Абарона Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года — адна з самых гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і гісторыі нашай краіны наогул. Як захоўваецца памяць пра мінулае і чым сёння жыве легендарная цытадэль — у пяці фактах. Далей..
У Мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі (Бялынічы) 16 ліпеня адкрыецца выстава "Янка Купала ў маім сэрцы". Далей..
Фотавыстава "Вызваліцелі" працуе ў Культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) па 30 ліпеня. Далей..
У Мінскім абласным краязнаўчым музеі па 8 верасня даступная экспазіцыя «Міншчына ў XXI стагоддзі. Упэўненыя крокі ў будучыню». Далей..
Геаграфічная аддаленасць для музейшчыкаў не праблема. Навесці масты між рэгіёнамі дапамагло сеціва. Вынікі даследаванняў прэзентуюць анлайн — на сайце “Музеі Беларусі” і на старонках у сацыяльных сетках. Але ж спецыялісты не адмаўляюцца ад жывога дыялогу: завітваюць адно да аднаго на краязнаўчыя чытанні, наведваюць памятныя месцы. Акрамя таго, спадзяюцца на працяг віртуальнага супрацоўніцтва ў афлайн-фармаце праз абменныя і сумесныя выставы. Пакуль жа з каштоўнымі музейнымі прадметамі жыхары раёнаў могуць пазнаёміцца ў інтэрнэце. Далей..
У Дубровенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі па 29 ліпеня працуе выстава графікі «АРТ-МЕЛ» навучэнцаў мастацкага аддзялення Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў № 3. Далей..
Да 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працуе выстава “Адзінай памяці верныя”. Далей..
Сёлета Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы святкуе 80-гадовы юбілей. Гісторыя ўстановы, равесніцы вызвалення, пачалася яшчэ падчас Вялікай Айчыннай. Сёння музей беражліва захоўвае спадчыну вялікага беларускага паэта, які да апошніх дзён услаўляў у творах свой народ і стаяў на чале духоўнага супраціўлення фашысцкай агрэсіі. Далей..
Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў прапануем згадаць знакавыя старонкі з гісторыі партызанскага руху. Як народныя мсціўцы змагаліся з ворагам і што робіцца для захавання памяці аб подзвігу сёння, расказваюць прадстаўнікі рэгіянальных музеяў. Далей..
Гранты Прэзідэнта ў сферы культуры дазваляюць ладзіць маштабныя праекты па захаванні і папулярызацыі нашай спадчыны. Адмысловая падтрымка Кіраўніка дзяржавы — прафесіяналам, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё сваёй галіны. Далей..
На тэму Вялікай Айчыннай выказалася не адно пакаленне творцаў, аднак кожная наступная генерацыя знаходзіць што сказаць пра вайну. Гэта даказвае новы выставачны праект Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў “Зямля крывавіцца гісторыяй”, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..
У карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі 26 чэрвеня а 17-й гадзіне адкрыецца фотапраект "Вытокi". Далей..
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на "Купальскую ноч у Купалавым доме", якая адбудзецца 21 чэрвеня ў 18.00. Далей..
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — найбуйнейшая нацыянальная скарбніца помнікаў ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь перыяду Вялікай Айчыннай. Гэты год для ўстановы азнаменаваны адразу дзвюма знакавымі юбілейнымі датамі: 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзе адкрыцця першай экспазіцыі, якое будзе адзначацца 22 кастрычніка. Адпаведна гэтаму выбудаваны план працы музея. Далей..
З надыходам вясны ў Музеі гісторыі горада Мінска адкрылася часовая экспазіцыя “Якая цудоўная нявеста, і жаніх ёй да пары”, зладжаная сумесна з Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту. Выстава знаёміць з гісторыяй вясельнай культуры і моды, а таксама сімволікай і сакральным зместам традыцыйных шлюбных абрадаў. Далей..
Мерапрыемства "Вечары ў Соф'і Гальшанскай" адбудзецца 25 мая на Ашмяншчыне. Далей..
24 і 25 мая Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь сумесна з Новасібірскім дзяржаўным краязнаўчым музеем прадставяць імерсіўны выставачны праект "Дзеці неба". Далей..
