
Жыхары і госці Магілёва змогуць дакрануцца да гісторыі зараджэння і развіцця рускага манаства і пагрузіцца ў дзівосны свет жыцця Святой гары Афон. Унікальная выстава "Наш Афон" фотамастака Костаса Амісіса будзе экспанавацца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на сустрэчу з мастаком Сяргеем Пісарэнкам 26 верасня а 19-й гадзіне. Далей..

Беларускія жывапісцы выказалі свае адносіны да вар’яцтва, імя якому — вайна. Выстава “Жывыя, пакуль памятаем” створана па выніках пленэру, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. У пленэры ўдзельнічалі члены Беларускага саюза мастакоў, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — усяго 12 аўтараў. Жывапісцы наведвалі мемарыяльныя комплексы на месцах канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак, вывучалі гістарычныя факты аб Вялікай Айчыннай вайне. Уражанні ўвасобіліся ў партрэтах і сюжэтна-тэматычных палотнах, прысвечаных падзеям вогненных гадоў. Далей..

Беларускі іканапіс і шляхецкія партрэты дэманструюцца ў залах Нацыянальнага мастацкага музея далёка не ўпершыню.Аднак гэтым разам акцэнт зроблены не на эстэтычным боку твораў (хаця няма сумневу, што гледачоў ён таксама ўразіць), а на семантычным — на тых сэнсах, якія былі зашыфраваны аўтарамі. Далей..
Выстава "Віцебская акварэль" будзе працаваць да 13 кастрычніка ў Мастацкім музеі Віцебска. Далей..

Працягваем знаёміць чытачоў “К” з таямніцамі жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага, пачынальніка беларускага гістарычнага пейзажа. Гэтым разам гаворка пойдзе аб тым, якое дачыненне мае сям’я Дмахоўскіх да Дзятлава і Слоніма. Далей..

Жывапісец Вінцэнт Дмахоўскі лічыцца заснавальнікам айчыннага архітэктурнага пейзажа. Часам аўтара ўвогуле называюць першым беларускім пейзажыстам. Нягледзячы на значнасць гэтага творцы ў нашай гісторыі мастацтва, біяграфія Дмахоўскага ўсё яшчэ маладаследаваная. Мы паставілі задачу ўзнавіць яго жыццяпіс, далучыўшы як мага больш новых архіўных звестак. Далей..

Выстава "Выяўленчае мастацтва Мардовіі" будзе працаваць з 28 жніўня па 29 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі. Далей..

Выстава "І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўні" працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 23 жніўня па 6 кастрычніка. Далей..
Выстава "Беларусь. XXI стагоддзе" працуе па 13 верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..

Больш за сотню жывапісных палотнаў і акварэляў Міколы Бушчыка дэманструецца на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Назва рэтраспектывы — “Жарсць колеру” — трапна адлюстроўвае галоўную адметнасць манеры аўтара. Творца з выдатнай акадэмічнай базай зрабіўся мэтрам абстракцыі, чыёй візітоўкай лічыцца віртуознае дырыжыраванне колерам. Далей..

З непаўторнай спадчынай Татарстана знаёміць выстава “Жывая нітка традыцый” у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыйны праект стаў чарговым крокам да ўмацавання культурнага дыялогу з гэтым суб’ектам Расійскай Федэрацыі. Далей..
Выстава "Слоўнікавы запас" будзе працаваць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 3 жніўня па 6 кастрычніка. Далей..

Выстава Гомельскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў "Род Гомельскі" будзе працаваць з 30 ліпеня па 25 жніўня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва). Далей..
Выстава "Сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве Беларусі XVII–XIX стст." будзе працаваць у Мастацкім музеі з 27 ліпеня да 13 кастрычніка. Далей..

