
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны перадаў Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі афорт “Партрэт месіра П’ера Франсуа Картона сіньёра дэ Віяра” з даваеннага збору Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР. Далей..

На пачатку новага года мы складаем планы, акідваем позіркам дасягненні. Падсумоўваючы плён рубрыкі “Гістарыёграф”, канстатуем: 2024-ы быў багаты на нечаканыя знаходкі і нават адкрыцці. Далей..

Падводзячы вынікі 2024-га, многія ўдзельнікі арт-працэсу згадвалі Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва. Па-першае, яе ўручэнне адбываецца раз на тры гады – што надае падзеі значнасці. А па-другое, з’явілася выдатная традыцыя: у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва прайшлі персаналкі чатырох лаўрэатаў. Таму на пачатку 2025-га варта перагартаць натхняльныя старонкі каталога пераможцаў прэміі. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава, прысвечаная Льву Альпяровічу. Са з’яўлення на свет прызнанага класіка беларускага выяўленчага мастацтва мяжы XIX і XX стагоддзяў мінула 150 гадоў. Якім быў жыццёвы шлях знакамітага творцы? Далей..

Тэму “Адзінства нацыі праз культуру і мастацтва: нацыянальныя мастацкія праекты” абмеркавалі адмыслоўцы 14 студзеня ў Мінску. Далей..

Выставу, прымеркаваную да выбараў Прэзідэнта, зладзіў Беларускі саюз мастакоў. Далей..

Выстава пад такой назвай працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы. У экспазіцыі — больш за 40 твораў Віктара Барабанцава. Аб’яднаныя зімовай тэмай палотны напоўнены шчасцем і марамі — прадчуваннем свят. Далей..

Беспрэцэдэнтны па маштабе абменны выставачны праект — хутка ў Мінску: 23 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі разгорнецца экспазіцыя “Расія — Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”, падрыхтаваная сумесна з Дзяржаўным Рускім музеем. Далей..

У Маскве 19 снежня адкрылася выстава “Гімн «ціхага жыцця» Івана Хруцкага”, зладжаная ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Беларусі. Далей..

Выстава "Сам-насам з пэндзлем" працуе па 5 студзеня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі. Далей..

Выстава малюнкаў "Анёльскія спатканні" працуе ў Культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) па 16 снежня. Далей..

Персанальная выстава Глеба Отчыка “Космас беларуса” працуе ў Сенатарскай зале Новага замка ў Гродне. Сэнсавая і выяўленчая дамінанта экспазіцыі — свежая серыя работ “Беларускі космас”. Далей..
З 14 лістапада па 15 снежня ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска" будзе працаваць выстава жывапісу "Гармонія, утульнасць і натхненне". Далей..

Выставачны праект "На варце Айчыны: крамлі і крэпасці" будзе працаваць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава з 14 лістапада па 15 снежня. Далей..
Міні-выстава "Слава Кастрычніку!" працуе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава да 24 лістапада. Далей..

Часовая экспазіцыя па выніках Міжнароднага пленэру па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве” працуе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі ў рамках Дзён культуры Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы работ членаў Саюза мастакоў Кыргызстана. Далей..
Выстава "Беларускі космас" будзе працаваць у Новым замку Гродна з 17 кастрычніка да 24 лістапада. Далей..

Падкрэсліць агульную гісторыю і каштоўнасці — з такой мэтай узмацняюць супрацоўніцтва вядучыя скарбніцы Беларусі і Расіі. Нацыянальны мастацкі музей і Дзяржаўны Рускі музей ужо рэалізавалі шэраг сумесных праектаў і спыняцца на гэтым не плануюць. Далей..
Выніковая выстава XXVIII Міжнароднага пленэру па жывапісе "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве" будзе працаваць з 18 кастрычніка па 9 лістапада. Далей..

Гэты мастак трагічна сышоў ад нас амаль пяць гадоў таму. І хаця Захару Кудзіну было ўсяго 33, след па сабе ён пакінуў заўважны. Далей..

Доўгачаканы падарунак атрымалі юныя творцы Салігорска. Дзіцячая мастацкая школа набыла новую прапіску — у сучасных утульных памяшканнях, дзе забяспечаны ўсе ўмовы для будучых майстроў. Далей..

У галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 24 верасня адкрылася выстава Людмілы Кальмаевай. Далей..
Міні-выстава "Мілы вобраз" будзе працаваць з 11 кастрычніка па 3 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..
Выстава "Твары. Рэха пачуццяў" адкрыецца 11 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Далей..

Працягваем раскрываць таямніцы жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага — піянера айчыннага гістарычнага пейзажа. Геаграфія твораў аўтара ахоплівае Піншчыну, Навагрудчыну, Ашмяншчыну, Лідчыну ды іншыя мясціны. Апошняя ж, няскончаная праца прысвечана Слоніму. На жаль, гэтыя жывапісныя адбіткі беларускай мінуўшчыны зніклі без следу або аселі ў замежных музеях. Далей..
Урачыстае адкрыццё выставы "Тут край мой, выток мой, дарога мая..." адбудзецца 4 кастрычніка ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Выстава будзе працаваць па 27 кастрычніка. Далей..
У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі да 20 кастрычніка працуе выстава "Перамяненне". Далей..

Мабільная выстава “Мастак — кніга — тэкст” музея-запаведніка “Востраў-град Свіяжск” працуе з 3 верасня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі. Наведаць часовую экспазіцыю можна да 6 кастрычніка. Далей..

Амаль паўтары тысячы кіламетраў раздзяляе Мінск і Саранск. Але духоўная еднасць непадуладная геаграфічнай аддаленасці. Гэта даказвае выстава “Выяўленчае мастацтва Мардовіі”, што разгарнулася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Традыцыйная каштоўнасці ў вірлівым свеце, гістарычная памяць, хараство роднай зямлі — тое, што турбуе ды натхняе як айчынных творцаў, так і іх расійскіх калег. Далей..