Установы культуры прыкладаюць нямала намаганняў, каб перадаць гістарычную праўду пра Вялікую Айчынную вайну дзецям і моладзі. Адмыслова для юнай аўдыторыі распрацоўваюцца новыя праекты, што дазваляюць заглыбіцца ў мінулае і вынесці з тых трагічных і гераічных падзей урокі для будучыні. Далей..
Пад Казанню працуе адзіны ў Расіі музей Янкі Купалы. Установа не толькі рупліва зберагае памяць пра паэта, але і папулярызуе нашу спадчыну ўвогуле. Высакародная справа нядаўна выйшла на новы ўзровень: першых наведвальнікаў прыняла зала “Я тут бачу свой край”, прысвечаная беларускай культуры. Далей..
Тут нарадзіўся стваральнік беларускага містычнага дэтэктыва Уладзімір Караткевіч. Жыў і гераічна змагаўся легендарны партызан Канстанцін Заслонаў. Сёння мы выпраўляемся ў Оршу — завітаем у скарбніцы, якія шануюць і зберагаюць памяць аб славутых імёнах. Далей..
Мемарыяльны комплекс у гонар дзяцей — ахвяр вайны ў Красным Беразе адзіны ў сваім родзе. Помнік у аграгарадку на Жлобіншчыне прысвечаны хлопчыкам і дзяўчынкам, на чыю долю выпалі крывавыя гады Вялікай Айчыннай. Мемарыял прыцягвае тысячы наведвальнікаў, а неўзабаве паўстане абноўленым і пашыраным. Далей..
Калі вам сёлета споўнілася 65, Дзяржаўны літаратурнамемарыяльны музей Якуба Коласа мае эксклюзіўную прапанову. Варта паказаць на ўваходзе пашпарт — і наведванне будзе бясплатным. З чым звязана такая шчодрасць? Усё вельмі проста: установа і сама адзначае 65-годдзе. Да святочнай даты (4 снежня) яшчэ далёка, аднак юбілейны год ужо ў самым разгары. Дзякуючы разнастайным прыдумкам музейшчыкаў, у камяніцы, якая знаходзіцца ў адным з самых зацішных куткоў цэнтра Мінска, пастаянна віруе жыццё. Далей..
Нядаўняя выстава падпісных і датаваных твораў сакральнага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыла шырокай публіцы нямала шэдэўраў беларускага іканапісу. Адзін з іх – трыпціх-складзень 1760 года з Тураўшчыны. Ён нагадвае пра выдатную (і, на жаль, прызабытую) традыцыю, што бытавала ў нашым народзе многія стагоддзі. Далей..
Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя "Казкі кніжнай феі" будзе працаваць з 24 красавіка па 30 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Далей..
У Музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло мерапрыемства "Стрыжка авечак". Далей..
З 17 красавіка па 7 ліпеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага будзе працаваць выстава "На вагу золата". Далей..
Шэфская творчая акцыя “Баявая агітбрыгада”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, стартавала 10 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Далей..
Музей Якуба Коласа запрашае 9 красавіка ў 18.30 на сустрэчу з народным літаратурным тэатрам "Жывое слова". У рамках сустрэчы адбудзецца паказ міні-спектакля «Лісты з "Новай зямлі”». Далей..
У нашай краіне рупна зберагаюць памяць пра Вялікую Айчынную вайну. Асаблівую ролю ў гэтым адыгрываюць установы культуры. Музеі ды бібліятэкі валодаюць унікальнымі аўтарытэтнымі крыніцамі па гэтай тэме, таму імкнуцца насыціць праўдзівымі звесткамі інтэрнэт-прастору. А напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прэзентавалі шэраг анлайн-навінак. Далей..
Хатынь — сімвал страшнай трагедыі, якую перажыў беларускі народ у часы Вялікай Айчыннай вайны: 22 сакавіка 1943 года фашысцкія карнікі жыўцом спалілі і расстралялі амаль усіх жыхароў. Загінула 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. У памяць аб ахвярах фашызму ў 1969-м створаны мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Гэта месца стала сімвалам усіх вёсак Беларусі, якія былі знішчаны разам з жыхарамі падчас ліхалецця. Сёння тысячы наведвальнікаў прыехалі сюды, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяр той жудаснай пары. Традыцыйна ў памятных мерапрыемствах бяруць удзел вышэйшыя службовыя асобы краіны, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Сярод іх — і дэлегацыя Міністэрства культуры, дзеячы культуры і мастацтва. Далей..