Цеснаватую гасцёўню ў хаце Галіны Каліноўскай больш за паўстагоддзя ўпрыгожвае вялікае палатно аднавяскоўца Хведара Вініцкага “Пасля буры”. Нядаўна споўнілася 125 гадоў з нараджэння мастака і 40 — з яго адыходу на нябесныя сцежкі. Не было ў творцы звычкі даваць назвы сваім карцінам, а тут — вывеў у куце, дзе прафесіяналы зазвычай пазначаюць аўтарства. На долю малёўскага самавука выпала жыццё ў эпоху вялікіх гістарычных узрушэнняў і бур. Здаецца, і маляваць ён пачаў дзеля таго, каб хоць на даматканым палатне ўбачыць жаданую ідылію ў рысах і вобразах роднай зямлі. Далей..
Жывапіс памірае так доўга, што дай Бог кожнаму столькі пражыць. Спярша многія прадракалі: карціна не вытрымае канкурэнцыі з фатаграфіяй! Потым (недзе праз стагоддзе) маляванне абвясцілі анахранізмам прасунутыя мастакіканцэптуалісты са сваімі аб’ектамі ды інсталяцыямі… “Пацыент” жа ўвесь гэты час заставаўся не проста “хутчэй жывым, ніж мёртвым”, але і адчуваў сябе ў добрым гуморы, меў зайздросны апетыт і нярэдка дзёрзка кпіў са сваіх магільшчыкаў. Далей..
Па горадзе майстроў, які працаваў падчас XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025”, гадзінамі можна было хадзіць і дзівіцца творчасці ўмельцаў. Сярод іх — Наталля Ларына са Стаўбцоўскага Дома рамёстваў: такіх маляванак нідзе не знойдзеш! Далей..
Выстава "Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў «Мінск 3 ліпеня 1944 года»" працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Далей..
“Народныя мсціўцы Вялікай Айчыннай вайны”, “Рэйкавая вайна”, “Героі мінскага падполля” — карціны, па якіх можна вывучаць гісторыю, карціны, якім верыш. Бо іх аўтар — з пакалення пераможцаў. Выставачны праект “Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае”, прысвечаны творчасці выдатнага беларускага мастака-графіка і педагога, працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Далей..
Інтэрактыўная выстава “За дзень наступны ўсяе зямлі” адкрылася ў сталічным кінатэатры “Перамога” да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Далей..
Выстава “Парушаючы цішыню”, што працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прысвечана асобаснаму, чалавечаму аспекту сувязі ў самых розных яе праявах — паміж людзьмі, з сабою, з радзімай, з продкамі, з рэчаіснасцю, з Богам… Што важна, гэтыя вечныя тэмы раскрываюцца на канкрэтным матэрыяле, узятым з жыцця — або яго адчування — аўтараў. Далей..
Маштабныя міжнародныя праекты і спадчына творцаў-франтавікоў: працягваем агляд мастацкіх выстаў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі. Далей..
“Гэты год прысвечаны сакральнай даце юбілею Вялікай Перамогі, і многія нашы мерапрыемствы натхнёныя гэтым вялікім святам”, — адзначыла генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Ганна Конанава, распачынаючы чарговы нешараговы выставачны праект. Які? І што сёння экспануецца ў галоўнай скарбніцы краіны? Далей..
Партрэт і пейзаж — жанры розныя. Гэта ведае кожны шкаляр. Аднак бываюць рэдкія выпадкі, калі краявіды, зафіксаваныя пэндзлем мастака, адпавядаюць галоўнаму крытэрыю партрэта — здольнасці перадаваць самыя выразныя рысы характару. Далей..
Выставка «Победа. Защитникам Отечества посвящается» стала результатом диалога Союза художников России и Белорусского союза художников. В экспозиции представлено более 870 работ — от фронтовых набросков военных лет до современных произведений, посвящённых подвигу защитников Отечества. Особое место заняли работы белорусских мастеров, органично дополнившие выставку. Проект демонстрирует, как искусство сохраняет правду о войне и передаёт её новым поколениям. Корреспондент Всероссийской платформы ХУДОЖНИКИ/ARTISTS, созданной при поддержке Президентского фонда культурных инициатив, посетил выставку и выделил работы, которым следует уделить особое внимание. Далей..
Незвычайны інтэрактыўны патрыятычны праект з’явіўся летась на старонках часопіса “Мастацтва”. А сёння яго плён ужо вандруе па свеце, прасоўваючы гістарычную праўду, звязваючы пакаленні і аб’ядноўваючы творцаў дзеля мірнай будучыні. Далей..
