.jpg)
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў прэзентаваў міжнародны выставачны праект “Сто ўсмешак Гагарына. Усмешка для міру”. Ён выйшаў за межы простай дэманстрацыі арт-аб’ектаў, звыклага творчага дыялогу з гледачом. Ініцыятыва стала своеасаблівым заклікам да ўсяго чалавецтва, чарговым крокам да ўмацавання беларуска-расійскіх сувязей і сяброўства між рознымі народамі ўвогуле. Далей..

Геній месца — бы духа-апекуна з рымскай міфалогіі называюць людзей, што няўрымслівую творчую энергію скіроўваюць на карысць прасторы, дзе жывуць. Сёлетняй Культурнай сталіцы пашанцавала мець такую асобу. Мастачка Ларыса Журавовіч пасля атрымання адукацыі ў Мінску вярнулася на малую радзіму і ўжо каля трох дзесяцігоддзяў апявае ў графіцы блізкае і знаёмае з дзяцінства. Яе аркушы — паднашэнне спрадвечным каштоўнасцям і пашана добрым людзям, развага аб прыгажосці і семантыцы простых рэчаў, роздум пра гармонію з прыродай і спроба захаваць светлыя старонкі мінулага. Далей..

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася мабільная планшэтная выстава “Шэдэўры Рускага музея”. Далей..

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава "Пётр Явіч — вучань Юдаля Пэна". Далей..

Вера ў дзіцячую мару прывяла 21-гадовага Мікіту Захарчука да сапраўднай славы. Ураджэнец Пінска тройчы станавіўся прызёрам Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды” і неаднаразова ўдастойваўся высокіх узнагарод Міжнароднага конкурсу дызайнераў “Сібірскі куцюр’е”. Акрамя таго, хлопец — аўтар трох калекцый адзення, адна з якіх нарадзілася ў супрацоўніцтве з Аршанскім ільнокамбінатам. За значныя заслугі Мікіта быў уганараваны прэстыжнай стыпендыяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Наш новы герой расказаў аб творчым шляху, конкурснай дзейнасці, любімым універсітэце і планах. Далей..

Па 4 красавіка ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі працуе выстава "Вясновы вернісаж". Далей..

Найбуйнейшай культурнай скарбніцы нашай краіны — Нацыянальнаму мастацкаму музею — сёлета спаўняецца 85 гадоў. Шэраг юбілейных мерапрыемстваў распачалі 24 студзеня. Менавіта ў гэты дзень у 1939-м пастановай Савета народных камісараў БССР заснавана Дзяржаўная карцінная галерэя ў Мінску. Далей..

Акурат пад святыя калядныя дні атрымала ад Івана, сына мастака-самавука Юзіка Мысліцкага з нясвіжскіх Сейлавічаў, абраз Прасвятой Дзевы Марыі. Гэты падарунак дарагі не толькі паводле вартасці. Ён знакавы, памятны, бо паднесены ў юбілей — на 100-годдзе ад нараджэння аўтара. Далей..

Шэрагам яркіх вернісажаў адзначаны гэты час для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Адразу на некалькіх пляцоўках сталіцы прэзентавалі творчасць навучэнцаў вядучай установы адукацыі ў сферы культуры. Чым уразілі маладыя аўтары — у аглядзе “К”. Далей..

Заўтра а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая адкрыццё выставы "Уладзімір Кожух. Жывапіс". Далей..

Уручаючы прэміі “За духоўнае адраджэнне”, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: “Наша памяць — гарантыя міру ў будучыні”. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што патрыятызм і духоўнасць — паняцці непадзельныя, бо ўсё найлепшае, што ёсць у жыцці, пачынаецца з любові — да родных і блізкіх, малой радзімы, Айчыны. Далей..

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь па 18 лютага праходзіць выстава-прэзентацыя "Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага". Далей..