Колькі ўжо гадоў хаджу па мастацкіх выставах і проста дзеля цікаўнасці, і дзеля таго, каб потым падзяліцца ўражаннямі ад убачанага з чытачамі, ды ўсё не магу прызвычаіцца да адной акалічнасці: часам замест таго, каб праўдзіва інфармаваць гледача аб канцэпцыі і змесце экспазіцыі, назва ніякім чынам з імі не стасуецца. Далей..
Амаль 2 000 сваіх палоцен ён падарыў Радзіме. Выстава народнага мастака СССР Аляксандра Шылава працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 10 да 29 ліпеня. Далей..

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава з 16 ліпеня па 9 верасня будзе працаваць выстава "Марк Шагал. La Bible". Далей..

Да 170-годдзя з дня нараджэння Юдаля Пэна і 155-годдзя з дня нараджэння Якава Кругера ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава. Далей..

Тэма Вялікай Айчыннай вайны вось ужо каторае дзесяцігоддзе з’яўляецца для беларускага выяўленчага мастацтва асабліва важнай — што парадзіла мноства шэдэўраў, якія назаўсёды ўрэзаліся ў памяць гледачу. Аднак на выставе “Голас ваеннага пакалення”, якая працуе ў сталічным Палацы мастацтва, культавыя работы Волкава, Савіцкага, Грамыкі ў чарговы раз не пабачыш. Тут прадстаўленыя пераважна тыя аўтары, чые імёны “не на слыху”, а карціны не пазнаюцца з першага позірку. Але ж ліхалецце пакінула адчувальны след не толькі ў іх творчых біяграфіях… Далей..

Сёлета легендарнаму графіку Васілю Шаранговічу споўнілася б 85. На жаль, народны мастак Беларусі не перасягнуў гэты юбілей. Ды, як вынікае з прымаўкі,мастацтва куды больш даўгавечнае за зямное жыццё. Пацвярджэнне таму — выставы, якія адкрыліся да ўгодкаў аўтара:“Асоба. Мастак. Настаўнік” у Нацыянальным мастацкім музеі і“Сны аб Беларусі” ў галерэі“Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі. Далей..
Выстава "Бэз" працуе па 14 ліпеня ў Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі (Магілёў). Далей..

Новыя праекты беларускіх студэнтаў і культуру як маральны стрыжань абмеркавалі адмыслоўцы ў Доме прэсы. Круглы стол быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад гітлераўцаў і Дню Перамогі. Далей..

У філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея "Мастацкі музей" з 24 мая па 14 чэрвеня будзе працаваць выстава "Мастакі пра Вялікую Айчынную вайну". Далей..

Культурны каляндар сёлета поўніцца шматлікімі творчымі прысвячэннямі подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Да 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў новую ініцыятыву прэзентаваў і Беларускі саюз мастакоў. Суполка распачала праект “Колеры Вялікай Перамогі”. Далей..

Выстава "Рэпін і вучні" працуе да 16 чэрвеня Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Далей..

Праект “80. Арт-хроніка вызвалення” адкрыўся 18 красавіка ў Мінску. На светлавых рэкламных панэлях у падземным пераходзе да станцыі метро “Кастрычніцкая” прадстаўлены рэпрадукцыі знакамітых твораў айчынных аўтараў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Далей..

Імя гэтага віртуоза акварэльнай партрэтнай мініяцюры, ураджэнца Беларусі, калі і вядома сёння на радзіме, то адзінкам. Няма пэўнасці, што ў нашых музеях або ў прыватных зборах знойдзецца хоць адна праца мастака. Вельмі мала мы ведаем і пра самога Жукоўскага (1813? — 1841?). Прыйшоў час прыўзняць завесу таямнічасці. Далей..

Сёння лічбавізацыя пранікае ва ўсе сферы жыцця чалавека. І ў Год якасці нас чакае прарыў у культурнай галіне, звязаны з інавацыйным напрамкам — дапоўненай рэальнасцю. Пра яе распавядае дырэктар кампаніі “АР Фокс” Яўген Цыбулёў. Далей..

Сёлета споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Паўла Масленікава — выдатнага майстра пейзажа, тэатральнага жывапісца, даследчыка і педагога. Установы культуры да значнай даты прэзентавалі праекты, што раскрываюць розныя грані таленту народнага мастака Беларусі. Далей..