Дзень настаўніка — 2024

Апублiкавана: 02 кастрычнiка 2024 Стужка Музеі Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства "Дзень настаўніка — 2024", якое адбудзецца 5 кастрычніка а 14-й гадзіне.

У праграме: экскурсіі ў помніках драўлянага дойлідства, захапляльныя майстар-класы, караоке пад адкрытым небам з музычнай праграмай, традыцыйныя беларускія народныя танцы і гульні. А таксама конкурсы і спаборніцтвы для самых кемлівых!