
Круглы стол “Мэтавае накіраванне ва ўстановах адукацыі сферы культуры: перспектывы і перспектыўнасць названай формы атрымання адукацыі” сабраў у прэс-клубе “Культура і мастацтва” знакавых спікераў. Далей..

Выстава Viva Kola Art пройдзе з 12 кастрычніка па 10 лістапада ў Палацы мастацтва Мінска. Далей..

У выставачным комплексе Мастацкага музея працуе выстава "Жыццё ў мініяцюры", якая прадстаўляе каля 70 твораў малой фарфоравай пластыкі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Далей..

У рамках Міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгіі дзеянняў” адкрылася выстава “Дыялог школ”. У экспазіцыі прадстаўлены найлепшыя работы студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў ды Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, 1 зала) 29 верасня а 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы "Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай" з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, педагога Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928–2013). Далей..

Персанальная выстава Віктара Данілава "Паэзія акварэлі" праходзіць у Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі. Далей..

Традыцыйная сустрэча землякоў пройдзе ў Беларусі з 19 па 24 верасня. Падчас форуму плануецца прадэманстраваць дасягненні нашай краіны суайчыннікам, падтрымаць іх творчыя праекты і актывізаваць культурныя сувязі з дыяспарамі. Да фестывалю далучацца самадзейныя калектывы, асобныя выканаўцы, мастакі, скульптары, дызайнеры, майстры народных рамёстваў, фатографы, празаікі, паэты. У праграме — канцэрты беларускай фальклорнай і сучаснай музыкі, выставы жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сустрэчы з кіраўнікамі і чальцамі творчых саюзаў рэспублікі, майстар-класы па розных напрамках традыцыйнай культуры. Далей..

Казімір Бахматовіч, аўтар шматлікіх мініяцюр пра жыццё суайчыннікаў першай траціны ХІХ стагоддзя, у нацыянальным мастацтве трывала заняў ганаровую пазіцыю аднаго з піянераў літаграфіі. Мы працягваем знаёміць чытачоў з таямніцамі лёсу таленавітага творцы. Далей..

Імя гэтага таленавітага творцы, зорцы якога лёс і цяжкая хвароба не далі разгарэцца напоўніцу, мала што скажа паспалітаму беларусу. Але ў гісторыі нацыянальнага мастацтва Казімір Бахматовіч, аўтар шматлікіх мініяцюр з жыцця сваіх суайчыннікаў першай траціны ХІХ стагоддзя, трывала заняў ганаровую пазіцыю аднаго з піянераў беларускай літаграфіі. Далей..

Настаяцель мінскай парафіі ў гонар Усіх Святых протаіерэй Фёдар Поўны — патомны святар і пры гэтым выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ён вядзе асветніцкія праваслаўныя тэлеперадачы, цікавіцца роллю мастацтва ў сучасным свеце, асабіста знаёмы з большасцю значных беларускіх і расійскіх творчых дзеячаў сучаснасці. Нядаўна выступіў з рэзананснай прамовай на з’ездзе Беларускага саюза мастакоў. У нашым інтэрв‘ю святар выказаў сваё стаўленне да мастацтва ўвогуле і да сучаснага ў прыватнасці, а таксама падзяліўся болем аб цяперашніх спажывецкіх адносінах да таго, што ва ўсе часы было прадметам шанавання і пакланення. Далей..

Загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Феліксавіч Шунейка з’яўляецца, без перабольшанняў, доўгажыхаром айчыннага культурнага асяроддзя. Ягоныя артыкулы пра гісторыю беларускага мастацтва і сучасны стан заўсёды знаходзілі жывы водгук у чытацкай аўдыторыі, пачынаючы з 1980-х. Мы прапанавалі Яўгену Феліксавічу адказаць на пытанні, якія апошнім часам бурна абмяркоўваюць у інтэрнэце, але не выносяць на публіку. І ён спагадліва пагадзіўся. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь даступная выстава Мікалая Таранды "Колер жніўня". Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працягваецца памятная мастацкая выстава “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека”, прысвечаная 115-й гадавіне з дня нараджэння народнага мастака БССР, скульптара і педагога Аляксея Канстанцінавіча Глебава. Далей..

У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрылася экспазіцыя сучаснай беларускай графікі Polyphony ("Паліфанія"). Далей..

У Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе персанальная выстава члена Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза архітэктараў Аляксея Шышко “Чатыры асобы”. Экспазіцыя раскрывае аўтара як рознабаковага творцу, прэзентуе яго найлепшыя працы: фатаграфію, дызайн, архітэктуру, а таксама акварэльны жывапіс. Далей..