Жывапіс, графіка, скульптура… Фотаздымкі і кінакадры… Слынныя і новыя імёны… Выставы да 80-годдзя Вялікай Перамогі разгорнуты ў гэтыя святочныя дні па ўсёй краіне. Далей..
Статус культурнай сталіцы Беларусі прыцягвае ўвагу да яго ўладальніка — горада Іванава, што на Брэстчыне. А сярод славутасцей асаблівую цікавасць выклікае Напалеон Орда: помнік і музей яго імя абмінае рэдкі турыст. Між тым яшчэ гадоў 70 таму пра гэту асобу мала хто ведаў. Ды і сёння жыццяпіс знакамітага мастака і кампазітара захоўвае шмат таямніц. Але зараз мы прыадкрыем адну з іх. Далей..
Выстава “Партрэт народа. Рамяство і мастацтва Кітая” працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Далей..
Дзівосныя сюжэты, яркія колеры, гірлянды кветак… Але адваротны бок візуальнай ідыліі — незайздросны лёс мастака, тулягі і аўтсайдара. Гэта характэрныя штрыхі жыццярысу аўтараў маляванак — скажам, Язэпа Драздовіча і Алены Кіш. Распісныя дываны даўно асацыююцца з гэтымі двума імёнамі. Але неўзабаве да іх можа далучыцца і трэцяе... Далей..
У сценах Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шыпула працягваецца экспанаванне інтэрактыўнай выставы "За дзень наступны ўсяе зямлі", арганізаванай РВУ "Культура і мастацтва". Далей..
Інклюзіўны арт-праект Васіля Зянько “Архітэктурная спадчына... кропкі...” прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Далей..
Сінтэз навуковага і творчага падыходаў — галоўны метад работы Аляксандры Дзятлавай. Выстава-рэтраспектыва вядомай мастачкі, прафесара, загадчыцы кафедры дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прадстаўлена ў Мінску. Далей..
Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры сёлета атрымала Елізавета Пастушэнка — мастак-графік, загадчыца падрыхтоўчага аддзялення і дацэнт кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..
Працягваем знаёміцца з гісторыяй роду, які пакінуў важкі след у гісторыі нашай краіны. Сёння вяртаем з забыцця імя графіка Міхала Чарноўскага, знаўцу Віленскай мастацкай школы. Далей..
Вайна, дзяцінства, юнацтва, каханне, праца, спорт — тэмы, што хвалявалі папярэдняе пакаленне творцаў, актуальныя і сёння. Скульптуры з фонду Беларускага саюза мастакоў прадэманстравала выстава “Архіў”. Далей..
Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Марына Анішчык яскрава праявіла сябе на ІІІ адкрытых маладзёжных Арктычных Дэльфійскіх гульнях, дзе заваявала залаты медаль, на міжнародным пленэры “Сонечная палітра Усходу” ў Кыргызстане, на рэспубліканскім конкурсе “Майстар года”, шматлікіх выставах. Пра поспехі і планы — у інтэрв’ю з маладым талентам. Далей..
Жанравыя карціны, партрэты, пейзажы, нацюрморты. На выставе “Сцяг Перамогі” ўсе творы сцвярджаюць: вайна — велізарная чалавечая трагедыя, памяць пра якую жыве ў кожнай нашай сям’і. Далей..
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны перадаў Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі афорт “Партрэт месіра П’ера Франсуа Картона сіньёра дэ Віяра” з даваеннага збору Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР. Далей..
На пачатку новага года мы складаем планы, акідваем позіркам дасягненні. Падсумоўваючы плён рубрыкі “Гістарыёграф”, канстатуем: 2024-ы быў багаты на нечаканыя знаходкі і нават адкрыцці. Далей..
Падводзячы вынікі 2024-га, многія ўдзельнікі арт-працэсу згадвалі Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва. Па-першае, яе ўручэнне адбываецца раз на тры гады – што надае падзеі значнасці. А па-другое, з’явілася выдатная традыцыя: у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва прайшлі персаналкі чатырох лаўрэатаў. Таму на пачатку 2025-га варта перагартаць натхняльныя старонкі каталога пераможцаў прэміі. Далей..
У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава, прысвечаная Льву Альпяровічу. Са з’яўлення на свет прызнанага класіка беларускага выяўленчага мастацтва мяжы XIX і XX стагоддзяў мінула 150 гадоў. Якім быў жыццёвы шлях знакамітага творцы? Далей..
Тэму “Адзінства нацыі праз культуру і мастацтва: нацыянальныя мастацкія праекты” абмеркавалі адмыслоўцы 14 студзеня ў Мінску. Далей..
Выставу, прымеркаваную да выбараў Прэзідэнта, зладзіў Беларускі саюз мастакоў. Далей..