дзяржаўным акадэмічным нацыянальным драматычным тэатрам. Далей..

У Беларусі працягваецца рэспубліканская акцыя “Культурная карта”. Яна праходзіць па ініцыятыве Міністэрства культуры і дае жыхарам рэгіёнаў магчымасць убачыць найлепшыя пастаноўкі вядучых айчынных труп ды іншыя праекты. Далей..

Вялікі тэатр Беларусі заўжды ў цэнтры ўвагі — дзякуючы багаццю імпрэз. А ў пачатку зімы калектыў увогуле “заснежыць” буйнымі падзеямі, сярод якіх — ХІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Далей..

У Бабруйску падвялі вынікі ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі. Найлепшым спектаклем былі названы “Пісаравы імяніны” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. А публіка абрала “Пана Твардоўскага” Палескага драмтэатра з Пінска — работа заваявала прыз глядацкіх сімпатый. Далей..

“Дзядзечкаў сон” з’явіўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы — вядома, на беларускай мове, але ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Дзмітрыя Акімава. Далей..
Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Беларусь праходзіць сёння на базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне. Далей..

У канцы кастрычніка Вялікі тэатр Беларусі перажыў дзве значныя падзеі. У рамках Дзён Мінска ў Санкт-Пецярбургу на сцэне Марыінскага тэатра было паказана “Дзікае паляванне караля Стаха”. А ў беларускай сталіцы гастраляваў Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны дзіцячы музычны тэатр імя Наталіі Сац. Дарэчы, мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Расіі Георгій Ісаакян неўзабаве будзе ставіць у нас “Арлеанскую дзеву” Чайкоўскага. Далей..

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр выпусціў новы спектакль “Ідыёты”, перамог на фестывалі ў Пермі, рыхтуецца да навагодняй прэм’еры “Спячай прыгажуні”, а ў лістападзе пачынае канцэртны праект і прымае знаных расійскіх гастралёраў. Далей..
Новая сцэнічная версія оперы "Яўген Анегін" прагучыць на сцэне Вялікага тэатра Беларусі 30 лістапада. Далей..

Беларускія калектывы не ўпершыню ўдзельнічаюць у Міжнародным тэатральным фестывалі “Смаленскі каўчэг”. Але сёлета яны зрабілі сапраўдны фурор, атрымаўшы найбольшую колькасць узнагарод, уключаючы гран-пры. І гэта далёка не адзіная айчынная перамога ў Расіі апошнім часам. Далей..

Народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны Тадэвуш Кокштыс адсвяткаваў юбілей — 90-годдзе з дня нараджэння. Далей..

XIV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум пройдзе з 10 да 15 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі. Далей..

На экран вярнуліся “Белыя росы”. Не ў выглядзе рымейка ці паўтору знакамітай карціны, а як кадры ў спектаклі Новага драматычнага тэатра. Далей..
Прэм'ера спектакля "Дастаеўскі. Гулец" адбудзецца 28 і 30 лістапада ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Далей..

Свярдлоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр музычнай камедыі з Екацярынбурга завяршыў двухтыднёвыя гастролі ў Мінску. Між іншым, чацвёртыя за гісторыю існавання калектыву. І ўсе — на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. Далей..

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета выпусціў прэм’еру ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў — “Патэтычны дзённік памяці”. Далей..

Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” традыцыйна адкрыў новы сезон: 28-ы па ліку брэсцкі форум паставіў у цэнтр увагі рускую класіку. Далей..
Прэм'ера спектакля "Кадрыль" адбудзецца ў Гомельскім абласным драматычным тэатры 25 і 26 кастрычніка. Далей..

Вынікі ХХVIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” падвялі 15 верасня. Найлепшым з 22-х спектакляў з сямі краін крытыкі назвалі музычную камедыю “Ляўшун” Нацыянальнага музычнадраматычнага тэатра Рэспублікі Комі. А чым вылучыліся гаспадары? Далей..

Тэатры краіны пачынаюць новы сезон. Што цікавага чакае гледачоў і саміх артыстаў? Далей..

Выставу "Ракурсы творчасці", прымеркаваную да 85-годдзя з дня нараджэння опернай спявачкі, народнай артысткі Беларусі Святланы Данілюк, прадставяць у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры 25 верасня. Далей..

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі спектакляў патрыятычнай тэматыкі больш, чым у якім іншым. А нядаўна рэпертуар папоўніўся яшчэ адным — пастаноўкай “Хатыня” пра трагедыю гэтага і іншых паселішчаў, спаленых у вайну. Далей..

У канцы 47-га сезона Магілёўскі абласны тэатр лялек выпусціў прэм’еру, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі. Гэта спектакль “Чалавек, заставайся чалавекам!” маладога рэжысёра Марыі Гуцавай паводле апавядання Васіля Быкава “Адна ноч”. Далей..

Харэаграфічныя спектаклі апошнім часам трывала прапісаліся ў малой зале Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. У ліпені шэраг папоўніўся “Шынялём” Кірыла Балтрукова паводле аднайменнай аповесці Гогаля. Далей..

Вялікі тэатр Беларусі закрыў сезон доўгачаканай прэм’ерай балета “Папялушка” на музыку Сяргея Пракоф’ева. Далей..

Гогалеўская “Жаніцьба”— п’еса запатрабаваная. Да спектакляў у Купалаўскім тэатры, у Брэсце, а таксама ў Магілёве (тамтэйшая версія перамагла на ХVII Міжнародным форуме М.@rt.кантакт) далучылася прэм’ера ў ТЮГу — у прачытанні маладога расійскага рэжысёра, уладальніка прэміі“Залатая маска”Цімура Кулава. Далей..

Народны маладзёжны тэатр “Кола” Цэнтра культуры “Віцебск” штогод прадстаўляе прэм’еры. Чарговая была прымеркавана да “Славянскага базару” і ўпрыгожыла Х фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”. Спектакль называўся “Каханне з першага пагляду, ці Куды паставіць чамадан”. Далей..

Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр адзначыў 225-годдзе з дня нараджэння Пушкіна прэм’ерай “Русалкі”. Гэтым спектаклем трупа завяршыла 32-і сезон. Рэжысёр-пастаноўшчык — Таццяна Самбук — была запрошана з ТЮГа. Далей..

Гомельскі абласны драматычны тэатр па традыцыі завяршыў сезон — юбілейны, 85-ы — прэм’ерай. П’есу Чэхава “Іванаў” увасобіў заслужаны дзеяч мастацтваў Паўднёвай Асеціі Раман Габрыя. Далей..