
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр 14 сакавіка выпусціў незвычайную прэм’еру. За немудрагелістай назвай спектакля “Тут была Клара…” па п’есе Ксеніі Шталенковай хаваўся цэлы шэраг актуальнай праблематыкі — і найперш тэмы Халакосту, Вялікай Айчыннай вайны і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

А вось і чацвёрты выпуск сумеснага праекта "Прэс-клуб — Культура і моладзь", прысвечаны Нацыянальнаму акадэмічнаму Вялікаму тэатру оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Далей..

Прэм'ера нацыянальнага патрыятычнага праекта "Патэтычны дзённік памяці" адбудзецца 22 і 27 верасня ў Вялікім тэатры Беларусі. Далей..

Паказы ваенна-патрыятычнага праекта “Лінія памяці. Код вайны” працягваюцца: 19 і 20 сакавіка канцэрт-спектакль прайшоў у спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў для 1200 навучэнцаў школ і гімназій з Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Далей..

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага працягвае раней узяты курс на складаныя псіхалагічныя творы рускай класікі. Чарговым крокам у гэтым напрамку стала “Анфіса” Леаніда Андрэева. Далей..

У лютым 55-гадовы юбілей адзначыў Уладзімір Далгіх — заслужаны артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, выкладчык класічнага танца Дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў № 1 г. Мінска. Пра шлях да прафесійнага поспеху, асаблівасці працы з дзецьмі і важнасць хвалявання перад выхадам на сцэну — у інтэрв’ю з юбілярам. Далей..

Сярод сёлетніх лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага. Пра здабыткі і планы калектыву распавёў мастацкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў нашай краіны, рэжысёр Сяргей Кавальчык. Далей..

Пры поўных залах прайшлі ў лютым паказы ваенна-патрыятычнага праекта “Лінія памяці. Код вайны”. Гледачамі канцэрта-спектакля сталі навучэнцы ўстаноў адукацыі з розных рэгіёнаў краіны. Далей..

Народная артыстка Беларусі, вядучая салістка і адначасова загадчыца опернай трупы нашага Вялікага тэатра, прафесар Настасся Масквіна — удзельніца ледзь не ўсіх урадавых і найбольш значных святочных канцэртаў, не кажучы пра шматлікія оперныя партыі, у якіх рэгулярна выходзіць на сцэну. Сёлета знаная спявачка была адзначана спецыяльнай прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Далей..

Штогадовы Тыдзень беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя” завяршыўся 3 сакавіка ў РТБД. Чым сёлета ўразіў сумесны праект гэтай установы і Цэнтра беларускай драматургіі? Далей..

Творчая сустрэча з актрысай тэатра і кіно Ганнай Бальшовай адбудзецца 23 сакавіка а 17-й гадзіне ў рамках XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "M.@rt.кантакт". Далей..

Монаспектакль Алены Барзовай "У разрыве аблокаў" пакажуць 24 сакавіка ў 13.00 у рамках XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "M.@rt.кантакт" (канцэртная зала "Магілёў"). Далей..

Прэм'ерныя паказы спектакля "Жаніцьба. Фантасмагорыя" Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра адбудуцца 15–17 сакавіка ў 18.30. Далей..

Прэм'еру спектакля "Маскарад" пакажуць 5 красавіка ў НАДТ імя М. Горкага. Далей..

Штогодні Тыдзень беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя” праходзіць з 25 лютага да 3 сакавіка. У праграме — пяць тэатралізаваных чытанняў, дзве лекцыі, круглы стол, майстар-клас, тры спектаклі, сярод якіх — дзве нядаўнія прэм’еры Далей..

З нагоды святкавання Дня роднай мовы ў сталіцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Мелодыка маёй душы”. Месцам правядзення імпрэзы стала галоўная сцэна Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы. Далей..

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі — творчая пляцоўка, дзе ідэі фантануюць бесперапынна, а таму падзеі і новыя праекты папросту віруюць. Да прыкладу, 19 студзеня сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі адбылася прэм’ера спектакля “Вечар”, а дагэтуль усіх узрушыла “Забалоцце”і, крыху раней, тэатралізаванае чытанне п’есы “Я, бабуся, Іліко і Ларывон”. Прычым усе тры — патрыятычнай тэматыкі. Далей..

Кажуць, ars longa.Ды насамрэч век мастацтва залежыць ад многіх фактараў. Вось, скажам,мастацтва манументальнае… Нейкім каменным бабам ужо тысячагоддзі, і нічога з імі не здарылася. Іншая справа — спектакль. Што застаецца ад гэтага твора пасля таго, як ён выпадае з афішы? Хіба толькі прысак на месцы яркага вогнішча. Далей..

Аперэта "Сільва" прагучыць 5 сакавіка ў выкананні сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Далей..

У зімовыя святы, калі ўсе мастацкія калектывы імкнуліся стварыць гледачам прыўзняты навагодні настрой, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы нагадаў пра гістарычную памяць — выпусціў прэм’еру “А зоры тут ціхія” паводле аднайменнай аповесці Барыса Васільева. Далей..

2 сакавіка на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра адбудзецца прэм'ера спектакля "Ляцяць жураўлі". Далей..

Амаль адначасова на розных сталічных сцэнах з’явіліся дзве казкі Шарля Пэро і столькі ж — Аляксандра Пушкіна. Што новага мы ўбачылі? Далей..

Рэпертуар ТЮГа папоўніўся чарговым спектаклем паводле рускай літаратурнай класікі — “Белыя ночы” Ф. Дастаеўскага. Праект можна лічыць сумесным беларуска-расійскім, бо над пастаноўкай у рамках міжнароднай дзейнасці ГІТІСа працавала пяцікурсніца расійскай ВНУ Эстэр Мітрафан — гэта яе дыпломная работа. Далей..

На сцэну Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра выйшла “Чароўная Алена”. Гэта першы зварот калектыву не толькі да аднайменнай аперэты, але і да ўсёй творчасці Ж. Афенбаха. Далей..

Першыя зімовыя дні былі азначаны ў Вялікім тэатры прэм’ерай аўтарскага балета галоўнага харэографа Ігара Колба —“Ілюзіі кахання”. У гэтым спектаклі многае было ўпершыню. Далей..

У Новы год — з новым спектаклем. Пад такім дэвізам рыхтаваліся да зімовых свят і школьных вакацый усе тэатры краіны. Далей..

На падмостках Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі 16 і 17 снежня адбудзецца прэм'ера спектакля "Забалоцце". Далей..

Марафон VII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” завершаны: 18 лістапада на ўрачыстым закрыцці былі названы пераможцы, ім уручаны традыцыйныя прызы — буслы з раскінутымі крыламі, падобнымі да тэатральнай завесы. Далей..

На падмостках Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра адзначыў Дзень нараджэння гастролямі Мікалай Каляда, вядомы расійскі драматург, акцёр, тэатральны рэжысёр, празаік, сцэнарыст, Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, лаўрэат Міжнароднай прэміі імя К.С. Станіслаўскага, стваральнік і мастацкі кіраўнік “Каляда-тэатра”. Далей..

Танцуе Сільва, плача Джульета, жартуе Разалінда. У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры — аншлаг. На сцэне — народная артыстка Беларусі Маргарыта Александровіч. Далей..