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава "Мінскі настрой". Яна арганізавана Музеем гісторыі горада Мінска сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Далей..

У выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы Уладзіміра Пракапцова "Пад знакам бясконцасці". Далей..

Новыя арт-аб'екты аздобілі сцены магілёўскіх будынкаў. Малюнкі з'явіліся падчас чарговага фестывалю вулічнага мастацтва DOMA, што ўжо стаў гарадской традыцыяй. Чые работы расквецілі ўрбаністычны пейзаж і чаму іх варта лічыць інвестыцыяй у будучыню абласнога цэнтра? Далей..

Наша падарожжа пройдзе ў межах двух раёнаў Беларусі, тэрыторыя якіх калісьці была цэнтрам Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Галоўныя героі вандроўкі — паэт Адам Міцкевіч і мастак Генрых Семірадскі, продкі якіх стагоддзямі жылі на гэтай зямлі. А нагодай распрацаваць маршрут стала тое, што і паэт, і мастак сёлета — юбіляры. Далей..

Чарговы выпуск адбыўся ў вышэйшых навучальных установах, а напярэдадні ўрачыстасцей студэнты творчых спецыяльнасцей прэзентавалі экспертам фінальныя праекты. “К” завітала на абарону дыпломаў мастачак-тэкстыльшчыц у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..

Ад палеаліту да лічбавай эпохі — уяўную нітку між вякамі працягнуў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Установа прэзентавала экспазіцыю па выніках міжнароднага фестывалю “ТэкСтыльны букет”. Выстава дэманструе невычэрпныя магчымасці для эксперыментаў, якія адкрывае даўні від творчасці. Далей..

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава "Асобы Пакістана". Далей..

Сёння мы адправімся ў Бярэзінскі раён, у мясціны, дзе на берагу Бярэзіны россыпам ляжаць, нібы самародкі, цэлыя сузор’і маёнтачкаў, звязаных з імёнамі вядомых беларускіх мастакоў ХІХ стагоддзя — Адама Шэмеша і Гілярыя, Апалінарыя ды Іпаліта Гараўскіх. Далей..

У галерэі сталічнага кінатэатра "Цэнтральны" працягвае работу выстава "Адчувая каханне да роднага краю". Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працуе выстава “Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба”. Імя сусветна вядомага мастака на радзіме не проста на слыху. Творцу і шануюць, і вывучаюць. Але ёсць у яго біяграфіі дата, якая прымушае даследчыкаў прачынацца ўначы ад жаху. А дата гэтая — год нараджэння. Бо ад яе залежыць, калі святкаваць юбілеі і нават выпускаць памятныя маркі. І сёлета, здаецца, здарыўся пасаж. Далей..

Аксіёму пра тое, што сярод устаноў культуры існуе значны попыт на маладых спецыялістаў — як на бібліятэкараў, так і на музейшчыкаў, — пацвердзіў наш нядаўні матэрыял пра размеркаванне студэнтаў і магістрантаў факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Што ні кажы, а тры заяўкі на аднаго выпускніка — гэта не жарты! Таму сённяшняя гутарка з загадчыкам кафедры гісторыкакультурнай спадчыны БДУКМ, кандыдатам культуралогіі Дзмітрыем ГЕРАСІМЁНКАМ — лагічны працяг узнятых як на размеркаванні, так і пасля яго шматлікіх пытанняў. Далей..

Выстава “Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба” працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Пад якім вуглом прапануецца сёння паглядзець на спадчыну нашага славутага земляка? Далей..

Добра, калі таленавіты малады чалавек ведае пра свой талент з дзяцінства і з усіх сілаў удасканальвае яго. А што рабіць тым, хто не пацягнуўся да пэндзліка з калыскі? Студэнтка Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава Алеся Сямёнава паспрабавала сябе ў розных справах, пакуль адчула прызначэнне. А сёння яна пераможца V Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэртства “ProfSkills Belarus 2023”. Далей..

Шосты раз галерэя “Панарама”Нацыянальнай бібліятэкі далучылася да фестывалю мастацтва “Арт-Мінск”. Сёлета на пляцоўцы, адкуль як на далоні бачныя сталічныя прасторы, выставілі гарадскія пейзажы Маргарыты Маніс. Такім чынам, можна ў розных маштабах і ракурсах разгледзець вядомыя краявіды. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24) прадставілі выставу “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека”. Далей..