Данесці да гледача хараство роднай зямлі — такая мэта ў жывапісца Івана Козела. Вучань славутых айчынных мастакоў атрымаў выдатныя акадэмічныя веды і насуперак модным павевам назаўсёды застаўся адданы традыцыям. Але ж яго палотны самабытныя і арыгінальныя. У іх заўважнае адметнае бачанне беларускай зямлі. Пераканацца ў гэтым можна на персанальнай выставе, што працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Далей..

Выставы ікон у Нацыянальным мастацкім музеі праходзяць далёка не ўпершыню, ды гэтая — асаблівая. У экспазіцыі“…На гонар і хвалу Госпаду Богу…”, якая працуе амаль да канца студзеня, прадстаўленыя тыя абразы ды іншыя творы культавага мастацтва, што маюць надпісы, здатныя праліць святло на іх гісторыю — а часам нават і аўтарства. Творы такія трапляюцца гады ў рады — з паўтары тысячы адзінак захоўвання калекцыі сакральнага мастацтва НММ іх усяго каля 80.А тэматычны выставачны праект, які факусуе ўвагу на датаваных і падпісных іконах, прэцэдэнтаў не мае. Далей..

У культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) прадстаўлена выстава "АРТ Фіт". Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусі адкрылася выстава “Апалінарый Гараўскі. Да 190-годдзя з дня нараджэння”. Папярэднічала ёй карпатлівая даследніцкая праца, таму экспазіцыя хавае нямала сюрпрызаў. І нават калі вы не аматар таямніц, а проста любіце жывапіс нашага земляка, музей наведаць варта. Бо сёння мы маем унікальную магчымасць убачыць усе творы Апалінарыя Гараўскага, якія ёсць у Беларусі. Упершыню за 40 гадоў. Далей..

Майстар-клас па зімовым пейзажы з мастачкай Янай Янішчыц "Паміж зялёнаю вясною і лістападам залатым" пройдзе 25 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Далей..

Чацвёртая штогадовая выстава-конкурс дзіцячай творчасці "Зімовыя ўражанні" праходзіць у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" па 3 лютага. Далей..

Менавіта тут, па ўласным прызнанні Артура Бартэльса “ў Мінскай губерні”, 205 гадоў таму прыйшоў на свет гэты знакаміты мастак-сатырык, паэт, драматург, публіцыст, кампазітар і спявак. Далей..

Сёння ў 15.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі "Партызан. Воін. Настаўнік". Далей..

Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі прадстаўляе выставачны праект "Край белых буслоў. Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XX–XXI стст.". Далей..

У культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) працуе традыцыйная калядная выстава "Анёльскiя спатканнi". Далей..

Выстава работ творцаў Гродзеншчыны "На Каляды" будзе даступна ў Гродзенскай выставачнай зале з 19 снежня да 14 студзеня. Далей..

Выстава адной карціны "Прысвячэнне Адаму Міцкевічу" пройдзе ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна з 15 па 31 снежня. Далей..

Маладыя таленты, якія ярка засвяціліся на міжнародным небасхіле. Менавіта пра іх распавядаем у нашай рубрыцы. Паліна Шэмагонава — срэбны прызёр ХVІІ Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў у намінацыі “Выяўленчае мастацтва”. Мы пагаварылі з 19-гадовым жывапісцам аб паездцы ў Кыргызстан, навучанні ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава і натхненні. Далей..

Урачыстае мерапрыемства да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў адбылося ў камернай зале Вялікага тэатра Беларусі. Далей..

15 лістапада а 18-й гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставы "Свет цудоўны". Далей..

Выстава “Беларускае сучаснае мастацтва графікі” адкрылася ў Мардоўскім рэспубліканскім музеі выяўленчых мастацтваў імя С. Д. Эрзі ў расійскім Саранску. Далей..

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбылося адкрыццё выставы па выніках Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ў 2023 годзе". Далей..

У Магілёўскай вобласці працягваецца XXVII Міжнародны пленэр па жывапісе "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве". Далей..